Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 125
Перейти на страницу:

Складаньне пратаколу таксама ішло з парушэньнямі. Мне не растлумачылі мае правы. Калі я на гэта ўказала, мне сказалі — адкрывайце інтэрнэт і чытайце. Што ж, калі ў вас здарыцца апэндыцыт, таксама адкрывайце інтэрнэт, дыягнастуйце і самі сабе рабіце апэрацыю.

Судзьдзя казала, што дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ня ёсьць прадметам разгляду і што на іх я ўжо даўно магла падаць скаргу.

Сьведкам выступаў начальнік аддзелу аховы правапарадку і прафіляктыкі УУС Бабруйскага гарвыканкаму падпалкоўнік Сяргей Рудзько. Ён казаў, што яны мяне папярэджвалі, а я працягвала хадзіць і размахваць шарыкам, паводзіла сябе нахабна, з выклікам, паказвала розныя жэсты на відэакамэру, кулак, напрыклад.

Пасьля перагляду фатаграфіяў і відэа Тарабуева абвясьціла рашэньне — штраф у 25 базавых або 675 беларускіх рублёў.

Тое, што адбываецца, проста шакуе. Што судзяць журналістаў, адбіраюць ліцэнзіі ў адвакатаў, што нам усім проста схлусілі на выбарах. Калі мяне затрымалі, я сядзела ў гэтым аддзяленьні міліцыі, глядзела на супрацоўнікаў і думала пра тое, што ў нас адбывалася 9-11 жніўня, пра тое, што тады рабіла міліцыя і што перажывалі мірныя людзі. Я не магу пра гэта ня думаць. І як мэдык не магу заплюшчваць вочы на тое, як людзей б’юць, чыняць над імі гвалт.

Тады, у жніўні, калегі выяжджалі на выклік да маладога мужчыны зь пераломам сьцягна пасьля сутычкі з амонам на плошчы. Гэты мужчына пытаўся, за што зь ім так. А яму матам адказвалі, каб замаўчаў, і каб было за што, увогуле забілі б. А міліцыянт, які яго суправаджаў, на пытаньне лекараў, што будзе тым, хто да такога стану пабіў чалавека, адказваў — нічога.

Лекараў нават на вайне не чапаюць, бо яны ратуюць усіх — і сваіх, і ворагаў, і злачынцаў, і міліцыянтаў. А ў нас не глядзяць ні на што. Караюць мэдыкаў і ня думаюць, што хутка ня будзе каму іх саміх лячыць і ратаваць.

Я спрабую ўявіць сабе, што б я адчувала, калі б мне давялося прыехаць на выклік да тых, хто мяне затрымліваў, да Рудзько таго ж ці да судзьдзі Тарабуевай, якая вынесла гэтае рашэньне пра мяне. Напэўна, у душы ў мяне была б бура. Але гэта ніяк не адбілася б ні на маіх паводзінах, ні на маіх словах — я б сумленна ратавала іхныя жыцьці, як і ўсіх іншых людзей у разе неабходнасьці.

Сума штрафу 675 рублёў — гэта месячны заробак фэльчара хуткай дапамогі.

Пасьля суду на разьвітаньне падпалкоўнік Рудзько сказаў мне: „У нас яшчэ шмат матэрыялаў на вас. Трымайцеся“.

Але я хадзіла, хаджу і буду хадзіць на мірныя мітынгі. Мяне ня спыняць ні гэтыя пагрозы, ні суды і штрафы. Нам усім нельга здавацца. Трэба пратэставаць і далей. Як вядома, вада і камень точыць, нават па кропельцы.

„Крэдыт плоціцца, машына коціцца“

Аляксандар Памідораў, музыка:

Нас затрымалі пасьля канцэрту; ня ведаю, можа быць, выпадкова. Яны прыехалі на шасьці ці сямі машынах і сталі ганяцца за людзьмі па парку, а народу было сапраўды шмат. Нас з Лэсьлі затрымалі ўжо на выхадзе. Бачу, бягуць на нас — і ў цывільным, і ў чорным, і ў зялёным, і бяз знакаў, і са знакамі, нехта яшчэ ў пагонах.

У Лэсьлі на заплечніку быў павязаны сьцяг: „О, гэтага са сьцягам бяры. І патлатага з гітарай!“ Нічога не мяняецца, усё, як у 1996-м: „Патлатага бяры“.

Калі нас забралі і завезьлі ў Заводзкае РУУС, нас павялі на другі паверх, а калідор зачынены, падымаецца нейкі маёр з ключамі і так крыху нацягнута гыгыкае: „Ну чё, бл*, видали, майданутые чё утворили, гы-гы?“ — „А чё такое?“ — „А они меня в базу внесли, бл…, и откуда, бл…, узнали мой телефон и телефон жены, суки“. А я бачу, ён цэглы наваліў, вай-вай. Дадзеныя чалавека, які выступаў на нашым судзе ў якасьці сьведкі, Лэсьлі знайшоў адразу пасьля выхаду з турмы. Міліцыянт аказаўся невялікага розуму чалавекам — ён далучыўся да раённага тэлеграм-чата і спрабаваў там нешта прапагандаваць. Людзі ня думаюць, прычым, калі пачынаеш зь імі размаўляць, бачыш па вачах, што пачынаецца працэс думаньня: то бок там ёсьць, чым думаць! А потым думаць становіцца страшна і балюча, таму яны кажуць: „Так, усё, хопіць, запаўняем паперку і пайшоў далей калідорам“.

У турме ёсьць тыя, хто ўсё робіць ідэйна, а ёсьць тыя, хто працуе, таму што працуе. Месца, яго энэргетыка чалавека таксама мяняе. На Акрэсьціна — мы абменьваліся думкамі — сьніліся вельмі цікавыя сны, а ў Жодзіне ўжо не. З адной парай ахоўнікаў у Жодзіне можна было дамовіцца, запатрабаваць тое-сёе, яны разумелі гумар і самі пра нешта пыталіся. А былі людзі кшталту „Закрылі пашчы, бл…, зьніштожу нахран“, якія атрымліваюць асалоду ад таго, што могуць зьдзекавацца зь іншых.

1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)