Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 110
Перейти на страницу:

Два месяцы пасля апублікавання вышэйзгаданага артыкула ў Мінску заснавалася група з назвай Камітэт-58, якая мела заняцца падрыхтоўкай да стварэння рэспубліканскай арганізацыі па збору інфармацыі і дакументацыі ўсіх злачынстваў, учыненых камуністычным рэжымам на беларускім народзе. Узначалілі Камітэт Зянон Пазьняк і вядомы беларускі пісьменнік Васіль Быкаў. 19 кастрычніка 1988 г. адбыўся з’езд, на якім 350 дзеячаў ператварылі арганізацыю ў Беларускае гісторыка-асветнае таварыства памяці ахвяр сталінізму «Мартыралог Беларусі» і выбралі яго ўлады з Зянонам Пазьняком на чале. Удзельнікі з’езда сфармулявалі палітычныя пастулаты, патрабуючы «асуджэння палітычнай сістэмы сталінізму і сталіншчыны, гвалтоўных і недэмакратычных метадаў вырашэння сацыяльных, палітычных і эканамічных праблемаў». Адначасна на гэтым жа з’ездзе «Мартыралога Беларусі», па ўзору прыбалтыйскіх краін, створаны быў арганізацыйны камітэт Беларускага народнага фронту за перабудову «Адраджэньне» (далей: БНФ). У сувязі з тым, што народныя франты Літвы, Латвіі і Эстоніі прад’яўлялі пастулаты дэмакратычна-незалежніцкага характару, ход падзей у Мінску насцярожваў Маскву і правячых у Беларусі камуністаў. Некалькі месяцаў раней І сакратар ЦК КПБ Яфрэм Сакалоў запэўніваў у Маскве цэнтральныя савецкія ўлады, што ў Беларусі народны фронт не ўзнікне. У жніўні 1988 г. у ходзе падрыхтоўкі дзеячаў Камітэта-58 да з’езда камуністычныя ўлады вырашылі стварыць сваю арганізацыю з назвай «Беларускі народны фронт», кіраўніцтва якога было даручана І сакратару Мінскага гарадскога камітэта КПБ Пятру Краўчанку. Створаны камуністамі фронт не знайшоў прыхільнікаў і не апраўдаў сябе. Затое расло значэнне арганізацыі Пазьняка. У рады БНФ уступала перш за ўсё інтэлігенцыя, сімпатызавала з ім частка чальцоў партыі, якія ў гэтай арганізацыі бачылі сілу, здольную адрадзіць нацыянальную ідэю.

30 кастрычніка 1988 г. у дзень святкавання Дзядоў у Мінску адбылася вялікая дэманстрацыя. Дзесяткі тысяч людзей пад нацыянальнымі сцягамі рушылі ў напрамку Курапатаў ушанаваць памяць ахвяр сталінізму. Жорсткая атака міліцыі на дэманстрантаў толькі замацавала ў грамадстве адмоўны вобраз улад. У канцы 1988 г. групы падтрымкі ідэі БНФ узніклі амаль ва ўсіх абласных гарадах Беларусі. БНФ пачаў выдаваць часопіс «Навіны», аднак друкаваць яго вымушаны быў у Літве. Бээнэфаўская прапаганда адклікалася да беларускіх дзяржаўных традыцый Вялікага княства Літоўскага, барацьбы за незалежнасць, якой увасабленнем былі Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі. Дзеячы БНФ легітымнасць беларускай дзяржаўнасці лічылі ад 25 сакавіка 1918 г., а ўсе дзяржаўныя арганізацыі ў Беларусі, якія існавалі пасля падзення Беларускай Народнай Рэспублікі, прызнавалі формамі акупацыйнай улады.

Лозунгі БНФ адначасна абвінавачвалі беларускія эліты ў нацыянальным здрадніцтве, прадстаўлянні інтарэсаў чужой дзяржавы, паклонніцтве ідэалогіі, якая загубіла мільёны людзей. З другога боку, у кантраляваных камуністычнай партыяй сродках масавай інфармацыі БНФ паказваўся як экстрэмісцкая нацыяналістычная арганізацыя, якая намагаецца парваць сувязі паміж Беларуссю і Расіяй, і рэлікт калабарацыянісцкіх рухаў перыяду ІІ сусветнай вайны.

У 1989 г. партыя страціла магчымасць кантраляваць увесь друк. Некаторыя газеты і часопісы, асабліва беларускамоўныя — «Звязда», «Крыніца», «Настаўніцкая газета», «Полымя», «Маладосць» — часта прапанавалі свае старонкі звязаным з БНФам людзям. Ідэя нацыянальнага адраджэння ставалася штораз больш папулярнай, асабліва сярод інтэлігенцыі. Большасць грамадства заставалася, аднак, пад уплывам камуністычнай прапаганды, распаўсюджваемай праз пасрэдніцтва тэлебачання, радыёвяшчання і рускамоўнага друку.

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)