Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 174
Перейти на страницу:

Пасярод разбурэньня заўважылі вершнікаў. Яны ехалі з паўночнага боку й ужо набліжаліся да Ортанку.

– Гэта Гэндальф і Тэядэн з харугваю! – абвесьціў Ляголас. – Хадзем насустрач ім!

– Асьцярожней, – папярэдзіў Мэры. – Ідзіце ўважліва: на дарозе ёсьць няўстойлівы брук. Пліта можа нахіліцца й скінуць вас у яміну, калі не пасьцеражэцеся.

Прамінулі рэшткі брукаваных прысадаў да Ортанку. Ішлі павольна, бо брук быў растрэсканы ды перапэцканы сьлізкім брудам. Вершнікі, заўважыўшы іх, прыпыніліся ў цені ад вежы, чакалі. Гэндальф жа выехаў насустрач.

– Мы з Дрэвабародам сумовіліся троху й даволі цікава, а тады сёе-тое расплянавалі, – распавёў ён, – а таксама адпачылі, што было надта патрэбна нам усім. А зараз зноў трэба рушыць наперад. Спадзяюся, вы таксама адпачылі й узбадзёрыліся?

– Так, – пацьвердзіў Мэры. – Але нашыя размовы пачаліся й скончыліся дымам. I мы крыху меней варожа настроеныя да Сарумана, чым раней.

– Сапраўды? – Гэндальф усьміхнуўся. – Я дык зусім не. Мне належыць зьдзейсьніць апошняе перад сыходам адсюль: наведаць Сарумана на разьвітаньне. Гэта небясьпечна і, хутчэй за ўсё, бескарысна. Але неабходна. Хто пажадае, можа йсьці з мною. Аднак папярэджваю: сьцеражыцеся! I не спрабуйце жартаваць – ня самы для таго час!

– Я пайду, – сьцьвердзіў Гімлі. – Жадаю пабачыць яго й на свае вочы пераканацца, ці падобны ён да цябе.

– I як ты гэта праверыш, спадару гноме? – спытаў Гэндальф. – Саруман можа стаць перад тваімі вачыма ў маім дакладным падабенстве, калі пажадае. Ці дастаткова ты мудры, каб адрозьніць усе ягоныя хітрыкі й падманы? Ну, пабачым. Можа, ён спалохаецца й не пакажацца перад столькімі вачыма й такім разнастайным народам. Але я загадаў энтам схавацца, таму мо й пераканаем Сарумана выйсьці вонкі.

– А якая небясьпека? – зьдзівіўся Піпін. – Ці ён стрэліць у нас, ці выліе з вокнаў агонь, ці накладзе якія чары проста зь вежы?

– Найверагодней – апошняе, калі ты крочыш да ягоных дзьвярэй, ня думаючы, навошта туды сунуўся, – сказаў Гэндальф. – Але ж немажліва прадказаць, што ён здольны й што паспрабуе зрабіць. Да дзікай пачвары, загнанай у кут, лепей не набліжацца. У Сарумана ёсьць сілы, пра якія вы й не здагадваецеся. Сьцеражыцеся ягонага голасу!

Наблізіліся да Ортанку. Чорны камень вежы блішчэў, як мокры. Шматлікія грані камянёў былі вострыя, быццам нядаўна вычасаныя. Некалькі драпінаўды маленечкіх, падобныхда лускі аскепкаў – вось і ўсе адзнакі энтавай разьюшанасьці.

На ўсходнім баку, паміж двух слупоў – бакавінаў вежы, высока над зямлёю былі вялізныя дзьверы, а над імі – зачыненае вакно й гаўбец, агароджаны жалезнымі парэнчамі. Да ганку вяла лесьвіца – дваццаць сем шырокіх прыступак, вычасаных невядомым чынам з таго самага чорнага каменю. Дзьверы былі адзіным уваходам у вежу, але мноства вузкіх, падобных да байніцаў вокнаў пазірала з муроў. Самыя далёкія й высокія падаваліся маленькімі вочкамі на магутных рогах-слупах, якія складалі вежу.

Ля ўзножжа лесьвіцы Гэндальф з Тэядэнам сьпешыліся.

– Пайду я, – вымавіў Гэндальф. – Я ўжо быў у Ортанку й ведаю, што мне пагражае.

– Я таксама, – сьцьвердзіў кароль. – Я стары й болей не баюся анічога. Я жадаю перамовіць з ворагам, які зрабіў мне столькі ліха. Эямэр пойдзе з мною й прасочыць, каб мае старыя ногі не пахіснуліся.

– Як пажадаеш, – згадзіўся Гэндальф. – Арагорн пойдзе з мною. Астатнія няхай пачакаюць каля ўсходаў. Яны ўсё пачуюць і ўбачаць, калі будзе што бачыць і чуць.

– Не! – запярэчыў Гімлі. – Ляголас і я таксама жадаем зірнуць бліжэй. Мы адзіныя прадстаўнікі нашых народаў. Мы пойдзем за вамі.

– Тады хадзем! – абвесьціў Гэндальф і крочыў уверх па лесьвіцы, Тэядэн побач зь ім.

Вершнікі Рохану відавочна занепакоіліся, змрочна пазіралі на волатаўскую вежу, турбуючыся за свайго правадыра. Мэры зь Піпінам селі на ніжнюю прыступку, пачуваючыся зусім нікчэмнымі, дый пабойваючыся таксама.

– Адсюль да брамы паўвярсты ліпучага бруду, – прамармытаў Піпін. – Хацеў бы я зараз непрыкметна прашмыгнуць у нашую вартоўню. I навошта мы сюды пацягнуліся? Мы ім тут без патрэбы, адзін клопат.

1 ... 82 83 84 85 86 87 88 89 90 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)