Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Биографии и мемуары » Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8 - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Электронная книга - «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8». Краткое содержание книги:

Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Падчас укладаньня тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць праспэкт выданьня свайго 8-томнага Збору твораў.
Восьмы том Поўнага збору твораў Васіля Быкава склала яго мэмуарная проза — усе вядомыя і адшуканыя ў Архіве пісьменьніка тэксты: «Доўгая дарога дадому», «Парадоксы жыцьця. Запісы розных гадоў», «Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія».
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 229
Перейти на страницу:

«Новый мир» тады ўжо бамбавалі з усіх інстанцыяў — з Галоўліту, з СП, з ЦК. Выходзіў часопіс нерэгулярна, кожны раз зь вялікім спазьненьнем. Спазьніліся і №№ 1–2 з маёй аповесьцю і трапілі якраз падчас чарговага і, можа, самага рэакцыйнага зьезду КПСС — то быў яму падаруначак! У той час, як зьезд набіраўся рашучасьці рэабілітаваць сталіншчыну, абяліць запэцканыя Хрушчовым слаўныя чэкісцкія органы, Твардоўскі б’е іх залпам з двух нумароў, у якіх зьмешчана аповесьць беларускага пісьменьніка. Мабыць, сваіх у Маскве не знайшлося. Тым горш для «Нового мира».

Iнстанцыі зрэагавалі апэратыўна, і праз колькі дзён выйшаў чарговы нумар «Правды» зь вялікім артыкулам У. Сеўрука (як пасьля выявілася, слухача Акадэміі грамадскіх навук). У гэтым артыкуле канстатавалася несумненная няўдача пісьменьніка, абараняўся гонар Савецкай арміі, пераможцы фашызму, даваліся ўстаноўкі, як трэба пісаць на тэму мінулай вайны. Мабыць, артыкул дужа спадабаўся галоўнаму ідэёлягу КПСС тав. Суславу, бо аўтар неўзабаве быў пакліканы на Старую плошчу, дзе зрабіў нечуваную для правінцыйнага (здаецца, чукоцкага) журналіста кар’еру. Родам гэты чалавек быў зь Беларусі і, мабыць, на гэтай падставе стаў галоўным дарадцам Суслава — сьпярша па творчасьці Быкава, а пасьля і па ўсёй савецкай літаратуры.

За праўдзінскім артыкулам, бы па камандзе, пасыпаліся вельмі крытычныя, часта зьневажальныя артыкулы з палітычным падтэкстам ва ўсіх іншых цэнтральных газэтах. Абвінавачваньні кожны раз гучалі ўсё болей грозна. «Красная звезда» ў артыкуле Баранца і Дашкова выкінула свой галоўны абвінаваўчы козыр — намер аўтара сутыкнуць два спрадвеку братнія народы, беларускі і ўкраінскі. Ветэраны ў сваіх лістах у рэдакцыі, як заўжды, скардзіліся на прыніжэньне іхняе ролі ў разгроме нямецкіх захопнікаў. Вельмі хутка да абвінаваўчага хору маскоўскіх газэт падключыўся і беларускі друк. Можа, даўжэй за іншыя трымаў паўзу «ЛіМ». Правінцыйныя газэты, якія не маглі апэратыўна арганізаваць уласныя артыкулы супраць «ідэалягічнай дывэрсіі» Быкава, перадрукоўвалі іх з цэнтральных. У тым ліку і мая родная «Гродзенская праўда». Цікава, што ўвогуле аўтара білі за што заўгодна — паклёп, прыніжэньне, скажэньне — але нідзе не было сказана ніводнага слова пра «сьмерш», ці НКВД, ці КДБ. Быццам напісанае ў аповесьці ня мела ніякага дачыненьня да гэтых «органаў». Я чытаў і ня мог даўмецца: што гэта? Знарок ці непаразуменьне?

Тое, аднак, хутка высьветлілася.

«Мёртвым не баліць» былі аб’яўлены безумоўнай няўдачай аўтара. Але аўтару важнай была не ацэнка твору, не адносіны да яго начальства, а тое, ці сапраўды гэта — няўдача? Тое важна было для маіх наступных задумаў, бо, як пісаў У. Фолкнэр, «няўдача для мяне вышэй за ўсё. Пачаць штось, што табе не пад сілу — ты нават ня можаш спадзявацца на посьпех, але ўсё ж спрабаваць і стрываць паразу, пасьля спрабаваць зноў. Во для мяне ўдача». Зразумела, я ня мог раўняцца з Фолкнэрам, але і ягоны вопыт тады быў для мяне важны. Здаецца, аднак, тая «няўдача» абярнулася для мяне чымсь іншым. Хаця, каб зразумець і адчуць тое, аўтару спатрэбілася болей за 20 гадоў.

Калі-нікалі летняй парой наведваўся на радзіму, у мае Бычкі. Бацькі яшчэ былі жывыя, і на падыходзе яшчэ здалёку бачыў, як ля падворку чакае бацька, выглядаючы зпад рукі ў бок Азевічавай гары. Сустрэўшы ў Слабодцы аўтобус, мае клумкі каціў на веласіпедзе Мікола, я з падлеткамі сынамі ішоў побач. Пасьля частаваліся за агульным сталом, бацьку дужа карцела папытаць, як жыве сын у далёкім горадзе, дзе і ён некалі жыў — служыў у салдатах. Але сына вабіла не размова з бацькам, а — возера. Заўсёды, ужо ў дзень прыезду, шыбаваў сьцежкай цераз поле і кустоўе да свае запаветнае мэты — хоць на пару гадзін, а ўсё астатняе потым. Увечары бацька скажа, што трэба схадзіць да хроснай Барысіхі — каторы год ляжыць старая, чакае сьмерці. Прыхапіўшы якую цукерыну ці хоць бы яблык, ішоў да хроснай, з гадзіну слухаў яе горкі расповед пра тое, як яна моліць Бога, каб той паслаў сьмерць. А ня шле. Жыла яна зь нявесткай, унучкі вучыліся ў горадзе, сын прапаў на вайне. Кепска жылося маёй хроснай. І ня хутка яшчэ пачуў яе малітвы Гасподзь Бог.

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 229
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)