Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 379
Перейти на страницу:

Яна накрыла абодвух коўдрай і абвілася як дзікі хмель па хлопцу, прытулілася моцна грудзьмі да яго грудзей, калола сунічкамі сваіх тугіх узгоркаў; перапляла яго ногі сваімі – і цяжка задыхала, напручваючыся ўсім целам...

Адчула, як соладка закружылася галава і знікла ўвачавідкі цемра. Перад ёю была не цемра, а блакіт неба і зырка свяціла сонца. У той жа момант яна лёгкай птушкай узнеслася над воблакамі, адчуваючы побач Вінцука...

Вось яно, шчасце, бяры яго рукамі, вуснамі, дыхай ім, наталяй душу і сэрца асалодай, пі нектар кахання, – і большага нічога не трэба, вышэй за гэта і саладзей нічога не існуе ў свеце...

Так і ўяўляла яна ўсё гэта ў сваіх марах-снах, так яно і рыхтавалася ў салодкім прадчуванні-адчуванні – тады яна прачыналася ў млоснай дрыготцы, адчуваючы, як па ўсім целе разлівалася мройнасць і асалода. Яна ведала – у ёй прачыналася жанчына. Яна яшчэ не разумела, адкуль нараджаўся той агонь ва ўлонні, толькі здагадвалася, жадала, каб ён ператварыўся ў гарачае полымя...

А тут трошкі было інакш – натуральна, не ў сне, і каханы побач, якога яна абдымае сваімі рукамі...

Вінцук як быццам пачаў загарацца ад ёй запаленага агню. У ім міжволі з’явіліся іскрынкі жадання, гатовыя былі ўспыхнуць зыркім і гарачым полымем. Яна адчула і зразумела тое. Падказала рухам рукі, каб ён абняў яе, сціснуў у абдымках. Ён і зрабіў тое, што яна жадала, зрабіў можа і няўмела, можа нават па-мужчынску і груба, – але і таго было дастаткова, каб для яе той нядаўні сон паўтарыўся на яве. Яна застагнала, адчуваючы яго гарачае цела, правалілася ў нейкую прорву, ускрыкнула ад задавальнення і незразумелага болю ў скронях.

Уюн, як адчуваючы, што робіць ёй добра, яшчэ мацней сціснуў у абдымках, стараючыся ўтаймаваць яе шал і прыступ незразумелага для яго трызнення...

Аксана знемаглася, паклаўшы яму галаву на грудзі, маўчала і цяжка дыхала, пакрысе апускалася на зямлю, ведаючы, што тое было толькі подступам да галоўнага. У тым яна была ўпэўнена, у тым яна пераканалася ўжо – сэрца ёй падказвала тое.

– Што з табою?

– Нічога – я ж жанчына... І мая бяда, што вельмі кахаю цябе, Вінцук, – прызналася шчыра дзяўчына, – ад аднаго твайго дотыку я згараю на агні, ты ж сам бачыш...

Аксана цяпер была падобна на расплаўлены пад гарачым сонцам воск, яе душа была раскрытая і неабароненая, ды яна і не абаранялася ў гэты момант, ды і не жадала ніякай засцярогі, – яна самахоць імкнулася на эшафот пякельнага полымя...

– Ты ж, канечне, не ведаеш пра тое...

– Так, не ведаю, бо не прыкмячаў.

– Ты ж Клаўку прыкмячаў, не мяне, – папракнула без крыўды, каб трошкі і пазлаваць яго, праверыць заадно ці правільныя яе падазрэнні...

Словы яе ледзь кранулі, але не кальнулі – гаварыла дзяўчына амаль праўду, мо і пачырванеў ад пачутага, у цемры ж нябачна таго, але ж абыякава прамовіў:

– Глядзеў я, здаецца, на ўсіх аднолькава.

– А цяпер?

– Што – цяпер?

– Цяпер мо пераканаўся, пераканаўся, што ёсць каханне, што я кахаю цябе і толькі цябе, што няма нічога саладзей на свеце як яднанне двух душаў – хлапечай і дзявочай.

– Не ведаю... Выбачай, але гэта так. Я не люблю хлусіць.

– Ну і цяльпук ты, Уюн. Ці як цябе яшчэ абазваць, каб ты прачнуўся, не ведаю. Ты такі спрытны і адчайны быў ў школе, ніхто за табою ўгнацца не мог, а тут – ні рыба, ні мяса... Цябе дзяўчына амаль сілком зацягнула ў пахучую лугам пасцелю, распранула, чакаючы ўзаемнасці, а ты... А ты, Вінцук, – «не ведаю»... Ці не грэх так адказваць, га?

– Мо і грэх. А мо – і не грэх, – з якога боку на тое паглядзець.

– Ты зноў за сваё, Вінцук, – дзяўчына ўздыхнула, але не адрывала сваё разгарачанае цела ад яго, як старалася пераліць свой народжаны імпэт у яго вены, прымусіць яго падпарадкавацца ёй, яе жаданням і ўнутранаму голасу, – і цябе, мусіць, ніхто не пераробіць... Ведаю, што ні з кім з нашых дзяўчат не ляжаў вось так на сене. Ведай, што і я нікога не запрашала сюды, і не запрашу, – ты першы прыйшоў да мяне, першы... і – апошні. Я пераступіла цераз самую сябе, цераз свой гонар, праз усе загародкі і забароны, не зважаючы на забабоны і прымхі... Усё дзеля цябе, для цябе, толькі для аднаго цябе, адзінага, абранага і выбранага мною... І вельмі хацела б, каб і ты выбраў мяне сярод усіх, выбраў і ўпусціў у сваё сэрца...

Ён маўчаў. Ён слухаў, але насцярожанасць і пільнасць не пакідалі яго – быў наструнены і халодны. Чакаў, што яшчэ скажа яму начная каханка, якія планы будуе вядзьмярка-чараўніца...

– Ты хоць чуеш мяне?

– Чую. Абдумваю словы. Яны нечаканыя для мяне.

– Ведаю, але я хачу табе пра ўсё сказаць... Хіба ж то грэх, Уюн, калі я паклікала цябе на свой, нікім не таптаны да гэтага, дзівосны луг? То ж, мусіць, шчасце калі мы ўпершыню абдымаем адно аднаго, ведаючы, што гэта сапраўды грэх. І грэх, пра які ты кажаш, не на табе, а на мне, бо я першая ступіла наперад, насустрач табе, да свайго духоўнага падзення, які нельга назваць інакш як узлёт, узнясенне, але гэты грэх – і маё шчасце. А твой грэх будзе грахом толькі тады, калі ты адпрэчыш гэты падарунак, маё першае цнатлівае імкненне да цябе... Самы вялікі грэх – адмаўляць жанчыне.

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)