Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне

Электронная книга - «Залатая жрыца Ашвінаў». Краткое содержание книги:

Залатая жрыца Ашвінаў
1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 140
Перейти на страницу:

Не, не забыла цела доўгія паездкі на конях там, у храме Ашвінаў, іх з Відэвутам юначыя забавы, калі пераганялі яны адно аднаго, і тыя практыкаванні, якія рабіў кожны са жрацоў, каб моцным было ягонае цела і дапамагала не страціць духу ў самых складаных сітуацыях. Коннікі, што напалі на іх, відавочна, не чакалі такога адпору. Аднак яны маглі акрыяць.

— За мной, хутчэй! — закрычала Жывена, і, прышпорыўшы свайго жарабка, паімчалася так, як скакала толькі на Новагародчыне — адчайна і бясстрашна, жмурачы вочы ад шалёнага ветру, і кроў, як некалі, забушавала ў ейных жылах…

Калі яны даляцелі да гарадской брамы, на ўсёй раўніне, як хапала агледзець у слабым свеце апошніх промняў, нікога не было. Нібы ўсё, што адбылося, толькі прымроілася ім. Аднак, калі яны разам з гарадской вартай і керкетонам-патрулём вярнуліся па Крыспіна, пабачылі — жыць яму засталося зусім мала: ён хрыпеў, і на вуснах з кожным уздыхам пузырылася ружовая пена.

Нікіфар назаўтра ж падаў скаргу эпарху горада. Той сам прыехаў у дом і ўчыніў допыт Гермагену і Жывене. Але не даўмеўся, што да чаго, і ўрэшце вырашыў, што была то спроба рабаўніцтва. Не ведаў эпарх, а Жывена не сказала яму, што, калі падаў незнаёмы коннік на дарогу, з вуснаў яго сарвалася пракляцце, і было яно на нямецкай мове. Таго не чуў Гермаген, але Жывена добра разабрала словы, і з таго часу нібы лядзяш лёг на душу. Райнер! Але адкуль мог ён узяцца тут, у сталіцы рамеяў? Праўда, два гады назад, перад тым як пад Пелагоніяй адбылася бітва паміж эпірскім кесарам Міхаілам Другім і сіламі Нікейскай імперыі, якія ўзначальваў Міхаіл Палеолаг, саюзнік Эпірскага царства сіцылійскі кароль Манфрэд запрасіў дапамогу ў Германіі, і адтуль былі прысланыя пяцьсот лепшых воінаў. Аднак гэта не дапамагло, бітва пры Пелагоніі была прайграная. Тых жа з нямецкіх рыцараў, якія засталіся жывымі, запрасіў да сябе на службу севаст Візантыі Балдуін Другі, даўшы ім нечуваныя прывілеі. Пра гэта тады шмат казалі ў горадзе. Няўжо сярод іх, ацалелых, быў і Райнер?

Але дзе і як высачыў ён яе? Успомнілася адпяванне Еўдакіі, трывожнае прадчуванне бяды. І яна з новай сілай адчула жаданне як мага хутчэй выбрацца з Візантыі. Але цяпер, пасля нападу, ёй будзе яшчэ цяжэй пазбавіцца пастаяннага нагляду. Ды і горад яна ведае не надта добра. Як прабірацца па начных вуліцах да Ўлахернскай гавані, адкуль ідуць на Херсанес, а потым на Кіеў караблі з таварамі?

— У мяне просьба да цябе, гаспадар, — звярнулася Жывена да коміта, падсцярогшы яго на двары, дзе ён аддаваў загады новаму ўпраўляючаму Кіруларыю.

— Я рады тваім просьбам, — схуднелы твар Нікіфара пасвятлеў.

— Я мала ведаю сталіцу сталіц і хацела б з твае ласкі трохі болей азнаёміцца з ёю.

Карычневыя, з залатымі драбінкамі вочы коміта звузіліся, нібы спрабуючы ўлавіць яе тайныя намеры, але пасля засвяціліся:

— Гэта добра, што ты хочаш спазнаць Цар-горад. Але хто раскажа табе пра яго?

— Я чытала розныя кнігі тваёй нябожчыцы-жонцы…

— Гэта зусім не тое. Гэта — мёртвыя веды. Не так проста спасцігнуць душу кожнага горада, а душу Візантыя* — асабліва…

* Візантыем называўся маленькі гарадок, на месцы якога пабудавалі Цар-горад і які даў назву ўсёй краіне — Візантыя.

Ён задумаўся.

— Вось што… Я сам пакажу табе Цар-горад. Заўтра з раніцы. Прасі сваіх багоў расчысціць неба над сталіцай, каб яна паўстала ва ўсім бляску, як сапраўдная царыца.

Жывена мусіла згадзіцца. Але адчувала сябе ніякавата, калі назаўтра яе пасадзілі ў крытыя насілкі, якія чатыры дужыя рабы панеслі ўслед за насілкамі Нікіфара. Дзіўна, але накіраваўся коміт не да галоўнага храма сталіцы — сабора Святой Сафіі, а на поўнач, да вежы Анемы, што стаяла паміж Драўлянай і Калігарнійскай брамамі. Крутыя драўляныя прыступкі здаліся нават хуткай і лёгкай Жывене доўгімі, але затое калі яна ўслед за сваім гаспадаром паднялася на пляцоўку гэтай старажытнай вежы, то адчула, нібы яе ўзнялі ветразі: увесь горад раскінуўся перад імі — горад, абкружаны некалькімі морамі, з якіх, аднак, тут было найбольш бачнае Мармуровае. Стаяла надзіва сонечная, цёплая пагодлівая раніца, лёгкая смуга ляжала над лазуравай гладдзю заліва, але скрозь яе загадкава прасвечвалі залатыя шлемы манастыроў, цэркваў, дахі Вялікага палаца з яго шматлікімі прыбудовамі. Ад Соценнай вежы Юстыніянавай сцяны да Галацкай вежы цягнуўся праз усю бухту Залатога Рога агромністы ланцуг, які абараняў яе ад варожага нападу. Белыя ветразі візантыйскіх суднаў — трыер, што стаялі ў Улахернскай гавані, нагадвалі марскіх птушак-чаек, гатовых вось-вось узляцець і закружыцца над морам.

1 ... 80 81 82 83 84 85 86 87 88 ... 140
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)