Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 114
Перейти на страницу:

— Ты тут?— спытаўся ён.

Гары сеў. Ён быў мокры ад пота і яго ўсяго калаціла.

— Што з табой?— занепакоена паглядаючы на сябра, спытаўся Рон.

— Гэта быў Хагрыд, Рон. Гэта ён адчыніў патаемную залу пяцьдзесят год таму.

РАЗДЗЕЛ XIV

Карнэліюс Фадж

Гары, Рон і Герміёна заўсёды ведалі, што Хагрыд меў нездаровую прыязнасць да вялізных, пачварных істотаў. Падчас іх першага году навучання ў Хогвартсе, ён спрабаваў выгадаваць дракона у сваёй драўлянай халупцы і яны яшчэ доўга не забудуць велічэзнага, трохгаловага сабаку, якога брамнік ахрысціў Флуфі. Гары быў упэўнены, што калі б быўшы хлопчыкам Хагрыд, даведаўся, што недзе ў замку пад замком нудзіцца пачвара, ён пайшоў бы на ўсё, каб толькі зірнуць на яе адным вокам. І ён, зразумела ж, палічыў бы існым сорамам, што істота так доўга сядзіць пад замком і вырашыў бы даць пачвары шанец расцерці свае шматлікія ногі. Гары добра мог сабе ўявіць, як трынаццацігадовы Хагрыд спрабуе апрануць на пачвару аброжак з ланцужком. Аднак, Гары таксама добра ведаў, што Хагрыд ані не мог бы нікога забіць.

Гары ўжо напалову шкадаваў, што даведаўся, як пранікнуць у таямніцы дзённіка. Зноў і зноў Рон з Герміёнаю прымушалі яго распавесці ўсё, што ён бачыў, пакуль нарэшце, Гары шляхетна ім не заявіў, што яго хутка званітуе ад бясконцых паўтарэнняў.

— Рэдл МОГ і памыліцца, — заявіла Герміёна. — Можа нейкая іншая пачвара нападала на навучэнцаў...

— А ці не занадта будзе пачвараў на адзін замак?— глуха спытаўся Рон.

— Мы заўсёды ведалі, — сумна прамовіў Гары, — што Хагрыда выкінулі з Хогвартса. І што пасля гэтага напады прыпыніліся. Калі было б не так, Рэдл не атрымаў бы ўзнагароды.

Рон паспрабаваў падыйсці да пытання з іншага боку.

— Гэты Рэдл, ён НІБЫ Персі... хто прасіў яго выдаваць Хагрыда?

— Але ж пачвара кагосьці ЗАБІЛА, Рон, — нагадала Герміёна.

— А Рэдл, калі б Хогвартс зачыніўся, апынуўся назаўжды ў маглаўскім сіротскім прытулку, — дадаў Гары. — І я ані не вінавачу яго за жаданне застацца ў школе...

Рон закусіў губы, пасля чаго няўпэўнена спытаўся:

— Ты кажаш, Гары, што сустрэў Хагрыда на Цемраш Алее?

— Ён набываў атруту супраць драпежных смоўжаў, — імгненна адказаў Гары.

Усе трое змоўклі.

— Вы думаеце, — пасля паўзы, няўпэўненым голасам, выказала зацяжкое пытанне Герміёна, — нам трэба пайсці і спытаць аб усім самога Хагрыда?

— Цікавы ж атрымаецца візіт, — заявіў Рон, — “Здароўку, Хагрыд, ці ты апошнім часам не выпускаў паблукаць па замку анічога шалёнага і калматага?”

Нарэшце, яны пагадзіліся не пытацца ў Хагрыда ані аб чым, калі ня будзе новых нападаў. Мінула шмат дзён, Гары болей ня чуў бесцялеснага голасу і сябры ўжо пачалі спадзявацца, што аніколі не пайдуць абмяркоўваць з Хагрыдам, яго выключэнне са школы. Вось ўжо чатыры месяцы прайшло з моманту, калі адбыўся напад на Джасціна і Амаль Безгаловага Ніка і ўсім падалося, што злаўмыснік нарэшце супакоіўся. Піўзу надакучыла спяваць аб Потэры-брыдотэры, а Эрні Макмілан на адным з заняткаў па зёлазнаўстве, даволі ветліва папрасіў у Гары, перадаць яму вядзёрка з са скокаючымі паганкамі. Напрыканцы сакавіка колькі мандрагораў зладзілі ў трэцім парніку гучную вечарыну і гэтая навіна прымусіла прафесарку Спроўт адчуваць сябе сапраўды шчаслівай.

— Калі яны пачнуць спрабаваць цягацца адно да аднаго ў горшчыкі, — растлумачыла яна Гары, — мы зразумеем, што яны цалкам саспелі. І мы зможам адрадзіць усіх тых няшчасных , што ляжаць у шпітальным крыле.

*

Напярэдадні велікодных вакацыяў другагодкам дадаўся новы клопат. Надыйшоў час абраць навукі, якім будзеш навучацца з трэццяга году: справа, да якой па словах Герміёны трэба было падыйсці з усёй сур’ёзнасцю.

— Ваш цяперашні выбар, можа паўплываць на вашу будучыню, — заявіла яна, Гары і Рону што скурчыўшыся над сваімі спісамі, выдзялялі заняткі птушкамі.

— Я б хацеў пазбавіцца зеллеварства, — сказаў Гары.

— Не, нельга, — змрочна заўважыў Рон. — Усе нашы старыя навукі застаюцца, ці то б я са здавальненнем адмовіўся ад абароны ад цёмных мастацтваў.

— Але ж яна вельмі важлівая!— прамовіла сшакаваная Герміёна.

— Не з такім настаўнікам, як Локхарт, — адказаў ёй Рон. — За ўвесь год я навучыўся ад яго толькі таму, што нельга выпускаць піксі з клеткі.

Шматлікія сваякі Нэвіла Лонгботама папросту закідалі яго лістамі з парадамі, наконт таго, якія яму абраць заняткі. Збянтэжаны і занепакоенный, высунуўшы языка, ён перачытваў спіс, пытаючыся ў іншых, што на іх думку цяжэй вывучаць, нумералогію ці старажытныя руны. Дын Томас, што як і сам Гары вырас у маглаўскім асяроддзі, навослеп тыцаў чароўнай палачкай па спісе і абіраў прадметы на якія тая трапляла. А Герміёна, не слухаючы ані не чыіх парадаў, папросту запісалася на ўсё.

1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)