Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 379
Перейти на страницу:

– Ёсць. Ёсць за што. Ты ж паслухаўся дзявочага сэрца, не пакрыўдзіў адмовай...

– Хм... Не ведаў, што за такое трэба дзякаваць.

«Эх, Уюн, Уюн... Хай так, няхай хоць так... Нічога, чым цяжэй змаганне за цябе, тым саладзей будзе перамога... Так, голымі рукамі цябе, Уюнчык, не возьмеш, нездарма бабуля папярэджвала, толькі ў лазовую кломлю цябе можна і загнаць...»

4.

Неба ўсё ў зорках.

Вялікі Воз схіліў свой чарпак над возерам, як збіраўся зачарпнуць з яго срэбнай вады – над люстраной гладдзю вісела-узыходзіла поўня.

Маўчалі. Дзяўчына прытулілася да Вінцука, паклала галаву на грудзіну, чула, як тахкала яго сэрца – роўна і спакойна. Яе ж выскоквала з грудзей, гатовае было разарвацца на дробныя кавалачкі – побач быў ён, яе жаданы і аблытаны яе чарамі, яна датыкалася да яго, адчувала яго цела – гарачае і роднае...

«Я даб—юся свайго, быць таго не можа, каб не дабілася... Ён жа яшчэ як воск ці пластылін – бяры, ляпі з яго, што захочаш. Не кахае мяне пакуль? Нічога, пакахае, нікуды не падзенецца... Каб даведацца, наколькі салодкі яблык, то яго трэба паспытаць...»

– Вінцук, ці не хочаш ты паглядзець, дзе я зрэдку начую?

– Дзе гэта?

– Пайшлі, пакажу... Не бойся, не з’ем я цябе.

– Ды і не баюся я, пайшлі, паказвай сваё лежбішча...

Аксана прывяла яго да пунькі, што стаяла воддалеч ад хаты – між стромкіх бяроз, што густа выраслі на поплаве. Намацала ў застрэшку ключ, адамкнула замок. Расчыніла дзверы і сама першай нырнула ў цемру. Выдаўжыла руку, намацала драбіну.

– Ідзі сюды, тут драбіна.

Зачыніла на засаўку дзверы, хаця ведала, што ніхто ноччу ў пуньку не памкнецца. Яна як адрэзала Вінцуку дарогу да адступлення.

– Я першая, а ты падымайся за мною.

Яшчэ днём Аксана падымалася на вышкі. Занесла туды прасцірадла і прасціны, коўдру, падушку: расстаўляла рыбацкую мярэжу па ўсіх правілах, каб злавіць свайго Ўюна, які цяпер сам ужо ішоў у нерат...

У яе дрыготна забілася сэрца – занепакоілася, не магло суняцца. Ускочыла на сена, падала руку Вінцуку. Ён ухапіўся за яе, паслухмяна падняўся наверх. Сеў, агледзеўся. Праз шчыліны франтона з двара прабівалася слабое святло.

Аксана пачула побач яго дыханне, маўчала. Дакранулася да яго твару, потым рукі апусціліся на плечы. Лёгенька таўханула яго, як загадала легчы на сена. Сама ж легла побач, прытуліўшыся да яго, нічога не гаварыла, давала час хлопцу апамятацца.

– Добра ў цябе тут, – прамовіў ціха госць, уздыхнуўшы, – канюшынай пахне...

– Так, правільна. І медуніцай яшчэ, мятай і святаяннікам. У нас ля хаты цэлы гербарый расце, – ад тысячы хвароб можна вылечыцца.

– Памятаю, як ты прынесла ў клас той гербарый. Увесь клас дзівіўся, як ты добра ведаеш зёлкі. А завуч школы Сташкевіч прапанаваў табе нават грошы – і немалыя. За яго. А ты чамусьці адмовілася.

– Адмовілася. Гэта добра, што ты памятаеш пра тое.

Аксана гаварыла і адначасова скідала з сябе сукенку. Потым было чуваць, як яна пстрыкнула запінкай бюстгалтара, кінула яго некуды ўбок, а Вінцуку затоена прашаптала:

– А я пад коўдрай ужо. Распранайся, залязай да мяне – сагрэй, нейкая халодная ноч сёння...

Ён маўчаў. Не шавяліўся нават. Праз момант прамовіў-папытаўся:

– Аксана, а хіба можна вось так... адразу? Я ж не муж табе, і не ... – Вінцук запнуўся, як спатыкнуўся аб якую патарчаку, – і ў Бібліі нават сказана для продкаў: «Не чыні пералюбу, і што кожны, хто глядзіць на жанчыну з пажадаю, ужо ўчыняе пералюб з ёю ў сэрцы сваім...»

– Ты верыш у Бога, Вінцук? – амаль са смехам спытала Аксана, і тут жа, не чакаючы яго адказу, дадала: – А я і не заўважала, што ты веруючы... Мы ж усе камсамольцы былі. Увесь клас. І ўсе сцвярджалі, што Бога не існуе, ці не так?

– І так, і не так... Ды няважна тое, Аксана. Да Бога прыйсці ніколі не позна.

– Мо і так, згодна... Толькі дзіўна неяк, што жыў ты з тайнаю сваёй...

– А якая гэта тайна? У душы ў кожнага з нас жыве Хрыстос, але мы не падазраем пра тое...

Нейкі момант маўчалі. Яна спаквала падбіралася да яго, рыхтавала, старалася не пярэчыць задужа, а так, злёгку не згаджаючыся з ім.

Адкінула коўдру, на каленях падсунулася да яго. Вінцук ляжаў, сашчапіўшы на грудзях рукі. Расшчапіла іх, пачала расшпільваць гузікі сарочкі. Потым і папругу... Скінула з яго амаль ўсё, што было на ім.

Астатняе ўсё адбывалася як у сне. Астатняе, што не скінула Аксана, скінуў сам. Яна абняла яго, упілася вуснамі ў яго губы. Адчула адразу, як у яго пачалі вырастаць крылы жадання, адчула, як і яна сама ператваралася ў нейкую незямную і дзівосную птушку – арліцу, якая гатова была сваёй вострай і моцнай дзюбай упіцца ў сэрца Ўюна...

1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)