Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Вужык. Голуб на плячы. Дак - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Вужык. Голуб на плячы. Дак

Электронная книга - «Вужык. Голуб на плячы. Дак». Краткое содержание книги:

Другі том выдання складаюць аповесці, апавяданні і нарыс пра родны горад Мазыр. Перапляценне розных жанраў – прытчы і казкі, фантасмагорыя і фантазія... Усё пераплецена і ўзаемазвязана, і ўсе творы пранізаны дабрынёй і шчырасцю, клопатам і занепакоенасцю будучым лёсам роднага краю; характары герояў выпісаны праўдзіва і дасканала, яны кранаюць, пакідаюць добрае ўражанне, прымушаюць задумацца над тым, куды мы ідзем, да чаго імкнемся... Аповесці “Вужык”, “Муха”, “Ахутавана”, прытча “ІХ”, казка “Начное падарожжа” – выклікаюць у душы чытача замілаванне і здзіўленне, радасць і трывогу за будучыню, адначасова нараджаючы ў душы гонар і радасць за родны край, родныя мясціны, за тое, што было ў нас гераічнае мінулае, якім мы можам ганарыцца, раўняцца на тых слынных людзей, якія жылі да нас, якія пракладвалі нам шлях у заўтрашні дзень. Кнігу з цікавасцю прачытаюць людзі розных узростаў, але найбольш аўтар хацеў бы, каб яе прачытала моладзь, бо асноўны лейтматыў кнігі – каханне і любоў, дабрыня і шчырасць юначых памкненняў... 
1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 379
Перейти на страницу:

Недзе ў цемры, у кутку хаты, у запеччы, Нябачны крактануў, пераварочваючыся з боку на бок, незадаволена перапытаў:

«Што зноў непакоіць цябе? Хто зноў даймае цябе сваёй няўважлівасцю? Хто заслугоўвае кары, скажы, і мы нашлем на яго пракляцце нашага Эйфа?!»

«Не-не, мой Уладар Цемры, – спалохана адступае назад у сваім імкненні Аксана, – ніхто мяне не даймае... Наадварот, ён, Вінцук, адварочваецца ад мяне, і ведаць не хоча мяне. А ад гэтага і разрываецца маё сэрца на дробныя кавалачкі. Хачу прымусіць яго, каб...»

«Што – «каб»? – здаецца, насцярожваецца Нябачны, навострвае слых, каб пачуць галоўную мэту просьбы сваёй падначаленай, рабыні сваёй справы Аксаны Журавель. – Што, кажы?»

«Каб ён... каб ён пакахаў мяне...»

«Але ж ты просіш зрабіць добрую справу. А мы, як ты ведаеш, робім зусім адваротнае. Давай знішчым яго, ці зробім невылечным хворым на ўсе гады... Пакараем за няўвагу да цябе – і гэта будзе твая помста.»

«Не-не, мой Чар, толькі не гэта! Табе, мусіць, невядомы пакуты сэрца, як і добрыя справы, таму ты мяркуеш, ацэньваеш і судзіш, асуджаеш, караеш толькі з вышыні свайго бачання... Ведаю, што мне не да твару такія сантыменты, ведаю, што з цягам часу я пазбаўлюся гэтага, навучуся быць жорсткай, буду чалавекам без сэрца, бо я яго аддала табе, – і тады буду адпавядаць тваім, правільней, нашым канонам і патрабаванням, але сёння я не магу і не хачу тое рабіць... Па-першае, я хачу насаладзіць сваю душу тым духоўным і слодычным пачуццём, каб ведаць, якое багацце буду адымаць ад людзей, караючы іх, каб потым не шкадаваць ні пра што, і ўжо ніколі больш не вяртацца да гэтага...»

«Дык жа дух – гэта Бог! – ускрыкнуў, не вытрымаўшы, злосна Нябачны Ўладар цемры. – Мы ж не прымаем тое – ці не памятаеш хіба?!»

«Памятаю. Я не так сказала, выбачай. Каб перарасці ў новую якасць, я павінна адчуць і зразумець, што гэта такое – каханне. Зразумець для таго, каб потым распазнаваць яго і забіваць у людзях яшчэ ў зародышы... Але ж, калі паглядзець з другога боку, то закаханыя губляюць розум, робяцца даверлівымі і пяшчотнымі, і на іх згубу не трэба траціць шмат энергіі – яны як ягняткі, самі ідуць у рот ваўку...»

«Мг...» – уздыхнуў, здаецца адабральна, Уладар Цемры.

«Па-другое, хачу даведацца яшчэ, ці маю я сама тую нябачную сілу, якая здольная перамагчы... перамагчы тыя сілы, што скіраваны супраць нас. Толькі калі я прайду скрозь тыя выпрабаванні цалкам, то я ачышчуся ад непатрэбшчыны і шалупіння, і тады сцвердзяцца словы Мацвея са Святога Дабравесця: «Гора свету ад спакусаў, бо павінны прыйсці спакусы; але гора таму чалавеку, праз якога спакусы прыходзяць...» Таму мы будзем спакушаць і дамагацца свайго, ці не так мой чорны кардзінал?»

«Усё так. Я рады, што ты сама прыходзіш да высноваў нашага вучэння і нашай антыверы. Таму я дам табе пакуль што толькі напалову таго, што ты просіш... Бяры!..»

У запеччы зноў нешта зашамацела, як бы глуха рыпнулі спружыны, потым пачуўся глухі і працяжны посвіст, як сядно распачыналася завіруха і ў завуголлі заскуголіў вецер, абдзіраючы свае бакі аб сцены, і ў сцяну, што выходзіла да грушы-дзічкі, нехта моцна стукнуў нечым тупым - як бервяном ці абухам важкага калуна...

І ўся хата як бы выціснула з сябе выдых, уздрыгнула, скаланулася... Сутыкнуліся дзве стыхіі – холад і спякота, жорсткасць і дабрыня, але не адбыўся выбух, а злучылася незлучальнае, сумясцілася несумяшчальнае, – і вялізны ружова-жоўты шар, які свяціўся, пераліваўся рознымі колерамі, пачаў разрастацца, павялічвацца ў памерах, запоўніў ужо ўсю хату - ад падлогі да столі, ад сцяны да сцяны...

Гэтага ўсяго не бачыла Аксана - яна заплюшчыла моцна вочы і чакала сама не ведаючы чаго, але чакала без страху, нават з нецярпеннем, чакала, што ў нейкія секунды здарыцца нешта незвычайнае і дзівоснае, што дасць ёй новае нараджэнне, новыя якасці і магчымасці яе ўздзеяння на чалавечыя душы...

Калі ўжо, здавалася, хата пачала трашчаць, каб разваліцца, не вытрымаўшы сілы разрастання ружовай магмы, адбылося тое, чаго і дамагалася дзяўчына – вакол яе ўтварыўся віхор, воблака пачало круціцца вакол яе, хутчэй і хутчэй, звужацца і звужацца, і праз нейкія імгненні растварылася ў ёй, злілося з ёю, стала ёю...

Яна і не адчула таго, мо і не зразумела, што адбылося – толькі нейкі ветрык дакрануўся да твару, як хто пяшчотна дакрануўся рукой.

Калі ў хату зайшла старая Макушыха, то яна найперш пачула, чым убачыла, што яе ўнучка ляжыць на падлозе і стогне ад болю.

– Што з табою, Аксанка? – кінулася да яе бабуля, забыўшыся нават уключыць святло, прыўзняла яе галаву, прытуліла да грудзей...

1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 379
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)