Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 229
Перейти на страницу:

Зусім нечакана ў Горадні паявіўся мой перакладчык Міхась Гарбачоў. Ранкам проста зь цягніку ён прыбег да мяне на Алега Кашавога, сказаў, што прыехаў інкогніта, бо мае дужа пільную справу. Праз публікацыю маёй аповесьці, да якой і ён прычыніўся, у ЦК КПСС падняўся вялікі скандал, рыхтуецца закрытая пастанова на гэты конт, якая чорт ведае што можа нарабіць. Таму трэба папярэдзіць — прызнаць крытыку і павініцца. Найлепш таемна, у выглядзе асабістага ліста ў ЦК. Я, натуральна, не пагадзіўся, Міхась пачаў націскаць. Мы ўсчалі спрачацца, сварыцца і, вядома, піць. Спрачаліся і пілі ці ня суткі запар, але да згоды так і не прыйшлі. Сказана было шмат усялякай п’янай лухты, але нямала і прынцыповага, што неадольнай мяжой разьдзяліла мяне з маім перакладчыкам. У канцы ён сказаў: што ж, аповесьць, канешне, цяпер ня выдадуць, будзе ляжаць, бы запасны капітал у сэйфе. Можа, калі-небудзь… Апроч шмат чаго іншага, яму як перакладчыку, канешне, было шкада ўласнае працы, якая прападала марна, і ён спадзяваўся на калі-небудзь. На жаль, ягоныя спадзяванкі ня спраўдзіліся, Гарбачоў памёр, так і не дачакаўшыся выданьня адыёзнага твору.

Правёўшы Гарбачова на маскоўскі цягнік, я засеў за прамову. Нячаста я выступаў на пісьменьніцкіх зборышчах такога роду, але тут рашыўся. (Пасьля некаторыя з маіх дужа інфармаваных апанэнтаў абсалютна дарэмна звальвалі гэта на невінаватага ў тым Гарбачова.) Ды й Алесь Адамовіч сказаў па тэлефоне: прамаўчаць ты ня маеш права, асабліва калі за цябе могуць пацярпець іншыя. За дзень я накідаў выступ з маімі поглядамі і маімі нязгодамі. Прыехаўшы ў Менск, даў прачытаць тое некаторым маскоўскім гасьцям — Аскоцкаму і Лазараву, яны не пярэчылі. Хіба толькі Лазараў, які крыху ведаў маю ня надта спрактыкаваную манеру выступаць, сказаў: не затараплівай. Тое было правільна: я стараўся прачытаць напісанае як мага хутчэй, і тое выглядала кепска. Чытаў у вялікім нэрвовым напружаньні, пры абсалютнай цішыні ў залі, а як скончыў, заля нечакана грымнула воплескамі. Некаторыя ў задніх шэрагах нават усталі. Начальства ў прэзыдыуме, вядома, сядзела з каменнымі тварамі. Але начальства ведала тое, чаго ня ведалі іншыя — недарма яно рыхтавала зьезд доўга і старанна. Пасьля перапынку адразу выступіў Алесь Савіцкі, які незадоўга перад тым прыехаў з асьпірантуры Літаратурнага інстытуту і таксама пачынаў кар’еру. Цьвярдым, разьмераным голасам пераконанага артадокса ён умомант прыгвазьдзіў да ганебнага слупа рэнэгата і антысаветчыка Быкава за яго паклёп на Савецкую армію і яе авангард — партыю камуністых. Савіцкаму таксама апладзіравалі, а я там жа ў залі напісаў яму запіску: «Далёка пойдзеш, Алесь!». I бы ў ваду глядзеў. Не мінула і месяца, як мой зямляк і аднагодак апынуўся на хлебнай і ганаровай пасадзе ў ЦК КПБ. Праўду казалі: «Галоўная ісьціна веку: сябра зьеў — сам таўсцейшым стаў».

Ворагаў той прамовай я, вядома, набыў нямала (усё кіраўніцтва, якое пасьля доўга пазьбягала са мной вітацца), але паболела і сяброў. На сустрэчах і ў рэстаранным застольлі вельмі прыязна аднесьліся да таго факту Рыгор Бярозкін і яго маладзейшыя таварышы — Валя Тарас, Навум Кісьлік, Хведар Яфімаў. Зь імі ж часьцяком быў і няп’ючы Алесь Адамовіч, тым ня менш ці ня самы актыўны ініцыятар застольных сустрэч. Пакуль мы хмялелі, ён разумна і зьмястоўна гаварыў пра татальны ўціск літаратуры і нязломнасьць асабістай волі. У абставінах звыклай несвабоды тое было няпроста. Але неабходна. Iнакш справа літаратуры ператваралася ў банальную паліцэйскую справу сыску і пакараньня. Я казаў, што тое вельмі важна было б давесьці нашаму кіраўніцтву СП, на што Адамовіч толькі іранічна хмыкаў — яны тое ведаюць лепей за нас. Бо ў тым непасрэдна ўдзельнічаюць. Што ж, як заўжды, Саша меў рацыю, бо ўжо быў навучаны скандальнай гісторыяй у Маскоўскім унівэрсытэце.

Тэкст майго выступу на зьезьдзе трапіў у Маскву, адтуль на Захад. Радыё «Свабода» передало яго ў эфір. А неўзабаве я атрымаў з Бэрліну цудоўна выдадзеную кніжку «Мёртвым не баліць» на нямецкай мове. Дырэктар заходнебэрлінскага выдавецтва «Propіleen» пытаўся, якім чынам ён можа заплаціць мне ганарар. Мы з Аляксеем Карпюком доўга раіліся над адказам і вырашылі пакінуць гэтае пытаньне нявырашаным. Iнакш не абярэшся бяды. I, мабыць, зрабілі правільна, бо ўсе замежныя ганарары тады ішлі праз адмысловую дзяржаўную структуру, абыходзіць якую было небясьпечна. Яшчэ нядаўна паведамлялася пра суд над нашчадкамі Барыса Пастарнака — быццам бы за парушэньне правілаў валютных апэрацыяў.

1 ... 84 85 86 87 88 89 90 91 92 ... 229
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)