Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— З Валянцінавым днём усіх вас!— крыкнуў ён. — І найперш, хацелася б падзякваць тым сарака шасці асобам, што даслалі мне віншавальныя карткі! Так, а яшчэ я ўзяў на сябе смеласць і арганізаваў дзеля ўсіх адзін невялічкі сурпрыз... і гэта яшчэ не ўсё!
Локхарт пяляснуў ў далоні і з вестыбюля ў галоўную залу ўварваўся тузін панура выглядаючых недарослікаў. Але гэта было яшчэ не ўсё, кожны з недарослікаў меў за плячыма залатыя крылцы і трымаў ў руках арфу.
— Гэта, — бліснуўшы белазубай ўсмешкаю, заявіў Локхарт, — мае прыязныя купідоны-картканошы і сёння ўвесь дзень, яны будуць хадзіць па школе і прыносіць вам валянцінкі ад вашых каханых! Але на гэтым святкаванне ня скончваецца! Я ўпэўнены, што мае калегі-настаўнікі далучацца да мяне! Напрыклад, вы можаце папрасіць прафесара Снэйпа навучыць вас, як па хуткаму прыгатаваць любоўнае зелле! А прафесар Флітвік, гэты стары хітры ліс ведае больш зачаравальных замоваў, чым кожны чарадзей, якога я колісь сустракаў!
Флітвік заціснуў далонямі ўшчэнт счырванелы твар, а Снэйп усім сваім выглядам паказаў, што першая ж асоба што звярнецца да яго па любоўнае зелле будзе гвалтоўна накормлена атрутаю.
— Герміёна, калі ласка, скажы, што цябе не было сярод тых сарака шасці асобаў, — спытаўся Рон, калі тройца пакінула галоўную залу, накіроўваючыся на першы ўрок. Але дзяўчынка зрабіла выгляд, што шукае ў торбе графік заняткаў і анічога не адказала.
На працягу дня недарослікі, да моцнага абурэння настаўнікаў няўклюдна урываліся на заняткі, каб даставіць камусьці з вучняў іхную валянцінку. А па апоўдні, калі грыфіндорцы падымаліся па сходах, накіроўваючыся на ўрок замоваў, адзін з іх напаткаў Гары.
— Гэй ты! Ары Потэр!— загаласіў, прадзіраючыся лакцямі праз натоўп вучняў, асабліва змрочна выглядаючы “купідон”.
Палаючы ад сораму, пры думцы, што атрымае валянцінку на вачах у першагодак, сярод якіх была і Джыні, Гары паспрабаваў схавацца. Аднак, недарослік, штурхаючы вучняў лакцямі ў галёнкі, прарэзаўся да хлопчыка хутчэй, чым той паспеў зрабіць хаця два крокі.
— Я павінен даставіць Ары Потэру музыкальную паштоўку, — з самым пагрозлівым выглядам дрыкнуўшы па струнах сваёй арфы, паведаміў “купідон".
— ТОЛЬКІ НЯ ТУТ, — спрабуючы вырвацца, прашапатаў Гары.
— Стой ЦІХА, — ухапіўшыся за гарыну торбу, гыркнуў недарослік.
— Пусці мяне, — гыркнуў у адказ Гары і тузануў торбу на сябе.
Адчуўся гучны трэск і торба разарвалася напалам. На падлогу пасыпаліся пёры, пергамент, падручкікі і палачка Гары, а чарніліца стукнуўшыся аб падлогу разбілася на безліч аскепкаў.
Гары мітусіўся па падлогі, спрабуючы падняць свае рэчы, да таго як недарослік пачне спяваць, а тым часам у калідоры ўтварылася нешта накшталт затору.
— Што тут адбываецца?— праспяваў халодны голас Драко Малфоя. Гары ліхаманкава пачаў запіхваць рэчы ў разарваную торбу, адчайна спрабуючы збегчы, раней чым Малфой пачуе яго музычную валянцінку.
— Што за гармідар?— пралуцнаў іншы знаёмы голас, на месца здарэння прыбыў Персі.
Гары ў разгубе паспрабаваў уцячы, але недарослік схапіў яго за калені і паваліў на падлогу.
— Ну вось і добра, — ускараскаўшыся на гарыны ладыжкі прамовіў ён. — А цяпер слухай:
Гары аддаў бы ўсё золата Грынгатса за магчымасць развеяцца ў пару. Мужна спрабуючы смяяцца разам з усімі астатнім, ён падняўся на, знямелыя ад недарослікавай вагі, ногі. А Персі тым часам спрабаваў разагнаць натоўп, сёй-той з якога плакаў са смеху.
— Разыходзцеся, разыходзцеся, праз пяць хвілінаў будзе звон на ўрок, — разганяючы навучэнцаў, усклікаў ён. — І ТЫ таксама Малфой.
Крайком вока, Гары ўбачыў як той нахіліўся, падняў нешта з падлогі і паказаў Крэйбу і Гойлу. Хлопчык зразумеў, што ў руках Малфоя дзённік Рэдла.
— А ну, аддай, — ціха прамовіў Гары.
— Цікава, аб чым тут піша Потэр?— спытаўся Малой, дрэнна разглядзеўшы вокладку і вырашыўшы, што гэта асабісты дзённік Гары. Запанавала цішыня. Джыні з жахам ў вачах глядзела то на Гары, то на дзённік.
— Вярні дзённік, Малфой, — сурова загадаў Персі.
— Я спачатку пагляджу, — насмешліва гледзячы на Гары і махаючы дзённікам, сказаў той.
— Як школьны прэфект... — пачаў Персі, але Гары ўжо страціў цярпенне. Ён выхапіў палачку ды ўсклікнуў “Экспеліярмус”, скарыстаўшыся замовай, якой Снэйп некалі раззброіў Локхарта. Дзённік выскочыў з малфоевых рук, узняўся ў паветра і апусціўся ў рукі шырока ўсміхаючымуся Рону.