Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— Гары!— ускрыкнуў Персі. — Чараваць у калідорах забаронена. Я павінен аб усім распавесці дырэктару!
Але Гары гэта замала непакоіла. Ён абдурыў Малфоя, а гэта каштавала даражэй за пяць страчаных Грыфіндорам балаў. Малфой з лютасцю ў вачах паглядзеў на то, як Джыні ўваходзіла у класу і крыкнуў ёй ў спіну:
— Не думаю, што Потэру надта спадабалася твая валянцінка!
Закрыўшы рукамі тварык, Джыні забегла ў кабінэт. Гыркнуўшы, Рон дастаў з кішэні палачку, аднак Гары супыніў яго, яму не надта хацелася, каб Рон сапсаваў урок замоваў смоўжавымі ванітамі.
Калі яны трапілі на заняткі да прафесара Флітвіка, Гары заўважыў нешта незвычайнае. Усе яго падручнікі былі залітыя пунсовымі чарніламі, аднак дзённік Рэдла заставаўся чыстым, быццам і не трапляў у чарнільную лужыну. Ён паспрабаваў распавесці аб гэтым Рону, але ў таго зноўку ўзніклі праблемы з палачкай. З яе кончыка ўвесь час выляталі вялізныя пурпуровыя бурбалкі і не аб чым іншым ён думаць больш не мог.
*
Гэтым вечарам, Гары пайшоў у спальню раней за кагось іншага ў грыфіндорскай гасцёўне. Найперш таму, што не мог болей слухаць, як Фрэд з Джорджам чарговы раз спявалі: “Яго вочы, як сквашаных жабак клубок...”. Да таго ж яму хацелася яшчэ раз паспрабаваць вывучыць рэдлаў дзённік, хаця Рон і лічыў, што Гары дарма марнуе час.
Седзячы пад балдахінам, Гары гартаў пустыя старонкі, ані адна з якіх ня мела нават сляда ад пралітых на яе чарніл. Хлопчык выцяг са сваёй тумбачкі новую чарніліцу, макнуў пяро і пасадзіў на першай старонцы кляксу.
Клякса расцяклася на паперы дзе зяўрала секунду-другую, а потым як быццам яе ўцягнула ў старонку. Гары, зноўку ўсхвалявана макнуў пяро ў чарнілы і напісаў:
“Мяне клічуць Гары Потэр”.
Праз секунду-другую словы, як і раней клякса зніклі. А потым адбылося нешта дзіўнае.
У тым месцы дзе ён толькі што пісаў сам, быццам праз старонку працёк надпіс:
“Прывітанне, Гары Потэр. Маё імя Том Рэдл. Як да цябе трапіў мой дзённік?”
Надпіс таксама знік, але не раней чым Гары зноўку макнуў пяро ў чарніліцу і вывеў:
“Нехта паспрабаваў спусціць яго ва ўнітаз”.
Ён з занепакоенасцю прыняўся чакаць адказу Рэдла.
“Як добра, што я пісаў свой дзённік нечым больш устойлівым за чарнілы. Аднак, я заўсёды ведаў, што знойдуцца людзі, якія б не хацелі, каб хтосьці яго прачытаў.”
“Што ты маеш на ўвазе?”— надрапаў Гары, ва ўсхваляванні панарабіўшы кляксаў.
“У маіх дзённіку ўспаміны аб жахлівых здарэннях. Здарэннях, памяць аб якіх надзейна ўкрыта. Здарэннях, што адбыліся некалі ў хогвартскай школе чарадзейства і вядзмарства.”
“Я зараз таксама тут”, — хутка напісаў Гары:”Я у Хогвартсе і тут зноўку адбываюцца жахлівыя рэчы. Ты што-небудзь ведаеш аб патаемнай зале?”
Гарына сэрца шалёна загрукатала. Рэдл адказаў даволі хутка. Яго почарк зрабіўся неахайным, быццам ён занадта спяшаўся распавесці аб усім, што ведае.
“А то ж я ня ведаю аб патаемнай зале. Нам, калі я вучыўсчя тут, у школе, заявілі, што яна толькі лягенда і што насамрэч яе не існуе. Але гэта была хлусня. Калі я вучыўся тут пяты год, залу адчынілі і пачвара напала на колькіх вучняў і адзін з іх урэшце рэшт загінуў. Я злавіў таго, хто адчыніў пакой і яго выключылі са школы. Аднак дырэктар, прафесар Дзіпет, прабываючы ў сораме па тым, што адбылося, забараніў мне расказваць праўды. А гісторыю падалі так, быццам дзяўчынка загінула ў выніку няшчаснага выпадку. За сваю працу я атрымаў выдатную, бліскучую узнагароду з гравіроўкай і папярэджаннем, каб я трымаў рот на замку. Аднак пачвара засталася жыць і той, хто меў уладу зноўку яе выклікаць не трапіў у турму.”
Ад хвалявання, Гары ледзь не перакуліў чарніліцу, ён макнуў пяро і напісаў:
“Цяпер адбываецца тое ж самае. Адбылося ўжо тры напады і да гэтуль не было высветлена, хто за імі стаіць. А хто адчыніў патаемную залу ў мінулы раз?”
“Ты не павінен верыць мне на слова”, — напісаў у адказ Рэдл: “Аднак, калі жадаеш, я магу паказаць табе. Паказаць свае ўспаміны пра тую ноч, калі я яго злавіў.”
Гары вагаўся, падняўшы пяро над старонкай. Аб чым кажа Рэдл? Як можна правесці каго-небудзь у чужыя ўспаміны? Занепакоенна ён паглядзеў на дзверы ў гасцёўню, за якімі пачало цямнець. Потым зноў перавёў вочы на старонку дзённіка, праз якую працякалі новыя словы.
“Ну дык, як, паказаць?”
Гары разважаў толькі секунду, а потым вевеў на паперы толькі тры літары.
“Так.”