Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Воляй абраны. Дамова на спакусу
Воляй абраны. Дамова на спакусу - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Воляй абраны. Дамова на спакусу

Электронная книга - «Воляй абраны. Дамова на спакусу». Краткое содержание книги:

У першую кнігу аўтар уключыў два раманы – “Воляй абраны” і “Дамова на спакусу”. Першы раман – пра падзеі 1863-га года, пра вызвольнае паўстанне супраць расійскага царызму, якое ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Пра каханне кіраўніка паўстання і яго нарачонай – Марыі Ямант. Аўтар паспрабаваў з вышыні сённяшняга часу паглядзець на супярэчлівую і выбітную асобу Вікенція Канстанціна Каліноўскага, спроба разабрацца ў тым, чаму паўстанню з самага пачатку была наканаваная параза... І чаму духоўны подзвіг дыктатара Каліноўскага застанецца ў памяці нашчадкаў на вякі. “Дамова на спакусу” – раман-фантасмагорыя. Пра тое, што побач з намі штодзённа крочыць спакуса, патойбаковыя сілы падсцерагаюць нас, калі мы “паслізнемся”, калі захочам атрымаць прывідную асалоду жыцця, спакусіцца на багацце. Пра тое, што для чалавека азначае Біблія і вера ў Бога. Як пазбегнуць спакусы, як разабрацца ў тым, якой дарогай мы павінны крочыць у заўтра і ад каго чакаць дапамогу, калі нас нечакана засмокча багна хлусні і падману, – аўтар паспрабаваў адказаць на гэтыя і іншыя пытанні. Кніга разлічана для чытачоў рознага ўзросту.
1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 332
Перейти на страницу:

– Я ознакомился с вашим донесением. И что же?

– Так он мне всё подробно рассказал и о явочных квартирах, и о резиденции их подпольного правительства Северо-Западной части России.

– Вы хотите сказать, что и их правительство находится в том же Могилеве?

– Да нет же, нет. Вы удивитесь. Оно здесь, в Вильно, и при том недалеко от нас, от этого здания. Более того, вы не поверите, если я выгляну в окно, и крикну: «Эй ты, бунтовщик Калиновский, отзовись!», то он услышит мой голос. Недалеко отсюда находится костел святого Яна. Квартал, который примыкает к нему, жители Вильни именуют «муры». Это бывшие общежития бывшего Виленского университета. В одной из квартир этих «муров» и проживает известный нам «диктатор Литвы».

– Почему вы не арестуете его?

– Есть одно обстоятельство. Я знаю все про него, но, к сожалению не знаю его в лицо. Так же не знаю и номера квартиры, где он обитает. В данный момент, когда мы беседуем с вами, все силы брошены на то, чтобы изучить все домовые книги. Он, как сказал нам Пафианович, сегодня прописан под именем Витоженец. Как только мы наткнемся на эту фамилию, не составит никакого труда взять его в теплой постели…

Мусіць, генерал-губернатар задумаўся, бо нейкі час маўчаў.

– Так вы говорите, Александр Михайлович, что это один из опытнейших бандитов?

– Уму непостижимо, как ему удается так ловко ускользать из расставленых нами ловушек. Достойный и умный противник. Это не казачок-разбойник Разин, не мужлан Емелька… Он учился в Петербурге, имеет кандидатскую степень, знает несколько языков, и издает «Мужицкую правду». Кстати, уважаемый Михаил Николаевич, когда я вам его представлю живого и невредимого, хочется верить, что мои заслуги и вами, и августейшим монархом будут оценены по достоинству?

Мураўёў маўчаў, і палкоўнік зразумеў, што час аўдыенцыі скончыўся.

Фавелін хуценька адышоў далей ад дзвярэй, і ўсеўся ў крэсла. Паклаўшы галаву на мяккую спінку, прытварыўся, што дрэмле.

6.

А звон “Колокола” гучэў трагічна і мінорна.

Вынікі паўстання Герцэн падводзіць у артыкуле “У вечнасць будучаму 1863 году” ад 15 снежня 1863 года. Гэта быў рэквіем загінулым, памінальная малітва, звернутая да Бога, да паўстанцаў Беларусі і Польшчы, якія “аддалі чацвёртага сына пасля трох палеглых на полі бою, пятага пасля чатырох”.

Але параза паўстання стала цвёрдым падмуркам будучыні.

…Пяць год мы без стомы склікалі жывых. Цяпер, калі мёртвыя адышлі і ніхто ад мёртвых не застаўся, будзем званіць да самой абедні, клікаць да свядомай справы! Аднак я цяпер, як і раней, цвёрда перакананы, што паўстанне было непазбежным, і спыніць яго не магла ўжо ніякая сіла!..”

…Кастусь знаходзіцца на Зарэчнай вуліцы.

Позна. Разышліся сябры, што праведвалі яго.

Здаецца, задрамаў. Але нешта прымусіла яго прачнуцца, насцярожыцца.

У прачыненую фортку даляцеў камандны і затоены голас: “Акружаць ціха, злачынца знаходзіцца тут...”

Ён ускочыў з ложка, прытуліўся ілбом да халоднага шкла.

На падваконні іней, ужо выпаў першы сняжок. Марознае паветра выдавала кожны шолах, кожнае моўленае ўслых слова. Унізе, між дрэваў, краліся паліцыянты і салдаты.

“Па маю душу!”

І толькі ён так паспеў падумаць, як пачуўся грукат ў дзверы.

Не паспеўшы апрануцца, хаця б што накінуць на плечы, расчыніў акно, выскачыў на балкон. А ўжо адтуль падняўся на дах, учапіўшыся за комін.

Ляжаў на халоднай блясе ў адных сподніках і ніжняй сарочцы, прыслухоўваўся, што рабілася ў кватэры.

Чуваць было, як салдаты і паліцыянты пераварочваюць усё дагары нагамі - і шафу, і ложак... Вобыск доўжыўся мо гадзіну, мо і дзве, - на сіберным холадзе Кастусь не адчуваў часу. Адно радавала, на гэтай канспіратыўнай кватэры не было сакрэтных папераў, якія б тычыліся паўстання.

Калі ўсё аціхла – пад раніцу, – ён спусціўся назад, у свой пакойчык.

Заплаканая гаспадыня абняла яго радасна, нічога не гаварыла. Адразу ж прынесла гарбаты, каб хоць трохі сагрэўся.

У той жа вечар, адказваючы свайму сябру і паплечніку Баляславу Длускаму па Літоўскім правініцыяльным камітэце, які знаходзіўся за мяжой, пісаў:

“Царскія ўлады точаць на мяне зубы. Пад рознымі прозвішчамі шукаюць мяне ў Вільні. Толькі дзеля смеху Італьянца павінен дадаць, а іменна: Chamet напішыце які-небудзь ліст з Парыжа з сапраўдным маім подпісам і адашліце poste restante на якое-небудзь імя, – можа гэта адцягне іх увагу. Ня гледзячы ні на што, то праз акно на дах, то іншымі спосабамі заўсёды шчасліва выслізваю з іх рук. Бог мяне ахоўвае, і калі ўжо прыдзецца завіснуць, то няхай гэта будзе на радасць усім літоўскім панам і прасветлай Маскве...”

1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 332
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)