Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 110
Перейти на страницу:

Паводле ацэнак ад 1992 г., на ліквідацыю паслядоўнасцей аварыі на Чарнобыльскай АЭС у Беларусі спатрэбіцца 235 млрд. долараў. У гэтую суму ўлічаны страты, выкліканыя пагаршэннем стану здароўя грамадзян рэспублікі, абмежаваннем іх працаздольнасці і прадукцыйнасці, адмоўнымі дэмаграфічнымі працэсамі, неабходнасцю фінансаваць лячэнне хворых і аказваць сацыяльныя паслугі тым, якія ў выніку радыяцыі страцілі здольнасць зарабляць на сваё ўтрыманне. Другую групу страт складаюць матэрыяльныя каштоўнасці Беларусі — выключаныя з гаспадарчага ўжытку палі, лясы, воды, прамысловыя аб’екты і жыльлёвыя рэсурсы ў адселенай зоне.

На ліквідацыю паслядоўнасцей аварыі з бюджэту БССР у 1986–1990 гадах выдзелена было 29 млрд. долараў, што склала 17 % пяцігадовага нацыянальнага даходу рэспублікі. Ахінуты гаспадарчым і фінансавым крызісам Савецкі Саюз не выдзеліў з цэнтральнага бюджэту ніякіх сродкаў на дапамогу Беларусі. Расія і Украіна, хаця былі забруджаны ў меншай ступені, самі мелі вялікія клопаты з ліквідацыяй паслядоўнасцей аварыі. Развал СССР у 1991 г. пакінуў Беларусь у самоце ў змаганні з гіганцкімі праблемамі, несуразмернымі да магчымасцей дзяржаўнага бюджэту і інтэлектуальнага ўзроўню эліты, прывыклай выконваць загады Масквы. Адсутнасць вопыту і ўмеласці трымаць сябе ў свеце кіраўніцтва суверэннай Беларусі стала прычынай таго, што замежная дапамога па ліквідацыі паслядоўнасцей чарнобыльскай аварыі абмежавалася да сімвалічных памераў. Значна большыя сродкі накіраваны былі ў Расію і Украіну, паколькі палітыкі гэтых дзяржаў сумелі адпаведна зацікавіць гэтай праблемай заходнюю грамадскую думку.

Паслядоўнасці чарнобыльскай аварыі яшчэ больш ускладнілі экалагічнае становішча Беларусі. У 1990 г. прамысловаць выкінула ў атмасферу 4 млн. тон атрутных рэчываў. Забруджанасць паветра вакол вялікіх цэнтраў хімічнай прамысловасці — Магілёва, Гомеля, Светлагорска, Салігорска, Наваполацка — была нязначна меншай чым у чарнобыльскай зоне. Сельская гаспадарка ўжо многія гады ў раслінаводстве прымяняла празмерныя колькасці штучных угнаенняў і пестыцыдаў. Якасць харчоў і забруджанне натуральнага асяроддзя, між іншым, паўплывалі на тое, што сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі ў пачатку дзевяностых гадоў была адной з самых нізкіх у Еўропе.

Русіфікацыя

Палітычная адліга пасля смерці Сталіна не мела, аднак, ніякага ўплыву на нацыянальную палітыку савецкіх улад. Падчас міжрэспубліканскай партыйнай канферэнцыі ў Ташкенце ў жніўні 1956 г. ухвалена была дэкларацыя, у якой сцвярджалася, што руская мова павінна стаць другой роднай мовай для ўсіх савецкіх народаў і элементам узбагачэння лексікі мясцовых моў. Гэтая тэндэнцыя ішла ўразрэз са спадзяваннямі беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі і часткі партыйнай эліты. Гэтае асяроддзе паўсюдна чакала пашырэння роднай мовы ў публічным жыцці, спадзявалася, што сужыццё народаў Савецкага Саюза будзе наладжана на інтэрнацыяналістычных асновах. Сваю палітыку беларусізацыі спрабаваў весці І сакратар ЦК КПБ Кірыла Мазураў. Лічыў ён, так як многія іншыя камуністы, што неабходным элементам дэмакратызацыі з’яўляецца развіццё нацыянальнай культуры. Неўзабавае, аднак, калі больш выразнымі сталі прынцыпы нацыянальнай палітыкі Мікіты Хрушчова, Мазураў, як прыкладны камуніст, пакінуў свае ідэі ў карысць праграмы партыі. Паводле кіраўніцтва КПСС, русіфікацыя мела быць адным з асноўных элементаў цэментавання савецкай дзяржавы.

Падчас візіту Хрушчова ў Мінск у студзені 1959 г., прымеркаванага да 40-годдзя ўзнікнення БССР, І сакратар КПСС шматкратна паўтарыў публічна:

«Чым хутчэй усе мы будзем гаварыць па-руску, тым хутчэй пабудуем камунізм».

У прысутнасці чальцоў ЦК КПБ папракнуў ён Кірылу Мазурава за тое, што падчас урачыстай канферэнцыі ўводны даклад зачытаў на беларускай мове.

У сакавіку 1960 г. партыйную арганізацыю ў Беларусі ўзначаліў Пётр Машэраў, які даў пачатак паскоранаму пераводу школ з беларускай мовай навучання на рускую. Беларусь у канцэпцыях Машэрава, які некрытычна выконваў палітычную лінію кіраўніцтва КПСС, мела стаць мадэльным прыкладам савецкай нацыянальнай палітыкі, якой канчатковай мэтай было стварэнне на тэрыторыі СССР адзінай гістарычнай і культурнай супольнасці — савецкага народа. Значыць, вышэйшыя інтарэсы камунізму патрабавалі адрачэння ад уласнай тоеснасці, нацыянальнай свядомасці, мовы і культуры. Трагедыяй Беларусі было тое, што яе правадыры, у адрозненні ад партыйных эліт прыбалтыйскіх рэспублік, былі глыбока перакананы ў патрэбе рэалізацыі гэтай стратэгіі нацыянальнай палітыкі і рупліва ажыццяўлялі ўсе русіфікатарскія канцэпцыі.

1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)