Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
Старонкі пачалі самі сабой гартацца, быццам на іх падзьмуў вецер і супыніліся на сярэдзіне чэрвеня. Адкрыўшы рота, Гары ўбачыў, як на старонцы за трынаццатага чэрвеня аб’явіўся маленькі прамавугольнічак, што нагадваў невялічкі экран тэлевізара. Дрыготкімі рукамі Гары паднёс старонку бліжэй да твару, утаропіўся у экранчык і перш чым паспеў нешта зразумець, той пашырыўся, Гары нахіліла наперад. Ён адчуў, як быццам яго падняло з ложка і, праз вір каляровых плямаў і ценяў, кінула ўсярэдзіну дзённіка.
Хлопчык адчуў, як яго ногі крануліся чагосьці цвёрдага, а няясная карцінка навокал зрабілася рэзкай.
Гары адразу ж пазнаў пакой, куды патрапіў. Круглая зала са спячымі на партрэтах людзьмі была кабінэтам Дамблдора... аднак за сталом сядзе ані не ён. Маршчыністы, хваравіты з выгляду і, за выключэннем колькіх пукоў сівога валосся, лысы чараўнік, якога Гары раней ніколі не бачыў, пры свеце свечкі чытаў нечый ліст.
— Прабачце, — дрыготкім голасам ппрамовіў хлопчык, — я не хацеў перашкаджаць вам...
Аднак чараўнік нават не зірнуў на яго. Злёгку хмурачыся ён працягваў чытаць.
— Эээ... мо, я тады пайду?— наблізіўшыся да дырэктарскага стала, спытаўся Гары.
Але той працягваў ігнараваць хлопца. Здавалася, што ён нават не пачуў гарыных словаў. Вырашыўшы, што чараўнік глухі, хлопчык вырашыў казаць грамчэй.
— Прабачце, што патурбаваў вас, — амаль што пракрычаў Гары. — Я мабыць пайду?
Чараўнік склаў ліста, выпрастаўся і, нават не паглядзеўшы на Гары, прайшоў да вакна і адсунуў фіранкі.
Неба знадворку было лалава-чырвоным, як быццам сонца ўжо напалову зайшло. Чараўнік вярнуўся да стала і, сеўшы пакруціў пальцамі, вытарапіўшыся на дзверы.
Гары аглядзеў кабінэт. Тут не было ані фенікса Фоўкса, ані гудкіх срэбных прыладаў. Гэта быў Хогвартс, якім яго памятаў Рэдл, а невядомы чараўнік, быў дырэктарам, замест Дамблдора. А сам Гары, быў усяго толькі нечым накшталт фантома, для тых, хто жыў тут пяцьдзесят год таму.
Тут у дзверы кабінэта нехта пастукаў.
— Уваходзце, — знямоглым голасам прамовіў стары чараўнік.
Здымаючы востраканцовы капялюш, у кабінэт завітаў хлопчык гадоў гэдак шастнаццаці. На грудзях хлопчыка зіхацеў значык прэфекта, ён быў значна вышэй за Гары, але меў гэткае ж смалява чорнае валоссе.
— А, гэта вы Рэдл, — прамовіў дырэктар.
— Вы жадалі мяне бачыць, прафесар Дзіпет?— спытаўся, занепакоенны з выгляду, Рэдл.
— Сядайце, — запрасіў яго Дзіпет. — Я толькі што прачытаў ваш ліст.
— Ага, — адказаў Рэдл. Ён прысеў моцна абхапіўшы сябе рукамі.
— Мой любы хлопчык, — ласкава прамовіў Дзіпет, — я не магу дазволіць вам застацца ў школе на лета. Тым больш, што вам вядома захочацца паехаць на вакацыі дадому.
— Ані, — імгненна адказаў Рэдл. — Лепей заставацца ў Хогвартсе, чым вяртацца да... да...
— Вы ж на вакацыях жывёце у маглаўскім прыталку, так?— зацікаўлена спытаўся Дзіпет.
— Так, сэр, — крыху пачырванеўшы, адказаў хлопец.
— Вы магланароджаны?
— Я паўкроўка, сэр, — растлумачыў Рэдл. — Бацька — магл, маці — вядзьмарка.
— А кім былі вашы бацькі..?
— Мая маці памёрла амаль адразу ж пасля майго нараджэння. У прытулку мне сказалі, што яна паспела толькі даць мне імя. Том — на гонар бацькі і Вальдор — на гонар дзядулі.
Дзіпет толькі спачувальна пацокаў языком.
— Справа ў тым, Том, — прамовіў ён, — што мы канечне маглі б зрабіць для вас асаблівыя ўмовы, але ў цяперашніх абставінах...
— Вы кажыце аб нападах, сэр?— спытаўся Рэдл. У Гары пачало шалёна грукатаць сэрца, ён наблізіўся бліжэй да субяседнікаў, каб не прапусціць ані не слова.
— Вядома, — адказаў дырэктар. — Мой хлопча, вы павінны зразумець, як неразумна я зраблю, калі дазволю вам застацца ў школе пасля заканчэння семестра. Асабліва ў святле недаўней трагедыі... смерці той беднай дзяўчынкі... Вам будзе нашмат бяспечней у вашым прытулку. Тым больш, што ў міністэрстве ўжо разглядаюць пытанне аб закрыцці школы. Бо мы дагэтуль не высветлілі... эээ... крыніцу ўсіх нашых непрыемнасцяў...
Рэдлавы вочы зрабіліся шырокімі як у савы.
— Сэр... а калі гэтага чалавека спаймаюць... калі напады прыпыняцца..?
— Пра што гэта вы?— піскучым голасам спытаўся Дзіпет, зноўку сядаючы ў фатэль. — Рэдл, вы што, нешта ведаеце аб тым, хто ажыцяўляе гэтыя напады?
— Не, сэр, — выпаліў Рэдл.
Аднак, Гары быў упэўнены, што гэта было такое ж “не”, якім ён сам карыстаўся падчас размоваў з Дамблдорам.
Дзіпет адкінуўся на спінку фатэля з лёгкім расчараваннем у вачах.
— Вы можаце ісці, Том...
Рэдл сазлізнуў з крэсла і пакінуў кабінэт. Гары кінуўся ўслед за ім.