Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Фэнтези » Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы

Электронная книга - «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы». Краткое содержание книги:

Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 174
Перейти на страницу:

А калі ўжо Саруман апынуўся ў бясьпецы ў Ортанку, дык неўзабаве задзейнічаў і сваю каштоўную машынэрыю. Тым часам ужо шмат энтаў зайшло ў Ізенградак. Некаторыя рушылі за Хуткасьценем, некаторыя праламіліся з поўначы й усходу. Хадзілі паўсюль і бурылі што бачылі. Зьнянацку там і тут выбухала полымем і смуродным дымам. З капальняў і комінаў выкідвала вагонь і попел. Некалькіх энтаў абпаліла ды падпякло. Адзін зь іх – Бярозавік, калі не памыляюся, надта высокі прыгожы энт – патрапіў у струмень нейкага вадкага полымя й згарэў, быццам паходня, – жудаснае відовішча.

З таго энты звар'яцелі. Я меркаваў, яны ўжо сягнулі краю. Не, я памыляўся. Нарэшце я пабачыў, што гэта такое насамрэч. Гэта неверагодна! Яны раўлі, грукаталі й галасілі так, што камяні крышыліся й падалі проста ад гуку. Мэры й я ляжалі на зямлі, закрыўшы вушы плашчамі. Энты насіліся па коле Ортанку, выючы, бы ўраган, ламаючы калёны, абрынаючы лавіны валуноў у капальні, падкідваючы вялізарныя скалы ў паветра, як лісты. Вежа была ў самым цэнтры віру з усялякага ламачча. Я бачыў, як жалезныя слупы й каменныя глыбы ўзьляталі на сотні ступнёў ды бразгалі аб вокны Ортанку. Але Дрэвабарод захаваў галаву на плячох. На шчасьце, яго не падпаліла. Ён не хацеў, каб ягоны народ параніў сябе ў шаленстве, і не хацеў, каб Саруман непрыкметна ўцёк па якой нары, скарыстаўшыся агульным бязладзьдзем. Мноства энтаў кідалася на Ортанк, але той быў мацнейшы за іх. Надта гладкі камень вежы й надта цьвярды. Напэўна, у ім чарадзейства – мо старэйшае й мацнейшае за Саруманава. Энты й ухапіцца за яго не маглі ці хоць бы шчылінку зрабіць, ды марна шкодзілі сабе, б'ючыся аб вежу.

Тады Дрэвабарод выйшаў на сярэдзіну кола й загукаў. Ягоны магутны голас перакрыў увесь гармідар. I зьнянацку стала мёртвая цішыня. А ў ёй мы пачулі віскатлівы, кплівы сьмех з высокага вакна ў вежы. Падзейнічаў ён на энтаў незвычайна. Толькі што яны кіпелі, а тады раптам зрабіліся спакойныя й разважлівыя, суворыя й халаднейшыя за лёд. Сабраліся ўсе вакол Дрэвабарода, сталі нерухома. Ён прамовіў ім крыху на іхняй мове. Мяркую, распавядаў плян, які сам захоўваў у сваёй старой галаве ўжо доўгі час. А тады яны ўсе й зьніклі ў шэрым золкавым сьвятле.

Напэўна, пакінулі варту, каб пільнаваць вежу, але тая так добра схавалася сярод ценяў ды трымалася так нерухома, што я яе й не заўважыў. Астатнія рушылі на поўнач. I цалюткі дзень былі занятыя, не паказваліся. Мы амаль увесь час заставаліся самі па сабе. Вусьцішны выдаўся дзень, шэры й нудотны. Мы крыху пашпацыравалі навокал, хоць і намагаліся схавацца ад вокнаў Ортанку. Тыя перыліся дужа пагрозьліва. Амаль увесь час змарнавалі на пошукі ежы. Таксама сядзелі й размаўлялі адзін з адным, цікавячыся, што там, на поўдні, у Рохане, творыцца ды што адбылося з рэшткамі нашага Зьвязу. Час ад часу чулі ўдалечыні грукат абвалу, усялякія бахі ды бухі, якія аддаваліся рэхам у гарах.

Пасьля полудня мы прайшліся вакол муроў, каб глянуць, што адбываецца. На пачатку даліны стаяў вялізны цяністы лес з гаворнаў, а другі – колам уздоўж паўночнай сьцяны. Да дрэваў мы набліжацца не адважыліся. Але адтуль даляталі такія гукі, быццам там нешта разрывалі ці дралі. Энты з гаворнамі капалі вялізныя ямы й прорыні, рабілі запруды й дамбы, зьбіраючы ваду Ізену й кожнага іншага струменю ці крыніцы, якія толькі знайшлі. Ну, мы іх і пакінулі за гэтаю працай.

У сутоньні Дрэвабарод вярнуўся да брамы. Ён мармытаў і напяваў пад нос і падаваўся задаволеным. Устаў, пацягнуўся, выпрастаўшы доўгія рукі, і глыбока ўздыхнуў. Я спытаў, ці стаміўся ён.

"Стаміўся? – перапытаў ён. – Не, не стаміўся, адзервянеў троху, закаранеў. Трэба як сьлед напіцца вады з Энтуі. Файна мы папрацавалі, цяжкую справу зрабілі: болей камянёў пакалолі ды зямлі скапалі, чым за безьліч гадоў. Аўжо амаль і скончылі. Уночы ня швэндайцеся ля гэтае брамы ці ў старым тунэлі! Тут можа хлынуць вада – і благая вада да таго ж, пэўны час, пакуль ня змые ўвесь Саруманаў бруд. Тады Ізен зноў пацячэ чысты".

I пачаў развальваць рэшткі сьцяны, нясьпешна так, з задавальненьнем.

Мы ўжо разважалі, дзе нам бясьпечней залегчы й паспаць, калі адбылося самае дзівоснае з усяго. З шляху данёсься хуткі пошчак капытоў. Мы з Мэры залеглі сабе ціхенька, а Дрэвабарод схаваўся ў цень пад аркай. I тут прымчаў вялізны конь – нібы срэбра ўспыхнула перад вачыма. Ужо сьцямнела, і я ня мог разгледзець твар вершніка. Падавалася, той зьзяў, і адзеньне ягонае было ўсё белае. Я так і сеў, вырачыўшыся, з адкрытым ротам. Спрабаваў выгукнуць – і ня здолеў.

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 174
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)