Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 174
Перейти на страницу:

– Тады вада пачала паціху сыходзіць. Мяркую, у ніжніх пячорах ёсьць вытокі. Думаю, калі б Саруман вызірнуў зь любога вакна, убачыў бы толькі жудасны бруд ды сьмецьце. Мы адчувалі вялікую самоту. Нават ні энта, каб паразмаўляць ці даведацца навіны пасярод гэтага ламачча. Ноч правялі седзячы на арцы. Было халодна й мокра, і зусім ня спалі. Пачуваліся, нібы кожную хвіліну можа здарыцца што заўгодна. Бо Саруман – у сваёй вежы. Пасярод ночы быў шум, быццам вецер пранёсься па даліне. Можа, вярнуліся энты з гаворнамі, але ж куды падзеліся потым, я ня ведаю. Туманным, мокрым ранкам мы зьлезьлі з аркі й агледзеліся. Але нікога ня ўбачылі. Напэўна, гэта ўсё, што варта распавесьці. Зараз навакольле падаецца такім мірным пасьля мінулых жахаў. I бясьпечным, раз ужо Гэндальф вярнуўся. Цяперака ўжо я адасплюся!

Пэўны час усе маўчалі. Гімлі зноў набіў люльку.

– Адно мне няясна ў гэтай гісторыі, – сказаў, распаліўшы люльку крэсівам і крэмнем, – дзе тут Зьмеяроты? Ты казаў Тэядэну, што ён з Саруманам. Як ён туды патрапіў?

– Так, забыўся, – пагадзіўся Піпін. – Ён патрапіў туды сёньня зранку. Мы толькі зладзілі вогнішча й крыху падсілкаваліся, калі Дрэвабарод аб'явіўся зноў.

"Вось, – кажа, – зайшоў зірнуць, як там мае хлопцы, дый навінамі падзяліцца. Гаворны вярнуліся. Усё файна. Вух, дый над-звычай файна! – ён расьсьмяяўся й пляснуў далоньмі сабе па нагах. – Няма болей оркаў у Ізенградку, няма сякераў! I сёньня яшчэ да вечару госьці зьявяцца з поўдня. Сяго-таго вам, напэўна, прыемна будзе пабачыць".

Не пасьпеў дагаварыць, а па шляху пошчак капытоў! Мы кінуліся наперад, сталі перад брамай, а я гляджу й амаль што бачу Швэндала з Гэндальфам на чале войска. Замест таго з туману выехаў чалавек на старым стомленым каняку. Выглядаў надта дзівосна й ня тое каб прыемна. А болей анікога. Калі выскачыў з туману й раптоўна ўбачыў ламачча й разваліны перад сабою, ажно здранцьвеў, вохнуў ды амаль пазелянеў з твару. Такі быў агаломшаны, што й нас спачатку не заўважыў. А калі заўважыў, ускрыкнуў ды паспрабаваў павярнуць каня прэч. Але Дрэвабарод зрабіў тры крокі, працягнуў доўгую руку й выняў яго зь сядла. Конь, напалохаўшыся, ірвануў прэч, а чалавек завалтузіўся па зямлі, енчучы. Сказаў, ён – Грыма, сябра й радца караля, яго паслалі зь істотнымі весткамі ад Тэядэна Саруману.

Аніхто іншы не адважыўся прабірацца па адкрытай роўнядзі, паўнюткай паганымі оркамі, – так казаў, – таму паслалі яго. У яго за плячыма небясьпечная вандроўка, ён стомлены й галодны. Давялося ўхіліцца далёка на поўнач, бо за ім гналіся ваўкі.

А я бачу, якія касыя позіркі кідае ён на Дрэвабарода, і мяркую: хлус, відавочна ж. Дрэвабарод зірнуў на яго па-свойму, доўга так, колькі хвілінаў, небарака ажно закурчыўся на зямлі. Тады й кажа: "Хм, хум, а я ж цябе й чакаў, спадарыку Зьмеяроце". Чалавек здрыгануўся, пачуўшы тое мяно. "Гэндальф пасьпеў сюды першы, – дадаў Дрэвабарод. – Так што я ведаю дастаткова пра цябе, ведаю таксама, што рабіць з табою. Гэндальф казаў: усіх пацукоў у адну пастку. I тое слушна. Я цяпер гаспадар Ізенградку, але Саруман замкнуўся ў сваёй вежы. Можаш ісьці да яго й перадаць усё, што толькі да галавы ўзбрыдзе".

"Адпусьці мяне, адпусьці! – заенчыў Зьмеяроты. – Я ведаю шлях!"

"Ведаеш, я не сумняюся, – пагадзіўся Дрэвабарод. – Але тут троху памянялася ўсё. Ну, ідзі сам і зірні!"

Ён адпусьціў Зьмеяротага, і той закульгаў цераз арку, а мы крочылі за ім. Ён выбраўся вонкі й убачыў, што зрабілася зь Ізенградкам. Тады павярнуўся да нас і закныхаў: "Адпусьціце мяне! Дазвольце ісьці прэч! Мае зьвесткі ўжо без патрэбы!"

"Насамрэч так, – зноў пагадзіўся Дрэвабарод. – Але ў цябе толькі два выйсьці зараз: альбо застацца з мною, пакуль ня зьявяцца Гэндальф з тваім каралём, альбо дабірацца да Ортанку!"

1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)