Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні
Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні

Электронная книга - «Скокі смерці. Ночы на Плябанскіх млынах. Старасвецкія міфы горада Б*. Апавяданні». Краткое содержание книги:

У кнігу вядомай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай увайшлі гатычны раман «Скокі смерці», у якім журналістка Ганна Барэцкая і рэстаўратар Юрась Дамагурскі разгадваюць таямніцу сярэднявечных гадзіннікаў, аповесць «Ночы на Плябанскіх млынах», дзе міфы і легенды Мінска пераплятаюцца ў запамінальную містычна-рамантычную карціну, цыкл «Старасвецкія міфы горада Б*», што спалучае антычныя міфы і рэаліі старасвецкага беларускага мястэчка, а таксама апавяданні, у якіх дзейнічаюць і паўстанцы Каліноўскага і Касцюшкі, і нашы сучаснікі. Героі Людмілы Рублеўскай вырашаюць адвечныя праблемы выбару паміж годнасцю і бяспекай, каханнем і здрадай, захаваннем гістарычнай памяці і абыякавасцю. У кнізе ёсць і прыгоды, і містыка, і гумар, і псіхалагізм, і развагі над лёсам Беларушчыны.
1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 209
Перейти на страницу:

Анэта ўсвядоміла, што яе вусны зноў пачынаюць выкрыкваць малітву шалёнага карагода. Рукі зледзянелі — нібыта за іх зноў ухапіліся вар’яты-смяротнікі... Раптам срэбны серп у шкляной сферы зварухнуўся і пасунуўся ўправа. Яшчэ, яшчэ... Павольна, потым усё хутчэй закруціўся, нібы трэска трапіла ў вір. Вочы Бернацоні гарэлі перамогай адчаю — лекар святкаваў, нібыта паранены вой, якога ішлі зняволіць, а ён у апошні момант падмануў ворагаў — загнаў сабе пад рэбры асколак, здавалася, ужо бескарыснага, бяссілага мяча...

Вось чарга дайшла да апошняга гадзінніка. Фігура смерці на ім прыўзняла складзеныя ў малітве рукі, нібыта рыхтавалася ўдарыць нябачным мечам у манеты, што былі рассыпаныя пад яе нагамі... Трыццаць залатых манетаў.

— Анэ-эта!

Дзяўчына ўпала на калені... Яна вар’яцее!

— Анэта! Гэта я, Богуш! Я прывёў войска вызваліць цябе! Дзе ты, Анэта? Адзавіся!

Голас гучаў побач, дзесьці ў будынку.

Гэта не сон... Чараўнік падмануў яе! На ратушу напалі не ворагі, гэта ідуць свае, старавежцы! Богуш жывы! Але зараз ён страціць розум... З ім здарыцца тое, што з тысячамі іншых...

З яе нібыта ўпалі ланцугі. Дзяўчына маланкава кінулася да сферы, у якой круціўся срэбны паўмесяц, узняла і з сілай кінула яе аб каменную падлогу. Аскалёпкі пырснулі срэбным дажджом. Лекар гнеўна закрычаў, але Анэта ўжо бегла па калідоры ратушы, выкрыкваючы імя, якое не наважвалася паўтараць нават у думках, каб не вярэдзіць боль.

Яна падбегла да вінтавой лесвіцы, знізу па прыступках рыўцом падняўся рыцар... Яе рыцар... Ён схапіў яе ў абдоймы.

На хвілю для іх перастала існаваць усё.

— Я ведаў, што ты жывая... Што я вызвалю цябе... Ніякія чары нас не спыняць. Ты ведаеш, хвілю таму мне падалося, што настала вогненная ноч! Я нават забыўся, хто я...

За спінай рыцара навіслі цені. Анэта спалохана адхіснулася.

— Богуш! Карачунцы!

Рыцар пагладзіў дзяўчыну па залатых валасах рукою, на якой запяклася чужая кроў.

— Не бойся, яны — нашы хаўруснікі.

Анэта неўразумела глядзела на барадатых людзей у востраверхіх шлемах.

— Хаўруснікі? Дык гэта — тваё войска, Радчыц?

