Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 110
Перейти на страницу:

Паслядоўнасці аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Вялікі ўплыў на палітычную, грамадскую і гаспадарчую сітуацыю рэспублікі аказалі паслядоўнасці аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая адбылася 26 красавіка 1986 г. На Беларусь апала тады звыш 70 % радыеактыўных выкідаў з палаючай атамнай электрастанцыі. Забруджанню падвярглася чацвёртая частка рэспублікі, а найбольш ад аварыі пацярпелі Гомельская і Магілёўская вобласці. У зоне высокага забруджання цэзіем-137 апынулася больш за 2,2 млн. чалавек, амаль пятая частка насельніцтва Беларусі.

Дапамогу пацярпелым ад аварыі ўскладняла пазіцыя цэнтральных і рэспубліканскіх савецкіх улад. У той час, калі ў паветры ўтрымлівалася высокая канцэнтрацыя радыеактыўнага пылу, факт гэты ўтойваўся ад грамадства. Улады не рашыліся адмовіцца ад традыцыйных першамайскіх шэсцяў, у якіх як штогоду прыняла ўдзел большасць жыхароў забруджанай зоны. Пад забруджаным радыеактыўнымі выкідамі небам маршыравалі дзеці і моладзь. Калі весткі пра чарнобыльскую аварыю дайшлі да шырокага грамадства, камуністычная прапаганда намагалася мінімалізаваць памеры трагедыі, даказваючы людзям, што прабыванне на забруджанай тэрыторыі не нясе з сабой ніякай пагрозы. Службы, якія павінны былі несці насельніцтву ратунак у выпадку радыеактыўнага забруджання, аказаліся непадрыхтаванымі да такой акцыі. Партыйныя камітэты, адміністрацыя, службы бяспекі пасіўна і бяздарна паставіліся да пагрозы, якая павісла над насельніцтвам. Мясцовыя наменклатурныя работнікі ў першую чаргу заняліся эвакуацыяй сваіх сем’яў у бяспечныя раёны краіны. І сакратар ЦК КПБ Мікалай Слюнькоў і прэм’ерміністр Міхаіл Кавалёў у шматлікіх публічных выступленнях заяўлялі, што аварыя на Чарнобыльскай АЭС мае лакальны характар і ў найменшай ступені не пагражае бяспецы насельніцтва Беларусі.

Да дэзінфармацыі грамадства прычыніліся таксама медыцынскія службы, якіх прадстаўнікі сваім аўтарытэтам пераконвалі насельніцтва аб адсутнасці небяспекі пасля чарнобыльскай аварыі. Рэкорд неадказнасці і некампетэнтнасці ўстанавіў начальнік Галоўнага санітарна-эпідэміялагічнага ўпраўлення, а заадно віцэміністр аховы здароўя Віктар Бур’як, які, спасылаючыся на маскоўскіх вучоных, даказваў, што можна бяспечна жыць у зоне, дзе забруджанасць у некалькі дзесяткаў разоў перавышае прызнаныя за бяспечныя для здароўя нормы.

Дапамогу насельніцтву ўскладняў таксама выезд з забруджаных раёнаў часткі лекараў, чыноўнікаў і спецыялістаў па ліквідацыі паслядоўнасцей радыеактыўнага забруджання. На працягу некалькіх дзён не праводзілася эвакуацыя насельніцтва з забруджаных зон, прабыванне ў якіх пагражала смерцю. Савецкія эліты праяўлялі бяспрыкладную абыякавасць у адносінах да суграмадзян.

Толькі 4 мая пры мяжы з Украінай вызначана была 30-кіламетровая зона, з якой усё насельніцтва падлягала абавязковай эвакуацыі. У паўднёва-ўсходняй Беларусі вызначана 485 населеных пунктаў, прабыванне ў якіх прызнана было небяспечным для людскога здароўя і жыцця. Больш за 20 % сельскагаспадарчай плошчы краіны было прызнанай непрыгоднай для раслінаводства. З гаспадарчага карыстання выключаных было 15 % лясной тэрыторыі рэспублікі.

Найбольш балючымі для Беларусі аказаліся дэмаграфічныя паслядоўнасці чарнобыльскай аварыі. Шматлікія выпадкі захворванняў немаўлят на рака крыві, касцявога мозгу, хваробы стрававальнага апарату, дыхальных шляхоў і агульнае аслабленне арганізму паўплывалі на рашучае змяншэнне колькасці нараджэнняў. Адначасна расла колькасць сконаў людзей у розным узросце. У 1992 г. у Магілёўскай вобласці памерла на 8 % людзей больш чым нарадзілася. Год пазней паказчык гэты дасягнуў 19,4 %, а ў 1994 г. — 29,6 %. Боязь перад кволасцю патомства схіляла жанчын стрымоўвацца ад мацярынства, асабліва калі стан медыцынскай і сацыяльнай апекі з боку дзяржавы прыгаворваў бацькоў на адзіноцтва ў выпадку хваробы ці інваліднасці дзіцяці ў выніку пашкоджання генетычнага кода аднаго з бацькоў. З 1990 г. у Беларусі наглядаецца адмоўны прырост насельніцтва. У 1994 г. склаў ён -1,9 %.

Свядомасць пастаяннага прабывання ў забруджанай зоне спараджала многа паталогій псіхалагічнага характару. У большасці людзей з’явіўся асаблівы пастаянны стрэс, у аснове якога ляжала боязь за сваю і патомства будучыню. У раёнах наяўнасці гэтага масавага і хранічнага стрэсу паўсюднай з’явай было расстройства нервовай сістэмы, якое ахапляла вялікія групы насельніцтва. У штодзённым жыцці праяўлялася яно ў апатыі, неахайнасці, паўсюдным бязладдзі, ігнараванні ўсялякіх законных, этычных і маральных нормаў.

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)