Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Па вінтавой лесвіцы яны спусціліся ўніз і праз адтуліну за гаргульяй выйшлі ва ўхутаны цемрай калідор. Тут Рэдл супыніўся, тое ж самае зрабіў Гары. Ён мог сказаць, што Рэдл аб нечым глыбока задумаўся, ён кусаў губы і моршчыў лоб.
Потым, быццам раптоўна нешта вырашыўшы, Рэдл паспяшаў у вестыбюль, Гары кінуўся следам за ім. Яны амаль што спусціліся да ўвахода, калі нечакана заўважылі, раней нябачнага высокага чараўніка з даўжэзнымі залаціста-каштанавымі барадой і фрэзурай. Чарадзей таксама заўважыў Рэдла і паклікаў яго.
— Чаму ты так позна блукаеш па школе, Том?
Гары вытарапіўся на чараўніка. Гэта быў маладзейшы на пяцьдзесят год Дамблдор.
— Мне трэба было пабачыцца з дырэктарам, сэр, — адказаў Рэдл.
— Добра, а цяпер спяшайся ў ложак, — прамовіў Дамблдор, абдаўшы Рэдла, тым добра знаёмым Гары, пранізлівым позіркам. — Цяпер не надта бяспечна блукаць па калідорах. Асабліва пасля таго...
Ён цяжка ўздыхнуў, пажадаў Рэдлу добрай ночы і адыйшоў. Хлопец дачакаўся пакуль прафесар ня знікне з вачэй, пасля чаго па каменных прыступках кінуўся ў падзямелле. Гары паспяшаў следам.
Але да вялізнага расчаравання Гары, яны ішлі не ў нейкі сакрэтны праход, ці схаваны ад усіх калідор, а накіраваліся ў тое самае знаёмае Гары падзямелле, дзе ў іх праходзілі заняткі па зеллеварстве. Яно не было асветлена паходнямі, таму, калі Рэдл амаль што зачыніў дзверы, яны апынуліся ў поўнай цемры. Гары мог бачыць толькі хлопца, які нерухома стаяў ля дзвярэй і назіраў за калідорам звонку.
Хлопчыку падалося, што яны правялі так ня меньш за гадзіну. Рэдл усё працягваў стаяць быццам статуя і назіраць за калідорам праз вузкую шчыліну ў дзвярах. І калі Гары ўжо стаміўся чакаць, страціў адчуванне часу і больш за ўсё жадаў вярнуцца ў свой ложак за дзвярыма пачулася нейкая мітусьня.
Нехта крадком рушыў па калідоры. Хлопчык пачуў, як невядомы прамінуў пакой дзе хаваліся яны з Рэдлам. Той быццам цень выслізнуў праз дзверы, а следам за Рэдлам на дыбачках, забыўшыся, што яго немагчыма пачуць ці пабачыў, паспяшаў Гары.
Так яны ішлі хвілінаў пяць, пакуль Рэдл раптам не супыніўся і не прыслухаўся, схіліўшы на бок галаву, да новых гукаў. Гары пачуў як недзе скрыпнулі дзверы і нехта прамовіў хрыплым шэптам:
— Двай... я вінен днесці це адсюль... ну двай... лезь у скынь...
Гары падалося, што ў гэтым голасе было нешта знаёмае.
У адзін скок Рэдл завярнуў за вугал. Гары рушыў ўслед за ім. Перад цёмнымі дзвярыма ён убачыў постаць агромістага хлопчыка ў нагах якога на падлозе стаяла вялізная скрыня.
— Вечар добры, Рубеюс?— рэзка прамовіў Рэдл.
Хлопчык зачыніў дзверы і знерухомеў.
— Што т робш у падзьмеллі, Том?
Рэдл падыйшоў бліжэй.
— Гэта канец, Рубеюс. — прамовіў ён. — я прыйшоў, каб выдаць цябе. Кажуць, калі напады не прыпыняцца, Хогвартс зачыняць.
— Што т...
— Я ня думаю, што ты хацеў, каб нехта загінуў. Аднак з пачвары не зробіш ласкавага гадаванца. Мяркую, ты папросту пусціў яго расцерці ногі і...
— Ён ніког не збіваў!— гыркнуў агромісты хлопчык і прыціснуўся спіной да зачыненых дзвярэй, за якімі чуліся дзіўнае шорганне і стукі.
— Не кажы ерунды, Рубеюс, — зрабіўшы яшчэ адзін крок наперад, прамовіў Рэдл. — Заўтра сюды прыедуць бацькі забітай дзяўчынкі. І самае меньшае, што Хогвартс можа зрабіць дзеля іх, знішчыць істоту, якая забіла іх дачку...
— Гэт не ён!— загаласіў хлопчык, а яго голас рэхам разносіўся па цёмных падзямеллях. — Ён не здольн на такой! Ніколь!
— Адсунься!— выцягваючы палачку, загадаў Рэдл.
Яго замова палаючым струменем пранеслася праз калідор. Дзверы за спіной агромістага хлопчыка адчыніліся з такой сілаю, што яго адкінула ў процілеглую сцяну. З-за дзвярэй выбегла істота, адзін выгляд якой прымусіў Гары выдаць пранізлівы крык, які здавалася, аніхто акрамя самого хлопчыка не пачуў.
Пачвара мела вялізарнае, валасатае, прысадзістае цела з клубком чорных ног, мноствам бліскучых вачэй і парай вострых бы ляза клюшняў... Рэдл зноў падняў палачку, але спазніўся. Істота збіла яго з ног і прадзіраючыся праз калідор, уцякла, пакрысе хаваючыся з вачэй. Рэдл, гледзячы ёй ўслед, падняўся на ногі, падняў палачку, але агромісты хлопчык паваліў яго на падлогу, выхапіў сваю палачку і накіраваўшы яе на Рэдла пралямантаваў:
— НЕЕЕЕЕЕЕ!
Вакол Гары ўсё закруцілася, зрабілася цёмна, як у коміне, хлопчык пачуў як ён кудысьці падае і праз імгненне, ён з грукатам распасцёрся ўва ўласным ложку пад балдахінам у грыфіндорсккай спальне, а раскрыты рэдлаў дзённік ляжаў на яго жываце.
І перш чым Гары зноў змог нармалёва дыхаць, дзверы ў спальню адчыніліся і туды завітаў Рон.