Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 379
Перейти на страницу:

Дзяўчына нічога не гаварыла, толькі скрыгатала зубамі і круціла аднастайна галавой, праз нос выдыхала і выганяла з сябе залішнюю энергію... Потым сашчаміла зубы і праз нос з усяе сілы працяжным стогнам, быццам яе мучыў неймаверны боль, завяршыла сваё перараджэнне...

Макушыха зацягнула яе на ложак. Падбіла падушку, каб было зручней ляжаць унучцы. Толькі потым ужо ўключыла святло ў хаце.

Твар Аксаны быў белы-белы – як падушка. Вочы ў яе раскрытыя, але ў іх не бачна зрэнкаў – недзе закаціліся пад лоб. Потым дзяўчына глыбака ўздыхнула, набраўшы поўныя грудзі паветра, войкнула, як што кальнула ўсярэдзіне, і раскрыла вочы. Здзіўлена паглядала на Макушыху, на сцены хаты... А пасля яшчэ раз уздыхнула, абвяла, скінуўшы з сябе напружанасць, заўсміхалася.

Паспрабавала ўстаць – і ўстала. Адчула ў сабе незвычайную дужасць, думкі – ясныя, мэтавыразныя і канкрэтныя...

– Што з табою, унучка? Ці не захварэла часам?

– Не. З «ім» вяла гутарку. Помачы і сілы прасіла.

– Выпрасіла?

– Выпрасіла. Мы з ім у згодзе. Цяпер мы разумеем адно аднаго.

– То і добра, – абрадавалася Макушыха, – маё навучанне марна не прайшло. Значыць, ён прызнаў цябе, прызнаў і паклікаў, далучыў да сваёй планеты.

– Далучыў. Мы паразумеліся з ім. Цяпер нам ужо нельга існаваць адно без аднаго.

– Есці будзеш?

– Не. Не хочацца. Ён даў мне сілу, што я тыднямі магу не есці. Мо хіба кіслёхі пап’ю – у горле сушыць...

Бабуля падышла да стала, што стаяў каля дзвярэй, наліла з гладышкі поўны кубак кіслага малака – пазаўчарашняга, падала Аксане.

Дзяўчына выпіла ўсё да дна, крактанула ад задавальнення – халодная сыроватка астудзіла горла. Да яе вярнулася ранейшая весялосць.

«Цяпер – хоць куды. Цяпер – я самая моцная, і нішто не перашкодзіць мне дамагчыся свайго...»

Яна пераапранулася, надзела святочную сукенку, прычасалася перад люстэркам, адзначыла радасна пра сябе: «А што – ніштаватая я дзеўчына, ці ж ня грэх у мяне закахацца, га? Сама магу прысушыць любога, але не хачу, мне цікава, калі сам прысохне... І не абы хто, а ён, Вінцук Уюноў...»

– У клуб? – папыталася Макушыха, хаця ж добра ведала, куды збіралася ўнучка – куды ж болей пойдзеш у Забалацці?

– Ага.

– Уюн точыць сэрца?

– Ён, бабуля, ён. Усё ты ведаеш, нічога ад цябе не схаваеш – аж нецікава з табою...

Старая хітра ўсміхалася, адвярнуўшыся да печы, каб дастаць з яе чэрава горшчычак з крупнікам, пацвердзіла:

– Як не ведаць? Усё ведаю. Павінна ведаць. Але тут табе цяжка прыдзецца – ёсць і ў яго сіла. Цяжкім будзе змаганне за яго, і хто тут каго пераможа – невядома.

– Тое мы яшчэ паглядзім, бабуля. Паглядзім...

Аксана росту невысокага – на галаву ніжэй за Вінцука. Узгорачкі грудзей порстка напіналі сукенку, і яна не раз заўважала, як неўпрыкмет зіркалі ў трохкутнік выразу сукенкі цікаўныя вочы старэйшых хлопцаў і мужчынаў. Тое яе радавала, хвалявала, і яна ў каторы раз адзначала пра сябе, што можа падабацца хлопцам, што ў яе можна закахацца...

Адно хіба Вінцук ніводнага разу не зіркануў на яе, як яна таго хацела, як жадала.

Выходзячы з хаты, ведала: абавязкова яго стрэне, што перакінуцца словам-другім. Яе крыўдзіла тое, што калі ён размаўляў з ёю, то як бы не бачыў яе, стаяў побач, адчуваючы яе локаць, а не адчуваў яе прысутнасці, – як да сцяны яна гаварыла... Бо бачыла, што ён задумліва глядзеў паўз яе, скрозь яе, глядзеў некуды далей, туды, у засмужаную далеч, быццам там, за шэрай смугой, шукаў адказы на свае пытанні...

Тая, апошняя сустрэча, была тыдзень назад, у суботу. Тыдзень для яе быў надта доўгім, але яна не шукала прычын сустрэцца незнарок з ім, не прыспешвала падзеі...

І цяпер была субота. Аксана ведала, што ён абавязкова прыдзе ў клуб, бо чула, як хлопцы днём, калі была ў краме, казалі: «Во прыдзе сёння Ўюн у клуб, то ў яго і спытаем...» Пра што яны хацелі папытацца ў яго, яе не цікавіла, а абрадавала тое, што ўбачацца...

А напаткала яго не ў клубе, а на дарозе да яго.

Ён ішоў адзін з Затросніцкай вуліцы, што ўпіралася ў возера, а яна ішла з другога канца – з Жоўтага Поля: жылі каля пясчанай выспы – так і вуліцу называлі.

– Дзень добры, Аксана! – павітаўся першы, але ў голасе яна не пачула ні радасці, ні ўзрушэння – абыякава аднёсся да іх сустрэчы.

– Дабрыдзень, Вінцук! І ты ў клуб?

– А куды ж яшчэ?

– На полечку запросіш мяне?

– Калі ты таго хочаш, запрашу.

– Хачу. Так хачу, Вінцучок, што аж грудзі распірае жаданне, – яна старалася ўсё перавярнуць на жарт, каб не выдаць сябе, каб не сапсаваць задуманага, каб прыглушыць свой унутраны боль. – Таму не падмані мяне, запрасі. Добра?

1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)