Багуслаў нахмурыўся.

— Не горшае за іншыя. Старавежцаў засталося мала... І не ўсе, хто выжыў, захавалі мужнасць воя. Чаму б карачунцам не памагчы нам выгнаць войска Вялікага князя? А ты схуднела, любая... Змучылася... Пакажы, дзе лекар! Я заб’ю яго!

Анэта глядзела на Багуслава, і боль разрываў ейнае сэрца.

— Богуш, пачакай! Каму будзе належаць горад пасля таго, як твае хаўруснікі пагоняць княскае войска?

Багуслаў нахмурыўся.

— І ты, як твой бацька... Пасля будзем думаць. Галоўнае — перамагчы! Дзе лекар?

— Пан Радчыц! Яго д’ябальскія скрынкі — там, у зале! — азваўся адзін з вояў.— А лекар, відаць, збег.

— Знойдзем падлюку. Пайшлі, Анэта...

Богуш ласкава паклаў руку ёй на плячо. Але дзяўчына ў жаху глядзела на аднаго з чужынцаў, які засоўваў за пояс адабраны ў кагосьці меч, упрыгожаны дыяментамі, вялікімі, як вочы сарны... Анэта разгледзела на лязе выбіты малюнак — вершнік на кані... Герб Старавежска... Што робіцца ў яе горадзе! Дабро і зло перамешваюцца ў страшным віры часу, але ўсё-ткі не робяцца адным, як не робяцца адным вада і воск. Вялікі князь прыслаў лекара з ягонымі д’ябальскімі машынамі, каб той дапамог прывесці горад да пакоры... Богуш прывёў карачунцаў, каб выгнаць лекара... Хтосьці са старавежцаў стаў на бок Богуша, другія, мабыць, б’юцца побач з воямі Вялікага князя супраць карачунаў... І ў выніку — свае забіваюць сваіх. Няўжо гэта з-за яе, Анэты? Госпадзе, як зразумець, дзе — праўда?

І дзяўчына раптам адштурхнула свайго жаніха і кінулася ўніз па лесвіцы. У гэтае імгненне з плошчы данёсся магутны крык:

— Святы Юры! Бі, бі! Святы Юры!

Войска вялікага князя выйшла з засокі.

— З вежы анікога не выпускаць! — крычаў голас Лаўрына Рожы.— Здрайцаў і ведзьмакоў не шкадаваць!

Над Старавежскам зноў поўз горкі дым, нібыта ён ніколі ўжо не сыдзе з гэтага горада.

* * *

Я з’ездзіла да маці — нарэшце магла дазволіць сабе прыстойныя гасцінцы. І хаця дармовыя ўрокі пра тое, як трэба жыць, і за каго мне лепш выйсці замуж, былі горш, чым колішнія ўрокі палітычнай эканомікі, але пры кожным поглядзе на ссівелыя матчыны валасы ў мяне сціскалася сэрца ад невыпраўнага пачуцця вінаватасці, і я адцягвала ад’езд. Можа, і праўда — кінуць той горад, дзе я так і не навучылася выжываць, перабрацца сюды, папрасіцца ў раённую газету...

Не, невыносна вярнуцца няўдачніцай. Дый маці сама па-ранейшаму мела планы наконт пераезду — колькі сябе памятаю, яшчэ бабуля была жывая, доўжылася гульня ў абмен нашай кватэркі ў самотным двухпавярховым панэльным доме сярод бульбяных «сотак»... Шукаліся па аб’явах варыянты. Ды не ў сталіцы ці якім абласным горадзе — а паэкзатычней... Напрыклад, у малдаўскім Ціраспалі, або ва ўкраінскім Нікалаеве. Справа заканчвалася матчынай паездкай — паглядзець кватэру. Але на месцы абавязкова выяўляўся нейкі недахоп — побач заводская труба, або аэрапорт, ці дом крыва збудаваны... Я здагадвалася, што мы ніколі нікуды не пераедзем. Але ў нас заўсёды была надзея на Вялікія Змены ў жыцці.

1 ... 76 77 78 79 80 81 82 83 84 ... 209
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)