Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 125
Перейти на страницу:

Там такія размовы былі. „Я зараз вас пастаўлю, будзеце стаяць у мяне і трымаць матрацы на выцягнутых руках“. — „Ой, хлопцы, у нас выхавальнік зь піянэрскага лягеру, ты зь якога атраду зьбег?“ — „Прыдуркі, бл…“ Нас не разумелі, калі мы патрабавалі анучу і швабру, маўляў, дурныя нейкія. Калі я выходзіў і забіраў рэчы, кажу афіцэру: „Можа, у вас кніга скаргаў і прапаноў ёсьць?“ — „А што такое?“ — „Падзяку б вам напісаў“. Там чалавек трохі гумар разумеў і адказаў: „У вуснай форме будзе дастаткова“. Лэсьлі ўвогуле востра сябе паводзіў, яго ўжо мянты называлі Фёдаравічам і казалі: „Федорович, ну вот это вот ты зря счас сказал, вот это было обидно“. Альбо мы сядзім, пра культуру размаўляем, а міліцыянт заводзіцца: „Што вы, бл…, все такие умные? У вас, может, еще и высшее образование есть?“ — „Ёсьць“. — „И у тебя есть?“ — „Ёсьць“. — „А у тебя?“ — „Ёсьць“. — „…б вашу мать“, — і смутак на твары. Нехта проста ня думае: адпрацаваў зьмену, прыйшоў дадому, павесіў форму, паеў баршчу: форма ёсьць, пайка ёсьць, крэдыт плоціцца, машына коціцца.

Там у нечым пераасэнсоўваеш жыцьцё і людзей. Я мог іранізаваць, што нарэшце адасплюся і намаўчуся — ніфіга, там увесь час пра нешта размаўляеш. Такая інтэлектуальная практыка — гэта супэр, але з другога боку, стамляесься ад сьвятла круглымі суткамі, а ўсьведамленьне таго, што ты знаходзісься ў чатырох сьценах, можа стаць сур’ёзнай псыхалягічнай траўмай.

Людзі могуць храбрыцца, але назад ня хочацца зусім, абсалютна ня хочацца. Увогуле ўся сытуацыя ад пачатку перадвыбарнай кампаніі не спрыяе здароўю і добраму настрою, можна рэальна з глузду зьехаць, калі не знаходзіць ва ўсім гэтым нейкі гумар. Ведаю людзей, якія пасьля адседкі адрасна ідуць да псыхоляга. Трэба мець пэўную моц, і нашы людзі маюць моц.

Пераасэнсоўваеш, што табе сапраўды патрэбна, што варта ўвагі, а што не. Ты разумееш, што такое сябры і што нечага для кагосьці не зрабіў, хаця мог. Ужо па-іншаму будуеш адносіны зь людзьмі, камунікуеш зь незнаёмымі на вуліцы. Усьведамляеш каштоўнасьць размовы, вагу слова, вартасьць звычайнай папяровай кнігі, важнасьць падтрымкі, кошт сьвежага паветра, нават калі цябе вывелі пагуляць у каменны турэмны мяшок бяз даху і ты чуеш, што недзе ідзе цягнік, брэшуць сабакі, адчуваеш пах чыгуначнага мазуту. Разумееш важнасьць таго, каб падтрымаць суседзяў і загнаць праз баландзёра перадачку з камэры ў камэру і атрымаць у адказ удзячны стук.

„Паглядзела яго картку і ўбачыла месца працы — амон“

Лекарка, Менск:

— Гэта быў звычайны дзень прыёму. Дзесьці пад канец зьмены да мяне прыйшоў пацыент. Прыём я вяла адна, без мэдсястры. Паглядзела яго картку і ўбачыла месца працы — амон. Мы ж лекары, па ідэі, павінны бесстароньне ставіцца да пацыентаў. Але мне не хацелася дапамагаць яму абсалютна. Калі б там было нешта экстранае, я была гатовая аказаць дапамогу, хоць і рыпела б зубамі.

Ён прыйшоў пасьля стацыянарнага лячэньня. Я спытала, што турбуе. Аб’ектыўна здароўю нічога не пагражала і нейкіх станаў асаблівых не было. Зразумела, што ўва ўсіх у баку сьвярбіць, а ў носе хлюпае, але нічога, што трэба было б лячыць, не было. Пацыент спрабаваў запатрабаваць у мяне бальнічны.

Я яму сказала: „Паколькі гэта ня экстраная сытуацыя, то я вымушана вам адмовіць адпаведна сваім перакананьням. Зьвяртайцеся да іншага лекара“.

Твар у гэтага амонаўца скамянеў, а вочы, як мне здаецца, пачырванелі. Ён з самага пачатку зразумеў, што за перакананьні — у мяне ж бел-чырвона-белы бранзалет на руцэ. Сказаў: „Разумееце, у мяне праца такая...“ Я адказала, што разумею, але раз аб’ектыўна ніякай мэдычнай дапамогі не было патрэбна, я параіла запісацца да іншага лекара.

Пацыент не крычаў, не пагражаў, проста бразнуў дзьвярыма і пайшоў, а я працягвала свой прыём. Сэрца калацілася, думала, што зараз наляцяць на працу.

Натуральна, на наступны дзень пацыент з амону пайшоў да галоўнага лекара са сваёй вэрсіяй: ён паміраў, а я, бессардэчная, дапамогі не аказала. У нас заўсёды, калі ёсьць скарга, вінаваты лекар, нават калі пацыент ня мае рацыі. Я спрабавала запярэчыць, але сэнсу гэта ня мела, як і ўсюды ў нас. Мяне пазбавілі месячнай прэміі, а гэта істотная частка зарплаты.

Калегам я асабліва не расказвала, але ў цэлым яны паставіліся нармальна. Большасьць людзей супраць гэтай улады, але адкрыта гэтага ніхто не гаворыць.

Разумееце, проста я не магу аказваць дапамогу тым людзям, якія б’юць свой жа народ, якому яны прысягу давалі. Нават не ўяўляю, як яны могуць прыходзіць дадому, абдымаць сваіх дзяцей, гатаваць ежу... Проста жывуць звычайным жыцьцём, а на працы такое вытвараюць?!

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)