Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 174
Перейти на страницу:

Але й патрэбы не было. Вершнік прыпыніўся якраз побач з намі, паглядзеў на нас.

"Гэндальфе!" – я выціснуў зь сябе толькі шэпт. А ён? Мо прамовіў што-кольвек накшталт: "Вітаю, Піпіне! Якая прыемная сустрэча"? Не, зусім не. Ён сказаў: "Уставай, ты, Хват-няздара! Дзе, скажы, ва ўсім гэтым ламаччы мне знайсьці Дрэвабарода? Хутчэй!"

Дрэвабарод пачуў і выйшаў зь ценю. Вось была сустрэча! Я надта зьдзівіўся, бо з тых двох аніводны ня быў зьдзіўлены. Гэндальф, відавочна, плянаваў яго тут знайсьці, і Дрэвабарод, напэўна ж, бадзяўся ля брамы няйначай як сустракаючы Гэндальфа. Хоць мы распавядалі старому энту пра Морыю. Тады я й прыгадаў ягоны дзіўнаваты позірк у час таго расповеду. Мяркую, ён ужо альбо бачыў Гэндальфа, альбо меў пра яго нейкія зьвесткі, але ж нам не сказаў. "Не сьпяшацца!" – ягонае жыцьцёвае правіла, але ж нават эльфы ня здольныя даведацца пра Гэндальфавы рухі, калі ён не пад бокам.

"Хумм, Гэндальф! – абвесьціў Дрэвабарод. – Добра, што ты зьявіўся. З дрэвам і вадою, зямлёй ды камянямі я спраўлюся, але ж тут ёсьць яшчэ й чараўнік".

"Дрэвабарод, трэба твая дапамога, – вымавіў Гэндальф. – Ты зрабіў шмат, але ж неабходна болей. Трэба неяк справіцца зь дзясяткам тысячаў оркаў".

Тады гэтая парачка адышла радзіцца ў нейкі кут. Напэўна, тая рада падалася Дрэвабароду надта імклівай, бо Гэндальф страшэнна сьпяшаўся й распавядаў хуткапрамаўлянкаю, нават не адышоўшы ад нас. Раіліся яны ўсяго колькі хвілінаў, мо з чвэрць гадзіны. Тады Гэндальф вярнуўся да нас і нібыта пазбавіўся цяжару. Падаваўся амаль радасным. Сказаў нарэшце, што рады нас бачыць.

"Гэндальф! – я ажно загаласіў. – Дзе ж ты быў? Ці бачыў іншых?"

"Дзе ні быў, я ўжо вярнуўся, – адказаў ён у сваёй звычайнай манеры. – Так, сяго-таго я бачыў. Але ж гамонка пачакае. Ноч сёньня не для пасядзелак. Мне трэба ехаць, і як мага хутчэй. Але ж раніцою мо пасьвятлее. Калі так, тады й пабачымся зноў. Трымайцеся асьцярожней ды падалей ад Ортанку! Да сустрэчы!"

Дрэвабарод быў вельмі задумлівы пасьля Гэндальфавага ад'езду. Відавочна, шмат даведаўся за кароткі тэрмін, а зараз абмяркоўваў і засвойваў навіны. Кажа нам: "Хм, а вы не такі й пасьпешлівы народзец, як я палічыў. Распавялі нашмат меней, чым ведалі, і ані на слоўца болей за разумнае. Хм, вось дык куча навінаў! Адылі Дрэвабароду зноў ёсьць чым заняцца".

Перад сыходам ён распавёў тое-сёе. I зусім нас не парадаваў. I пэўны час мы думалі толькі пра вас трох, а не пра Фрода з Сэмам ды небараку Бараміра. Бо ўцямілі, што йдзе вялікая бітва ці вось-вось пачнецца, а вы ў гушчыні яе і, магчыма, жыўцом ня выберацеся.

"Гаворны дапамогуць", – сказаў нам Дрэвабарод.

I сышоў, і болей мы яго ня бачылі ажно да сёньняшняй раніцы.

Ноч была чорная. Мы ляжалі на версе кучы каменных аскепкаў і ня бачылі анічога вакол. Туман ці цень агарнуў усё навокал. Душна было, сьпякотна. Паўсюль чуваць скрыгат, рыпеньне, шэпт – быццам хтосьці праходзіць побач. Напэўна, яшчэ колькі сотняў гаворнаў выправілася дапамагаць у бітве. Пазьней на поўдні моцна загрукаталі грымоты, заблішчэлі маланкі. Раз-пораз магутныя выбліскі высьвечвалі далёкія, за шмат вёрстаў адсюль, горныя пікі – яны зьяўляліся, чорна-белыя, і адразу ж зьнікалі. I за сьпінай грукатала, нібы навальніца ў гарах, але ж інакш. Часам уся даліна наўсьцяж гула рэхам.

Напэўна, апоўначы энты разбурылі дамбы, і ўся сабраная вада палілася празь дзірку ў паўночнай сьцяне ў Ізенградак. Гаворнаўская цемра зьнікла, грымоты адкаціліся прэч. Падпоўнік ужо заходзіў за заходнія горы.

Ізенградак пачаў запаўняцца чорнымі зьмеямі струменяў, там і сям узьнікалі лужыны й азёры. Яны блішчэлі ў месяцовым сьвятле, разьліваючыся на роўнядзі. Там і тут вада абрыналася ў капальні ці лазы. Тады ўздыбліваліся вялікія слупы пары. Клубіўся дым. Штось выбухала, ускідвалася полымя. Вялікі віхур пары ўздымаўся над Ізенградкам, зноў і зноў абвіваўся вакол Ортанку, пакуль ня стаў, нібы магутная воблачная гара, віхраслуп, азораны зьверху месяцам, а зьнізу – зыркім полымем. А вада ўсё лілася й лілася, пакуль увесь Ізенградак не ператварыўся ў веліканскую пляскатую каструлю, дзе кляктаў ды булькаў кіпень.

– Мы бачылі воблака пары й дыму з поўдня апошняй ноччу, калі пад'ехалі да вусьця Нан-Куруніру, – зазначыў Арагорн. – I баяліся, што Саруман варыць нейкае ліха для нас.

– Ня ён варыў! – Піпін усьміхнуўся. – Ён, напэўна, за горла хапаўся, задыхаючыся, і ўжо не сьмяяўся болей. Учорашняй раніцою вада заліла ўсе дзіркі й павіс шчыльны туман. Мы схаваліся ў вартоўні, дзе сьнедалі надоечы, і дрыжэлі з страху. Бо возера пералівалася цераз край і вада пацякла па тунэлі. Яна хутка падымалася, і мы ўжо думалі: усё, патрапілі, што тыя оркі ў нары, але, на шчасьце, знайшлі лесьвіцу з кладоўкі на самы верх аркі. Давялося праціскацца й паўзьці, бо праход ля самага верху патрэскаўся й быў напалову завалены каменьнем. Але ж вылезьлі дый паселі наверсе, назіраючы за патопам у Ізенградку. Энты лілі й лілі ваду, пакуль усе агні ня згасьлі й усе пячоры не запоўніліся. Пара павольна клубілася й узьнялася ўгару, зрабіўшыся вялізарным, падобным на парасон воблакам вышынёй, напэўна, зь вярсту. Вечарам над усходнімі горамі лягла магутная вясёлка. А заход сонца быў заценены густым дажджом на горных схілах. Усё зрабілася такім спакойным і ціхім. Толькі далёка завылі жаласна ваўкі. Уночы энты спынілі затапленьне й вярнулі Ізен у былое ўлоньне. Вось так усё й скончылася.

1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)