Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 125
Перейти на страницу:

Дык вось. У пастарунак я пайшоў з адвакатам, прапусьцілі і майго бацьку. Вельмі маладыя супрацоўнікі, усе ў масках, адзін вельмі нэгатыўна рэагаваў. У гэтага „неабыякавага“ супрацоўніка на сьцяне ў рамачцы вісіць тэкст прысягі расейскага афіцэра 1804 году — пры тым, што ён адкрыта хлусіў у твар, хаміў адвакату. Мы вельмі доўга чакалі. Адвакат папрасіў назваць імя начальніка, каб падаць скаргу. І вось гэты супрацоўнік заяўляе, што ня ведае, хто ягоны начальнік, як яго завуць, дзе ягоны кабінэт.

Склалі пратакол за акцыю каля ўнівэрсытэту імя Сухога. Я не згадзіўся з напісаным і адмовіўся ад тлумачэньняў. Потым аформілі другі пратакол — за акцыю на Савецкай (за яго потым я атрымаў 15 сутак). Выходзіў я на адзіночныя пікеты з плякатам „Спыніце гвалт“.

У канцы 1930-х раскулачылі мужа сястры майго дзеда Апанаса, той быў кулаком — гаспадарлівым селянінам. Жылі пад Гомлем, бедна, 8 дзяцей. Дзеда арыштаваў КДБ, дзед некалькі месяцаў адседзеў у гомельскай турме. Зь яго ляпілі „польскага шпіёна“. Асобна дапытвалі бабулю. Дзед з бабай трымаліся (лішняга не нагаварылі), і справа не зьляпілася. Дзякуй Богу!

І вось — горкая іронія. Унук праз 90 гадоў — таксама „польскі шпіён“: кіруецца праз космас з цэнтру ў Варшаве. 

Шмат маладых супрацоўнікаў. Пару чалавек былі з нармальнымі вачыма — мне іх шкада. Я сабе дрэнна ўяўляю, як у школе настаўніца: „Каця, кім ты будзеш, калі вырасьцеш?“ — „Доктарам“. — „Малайчына. А ты, Пецечка?“ — „А я буду ахоўваць людзей на зоне“. — „Малайчына, Пецечка, нехта ж павінен рабіць гэтую работу“. Я ня ведаю, як сябе можна прысьвяціць гэтаму.

У мяне не было асабістага кантакту з турэмнікамі, але ўсе ведалі, што я сьвятар. Сказаць, што яны баяцца як чэрці ладану майго падрасьніка — могуць западозрыць у нейкай нездаровай містыцы. Я на судзе быў у форме, у ІЧУ я прыехаў у падрасьніку з крыжам. Я быў у прывілеяваным становішчы: пры паступленьні, калі абшукваюць і разьдзяваюць, мяне не прымусілі здымаць ніжнюю бялізну. Адзін хлопец мне прапанаваў зьняць бялізну, я спытаўся: калі ён калі-небудзь зойдзе ў царкву на Вялікдзень ці на Каляды, ці не сапсуе ён сабе сьвята вобразам сьвятара, які прысядае? Ён з такой цікавай інтанацыяй сказаў, што, калі гэта мяне прыніжае, я магу не здымаць. Склалася ўражаньне, што ён не разумее, што гэта прыніжае кожнага чалавека.

Нехта называе гэта абходам раніцай і ўвечары, я — шмонам (вось гэтая лексыка турэмная і праскоквае). Пасьля трох шмонаў (я надзяваў падрасьнік) яны падманным шляхам у мяне яго сталі адбіраць, патрабавалі. Кажу: „Гэта маё адзеньне. Ці ў жанчын вы таксама адбіраеце доўгія спадніцы, бо вам нязручна абшукваць ногі?“ Але вырашыў не ісьці на канфлікт, калі б яны здымалі зь мяне сілай. Аддаў.

Калі везьлі на суд другі раз, я настойліва дабіваўся надзець падрасьнік. Яны пайшлі насустрач, але сказалі, што крыж не аддадуць у кожным разе. Калі прывезьлі назад у ІЧУ, адразу ж забралі ўсё зноў. Увогуле, усё залежыць ад іхнага настрою. На першых сутках я папрасіў другую коўдру, калі пачаў прастываць, — прынесьлі зь першага разу. На першых я сабе грабеньчык дзён 5-6 раніцай і ўвечары прасіў.

Ад родных да мяне даходзіла меней прадуктаў, чым перадавалі. А бачыў у сьпісе, напрыклад, сала, каўбасу, яшчэ нешта, без вагі. Думаў, што, напэўна, шмат не дазваляюць — 150-200 г, жменька-дзьве. Родныя потым зьдзіўлена расказвалі, што сала перадавалі па паўкіляграма, сухой каўбасы рэзалася палка. Хто зьядаў ці куды выкідаў астатняе, я ня ведаю.

Ежа там проста брыдкая. Я чуў, што, паводле дамовы, харчы пастаўляе камбінат „Галяктыка“. Гэта простыя прадукты, але іх можна прыгатаваць уежна. Тое, што гатуюць яны, гідотнае. Думаю, многія пра гэта кажуць, але ў мяне ёсьць магчымасьць сказаць праз журналістаў: „Галяктыка“, вы гатуеце агідна, я вашым кліентам больш ня буду ніколі!

Увесь час хацелася пабачыць далягляд. Нават гарадзкі. Думаў, прыйду дадому і адключу электрычнасьць. Але мне было лягчэй: дзякуючы свайму росту, хоць я не зьмяшчаўся ў шконку, але мог глядзець у вакно. Калі я хацеў на прагулку — у мяне яна была: я стаяў і глядзеў на вуліцу, на дрэвы, надвор’е. Прыходзілі валянтэры, адну нядзелю на губным гармоніку гралі.

З вокнаў лепей відаць з другога паверху. Кожную нядзелю мы бачылі, як сілавікі рыхтуюцца да разгону — гадзін у 11-12 прыяжджаюць аўтазакі, бусікі, усе зьяжджаюцца, у масках. Яны ўсьміхаюцца адзін аднаму, абдымаюцца, рыхтуюцца ехаць разганяць жанчын, пэнсіянэраў. Вельмі бадзёра заўсёды выглядаюць.

За гэтыя 25 дзён я пракуродымеў тытунём, прасаліўся мацярком — вельмі шмат мату, нават сярод супрацоўніцаў, жанчын-канваірак. Для людзей, якія атрымліваюць суткі за пратэсты, гэта не часы Шаламава — не па пяць гадоў, не Сібір, але нават у гэтых маштабах слова „свабода“ — гэта ня нейкае клішэ, не банальнасьць, якая нічога ня значыць. Гэта базавая неабходнасьць для кожнага чалавека, якое б злачынства ён ні ўчыніў.

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)