Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 379
Перейти на страницу:

– Ты як з кнігі нейкай невядомай чытаеш. Як верш у прозе, – падзівіўся Ўюн, – не кожнаму празаіку такія радкі прыйдуць у галаву... Нават майму Багдановічу.

– Твой Багдановіч...

– Не чапай, Аксана, яго... Не чапай. Гэта – святы чалавек, гэта – апостал, якога не могуць кананізаваць ні свяшчэннікі, ні самі пісьменнікі... Пакуль не могуць. Бо ніхто да канца не разумее яго. У яго радках перададзена ўся Біблія. Усё жыццё Чалавецтва. Таму для нас, для нашай размовы, ён не падыходзіць, то – асобная размова, не для сённяшняй начы...

– Добра, не буду чапаць. Згодна з табой. Але ты ўсё роўна як здзекваешся з мяне. Я да цябе з адкрытым сэрцам і душою, а ты... – Аксана паспрабавала пакрыўдзіцца, каб праверыць, як ён аднясецца да гэтага...

Уюноў адказаў не адразу. Вытрымаў паўзу. Не супакойваў яе, а як бы вінавацячыся праказаў:

– Чаму – здзекваюся? Проста дзіўна, як ты знаходзіш такія трапныя словы – я б такіх, напэўна, ніколі і не прыдумаў бы, тым больш і не напісаў бы...

– Бо ты не задумваўся, чаму яны так льюцца з мяне, як са светлай крынічкі вада. Я ж табе казала пра тое... Я і сама з сябе дзіўлюся – ніколі да гэтага не гаварыла так. Мо ніколі ў жыцці болей і не скажу. Праўда, Вінцук, і ты не здолееш абвергнуць тое... То не я гаварыла, то мая душа да цябе гаварыла...

У яе дрыжэў голас. Яна як пачынала плакаць усё роўна ад крыўды, што так адносіцца да яе хлопец.

Замест адказу ці сваіх нейкіх наступных неабходных слоў ён знайшоў яе салёныя вусны (сапраўды плакала?), доўга не адрываўся ад іх, яна дала яму свой язык, пашавяліла ім, як падавала знак сваёй адданасці і поклічу за сабой... Ён адказаў ёй, сціснуў язык губамі і вуснамі.

І яна тут жа зноў узнёсла ўзмахнула крыламі, узнялася над жытнёвым полем – адчула сябе жураўліхай; з усяе сілы, з усёй моцы клікала з зямлі шэрага жураўля ўзняцца следам, маліла, заклінала, плакала, умольвала, каб і ён далучыўся да яе, адчуў, як і яна, пругкае паветра пад маладымі крыламі...

Аксана рабіла круг за кругам над полем, курлыкала і крычала, прасіла, каб ён, Уюн-Журавель, узмахнуў сваімі дужымі рукамі-крыламі...

«Але, мусіць, меў рацыю класік, калі сцвярджаў, што той, хто народжаны поўзаць, ніколі не здолее ўзляцець да нябёсаў, – думаў пра сябе Вінцук, – я буду поўзаць, але ніколі не палячу следам...»

Яна чакала, клікала, аж знемаглася, клічучы яго пад воблакі, і – не дачакалася, і ёй як хто падрэзаў крылы – і яна паляцела назад на зямлю, нават не паляцела, а бездапаможна кумільгалася і ўпала на жытнёвае поле, на маладую збажыну, змяла яе, скуёўчыла, сама ж балюча выцялася грудзьмі аб глебу...

І дзікі стогн вырваўся з грудзей – аж перабіла дыханне, і яна ледзьве не захліпнулася без паветра.

Маўчалі і хвіліну, і тры...

Чуваць было, як па вуліцы праехала грузавая машына, – выехала на асноўную вуліцу і праз нейкі час гудзенне сціхла.

– Вінцук...

– Што?

– Ты не злуешся на мяне за гэты вечар, за гэтую ноч? – пяшчотна і затоена прашаптала на вуха, слаба кусянула за мочку.

– Не, не злуюся...

– Тады абдымі мяне. Мне зноў чамусьці стала холадна...

Адчувала і чула, што сэрца ў яго білася, як і раней, роўна і спакойна. Тады выходзіла яно так – значыць, да яго не падступалася пажаданасць, значыць, яна не растапіла лёд яго раўнадушнасці і абыякавасці... Таму з усіх сілаў старалася вывесці яго са стану здранцвення і скаванасці, – але ён быў як айсберг, схаваўшы ўсю сваю ледзяную масу пад ваду, і не было ўжо ніякай мажлівасці зрушыць яго з месца...

– Ну, Вінцук... Ты як нежывы сядно. Малю цябе – зрабі мяне жанчынай, бо нячэпанай я звар’яцею і нараблю шмат глупства. Не захочаш мяне – я не буду назаляць цябе, але цяпер... Зразумей мяне і даруй. Я ад цябе болей нічога не хачу... прашу і малю... ну... Я расчыніла перад табою дзверы – расчыні іх і ўвайдзі ў дом мой... Ну, смялей. будзь мужчынам...

І ён паддаўся, паслухаўся, пайшоў на яе покліч, верачы, што яна сапраўды адхіснецца потым ад яго, – перакуліў на спіну, пачаў цалаваць яе згаладала і напорыста, паказваючы, што ён вельмі жадае яе, прагне яе, сашчаміў рукамі яе тугія і поўныя грудзі, напруціўся, скрыгатнуў зубамі і... абвяў, выдыхнуўшы з сябе паветра натугі.

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)