Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 125
Перейти на страницу:

І нават калі ён трапляе ў месцы пазбаўленьня волі, то як зь ім там абыходзіцца і ў якіх умовах утрымліваюць, — я ўпэўнены на 120%, што гэта трэба кардынальна перагледзець.

Мне часам кажуць: ну гэта ж не ў Нарвэгіі, там Брэйвік у трохзоркавым гатэлі яшчэ і адукацыю атрымлівае празь інтэрнэт. Вось нават і так павінна быць! Гэта тое, што патрэбна кожнаму чалавеку. Тое, што кажа Леўчанка: забіралі матрац, бялізну — я не ўяўляю ступень садызму, бесчалавечнасьці людзей, якія аддавалі і выконвалі загады. Не даваць ваду, каб змыць туалет, давесьці чалавека, каб вошы завяліся...

Таму, калі мы будзем будаваць новую краіну, утрыманьне ў такіх месцах — думаю, для шмат каго гэта будуць не пустыя словы. І за што суткі даюцца. У мяне склалася ўражаньне, што давалі за п’янку, напрыклад, за бытавыя скандалы, 15 сутак, каб не выглядала так: паскандаліў п’яны — атрымаў 5, а з плякатам пастаяў — 15.

Калі выпускалі, быў цырк: прыйшлі загадзя, настойвалі, каб я быў у спартовых штанах. У сьпіну дзяжурны спытаў, у якой царкве служу — яўна каб выпадкова туды не прыйсьці і не сустрэць бацюшку, якога да сподняга разьдзявалі.

Сказалі, што павязуць у Савецкі РАУС для прафіляктычнай гутаркі. Пасадзілі ў „стакан“, дзе не хапала паветра, дзьверы адчыніць адмовіліся. Там не гермэтычна зачынена, але я ж вялікага фармату, у гэтыя „стаканы“ не зьмяшчаюся. Даводзілася скручваць сябе, каб на гэтай лавачцы ўмясьціцца. Калені падзець няма куды, падлога няроўная, выпукліна для задняга кола ўнутр камэры. Гэта дастаткова жахліва.

Доўга вазілі па раёне, нейкі адрэзак шляху нават рухаліся задам. Давазілі да таго, што мне стала блага. Калі выйшаў, я ня ведаў, чаго чакаць: у турму КДБ прывезьлі ці куды?

Я выйшаў на дарогу, прысеў на траву: перад вачыма цёмна, ногі сшэрхлі. „Мы вас дадому прывезьлі, тут недалёка“, — кажуць. Я бачу нейкія прыватныя дамы, але ня мой. Пастаялі нейкі час, паглядзелі, каб я ня ўпаў, і зьехалі. Ну а я ў гэтых штанах, у кофце пайшоў. Яны вельмі настойвалі, каб я ня быў у сьвятарскай форме.

Гэта бесчалавечная сваволя — яны могуць рабіць з табой усё, што захочуць. Думаю, яны цудоўна гэта ўсьведамляюць. І калі чалавеку стане кепска, ня ведаю, ці будуць яны апраўдвацца, але знойдуць інструкцыю, каб яшчэ яго ў гэтым абвінаваціць: „Меў нахабства страціць прытомнасьць ад недахопу паветра ў «стакане»“.

Як дома? Сустрэлі, паабдымаліся. Апошнім часам хочацца з усімі абдымацца. Ня толькі з роднымі. Звычайна мужчыны больш схільныя камусьці там руку паціснуць з удзячнасьцю, моцна. А цяпер хочацца зь людзьмі абдымацца, ой…

Я масу паштовак, лістоў атрымаў: зь Берасьця, Полацку, Горадні, Менску — ня толькі з Гомельшчыны. Вялізны ўсім дзякуй, што падтрымлівалі мяне! Пішыце. Вось я думаў і ня ведаў, пра што пісаць палітзьняволеным. Цяпер ведаю: можна пастарацца пагаварыць з чалавекам, навіны нейкія расказаць, акрамя „Трымайцеся, мы разам“. Мне здаецца, гэта вельмі важна. І пра надвор’е. Я вось вельмі непакоіўся, што пачне халаднець, а я пачынаў захворваць, у мяне хранічны бранхіт.

Яшчэ гэта важна, бо супрацоўнікі ІЧУ чытаюць, бачаць адрасы, што гэта лісты не ад родных. Разумеюць, што не маргіналы сядзяць — што гэта яны ў меншасьці.

Дзеці мне малявалі бела-чырвона-белыя сьцягі, „Кусь за Беларусь“; пісалі, што мы пераможам. Гэтыя дзеці ўжо не захочуць жыць пры гэтым рэжыме. Думаю, мае дзеці не адны такія“.

„Лекараў нават на вайне не чапаюць“

Валянціна, 58 гадоў, фэльчар хуткай дапамогі, Бабруйск:

— Мяне затрымалі ў раёне ГЦ „Карона“ 20 верасьня, калі ўдзельнікі мітынгу ўжо разыходзіліся. Выскачылі двое, рукі расставілі і пацягнулі.

Даставілі ў ГУУС на Менскую, 130. Зьбіраліся везьці ў ІЧУ да суду. Зрабілі асабісты догляд, прымусілі разьдзецца. Але мне ад усяго гэтага зрабілася дрэнна. І мяне адвезьлі ў лякарню, у мяне быў высокі ціск – 180/100. І там мяне шпіталізавалі. Так я прабыла на бальнічным да 19 кастрычніка. Увесь гэты час тэлефанавалі зь міліцыі і суду то на працу, то мне асабіста. Прапаноўвалі даць згоду на разгляд справы безь мяне. Я не згадзілася.

Суд прызначылі, як толькі мне закрылі бальнічны, — на 20 кастрычніка. Справу разглядала ў сваім кабінэце судзьдзя Тацяна Тарабуева. Я сказала, што вінаватай сябе не прызнаю. І ўказала на памылкі ў рапарце пра затрыманьне. Там пра мяне напісана „ён“, „нёс на плячах бела-чырвона-белы сьцяг“. Па-першае, ніякага сьцяга ў мяне не было, па-другое, дык хто я — ён, яна, яно?

1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)