Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 110
Перейти на страницу:

Атмасфера, якая спадарожнічала свабодзе слова, вельмі хутка дала вынікі ў выглядзе новых распрацовак па гісторыі Беларусі. Узніклыя новыя перыядычныя выданні — «Спадчына», «Беларускі гістарычны часопіс», «Беларуская мінуўшчына», «Беларускі гістарычны агляд» — пераважна змяшчалі публікацыі, якія аспрэчвалі савецкія навуковыя дасягненні ў галіне гісторыі Беларусі. Гісторыкі па-новаму пачалі прадстаўляць адносіны Беларусі з усімі суседзямі. З савецкага забыцця пачаў вяртацца вобраз народа, у якога ёсць свая гісторыя, культура, юрыдычныя і дзяржаўныя традыцыі. Аднак беларускім элітам не ўдалося новыя разумовыя плыні прышчапіць масам.

Пераважная большасць беларускага савецкага грамадства гатова была падтрымоўваць якія-небудзь палітычныя змены пад умовай, што паправяць яны эканамічнае становішча. Лозунг «дэмакратыя» пачынаў грамадзянам Беларусі асацыявацца з анархіяй у інфармацыйнай сферы, развалам камуністычнай сістэмы каштоўнасцей, да якой былі яны прызвычаены і якая цяпер аспрэчвалася на кожным кроку. Для 2 мільёнаў ветэранаў ІІ сусветнай вайны, якія з гонарам і пры кожнай нагодзе дэманстравалі ордэны, прысвоеныя ім за мужнасць і адвагу ў абароне Савецкага Саюза, неўспрымальнымі аказаліся тлумачэнні, якія давалі зразумець, што змагаліся яны за іншую форму акупацыі. Так прынамсі большасць іх успрымала тон антысталінскай і антыкамуністычнай рыторыкі некаторых публіцыстаў і апазіцыйных дзеячаў. Настойлівыя патрабаванні неадкладна правесці беларусізацыю насцярожвалі сотні тысяч лекараў, чыноўнікаў, інжынераў, настаўнікаў, якія баяліся стаць непрыдатнымі ў публічным жыцці па прычыне няведання беларускай мовы. Усе іхныя веды заснаваны былі на базе рускай тэрміналогіі. Выразна адмоўную пазіцыю ў справе нацыянальнага адраджэння заняла большасць амаль паўтарамільённай расійскай меншасці. Расіяне баяліся страціць ранейшае прывілеяванае становішча ў жыцці рэспублікі.

У пачатку 1989 г. у Беларусі вырысаваліся дзве выразныя палітычныя плыні — савецкая і нацыянальная. Паміж інтэлігенцкімі групоўкамі, якія выказаваліся за адну або другую плынь, знаходзілася дэзарыентаванае грамадства. Нарастанне гаспадарчага крызісу выклікала ў грамадстве рост апатыі і абыякавасці да ўсялякіх лозунгаў аб дэмакратыі і нацыянальным адраджэнні.

14 студзеня 1989 г. у Вільні адбыўся з’езд дэлегатаў 66 беларускіх маладзёжных арганізацый. Улады Беларусі не дазволілі правесці гэтае мерапрыемства ў Мінску. З’езд заснаваў Канфедэрацыю беларускіх маладзёжных суполак і падтрымаў ініцыятыву стварыць палітычную, некамуністычную і ўсенародную арганізацыю ў выглядзе Беларускага народнага фронту. Дэманстрацыя ў Мінску, арганізаваная Канфедэрацыяй і Аргкамітэтам БНФ, прыцягнула 40 тыс. чалавек. Упершыню ў такой форме ставіліся патрабаванні ліквідаваць запіс аб кіруючай ролі кампартыі, стварыць беларускія ваенныя фарміраванні, прысвоіць беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай мовы на тэрыторыі БССР.

Заснавальніцкі з’езд БНФ, у якім удзельнічала 400 дэлегатаў, адбыўся 24–25 чэрвеня 1989 г. у Вільні. Правесці яго на тэрыторыі Беларусі, як і раней для маладзёжных арганізацый, улады не дазволілі. Першапланавай мэтай БНФ з’езд назначыў адраджэнне мовы, культуры і беларускай нацыянальнай свядомасці. У прынятым статуце арганізацыі гаварылася аб пабудове адкрытага грамадства ў духу дэмакратычных і гуманістычных каштоўнасцей, з пашанаваннем правоў нацыянальных меншасцей. У праграму БНФ занесены быў нават пастулат аб «адраджэнні ленінскіх прынцыпаў нацыянальнай палітыкі». З’езд прыняў таксама пастанову, што БНФ будзе прытрымоўвацца канстытуцыі і заканадаўства БССР, аднак звярнуў увагу, што згодна канстытуцыі Беларусь — суверэнная дзяржава. Гэтую суверэннасць — на думку дэлегатаў — гарантаваў запіс аб вяршэнстве рэспубліканскага заканадаўства над саюзным. Аднак не быў гэта пастулат адлучэння Беларусі ад СССР, а толькі патрабаванне, каб савецкія ўлады прызналі, гарантаваную дзеючым правам, палітычную аўтаномію Беларусі ў складзе савецкай дзяржавы. Неадкладнай справай у рэспубліцы дэлегаты прызналі ліквідацыю паслядоўнасцей катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Узначалілі БНФ, апрача Пазьняка, прафесары Міхась Ткачоў і Юры Хадыка.

Летам 1989 г. дзеячы БНФ паспрабавалі стварыць незалежныя ад кампартыі беларускія прафсаюзы. У верасні прадстаўнікі 72 прадпрыемстваў заснавалі Арганізацыйны камітэт Рабочага хаўруса Беларусі, у склад якога ўвайшлі дзеячы БНФ Віктар Івашкевіч, Міхал Собаль і Сяргей Мухін. Абыякавае стаўленне рабочых да дэмакратычных і нацыянальных лозунгаў не дазволіла паўтарыць польскі сцэнарый. Незалежныя прафсаюзы згуртавалі ўсяго некалькі адсоткаў занятага насельніцтва і абмежавалі сваю дзейнасць выключна да сацыяльнай сферы.

1 ... 83 84 85 86 87 88 89 90 91 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)