Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 110
Перейти на страницу:

Згодна Канстытуцыі СССР ад 1977 г. сацыялістычнае грамадства мела вылучацца самай высокай ступенню арганізаванасці, ідэйнасці і свядомасці працоўных мас:

«Развітае сацыялістычнае грамадства — заканамерны этап на шляху да камунізму».

Машэраў з вялікім энтузіязмам ажыццяўляў гэтыя прынцыпы і несумненна правёў Беларусь цераз «заканамерны этап на шляху да камунізму». У 1965–1980 гадах усе працаўнікі — 5 млн. чалавек — сталі чальцамі дзяржаўна-партыйных прафсаюзаў. Амаль сто адсоткаў моладзі належала да камсамола, а лік чальцоў партыі перасягнуў 650 тыс. Амаль кожны адзінаццаты жыхар рэспублікі насіў пры сабе камуністычны білет.

У 1970–1985 гадах у Беларусі запушчаных было 186 чарговых новых прадпрыемстваў, мадэрнізаваліся многія дзеючыя заводы. Развіваліся перш за ўсё хімічная, машынабудаўнічая, металургічная, а таксама ў меншых тэмпах тэкстыльная і перапрацоўчая прамысловасць. Адсутнасць хаця б невялікай долі самастойнасці прадпрыемстваў стала прычынай нізкай прадукцыйнасці працаўнікоў. Прамысловасць усмоктвала вялікія колькасці сельскага насельніцтва, якое пакідала калгасы з-за нізкіх заробкаў і дрэнных умоў працы. Празмерная колькасць работнікаў на прадпрыемствах як вынік ідэалогіі, якая выключала з’яву беспрацоўя ў сацыялізме, рабіла немагчымай рацыянальную арганізацыю працы. Разбудаваная заводская адміністрацыя таксама перашкаджала дабіцца высокай эфектыўнасці беларускіх прадпрыемстваў.

БССР была поўнасцю залежная ад даставак сыравіны з Расіі. Таму перабоі ў дастаўках нафты, вугалю і газу, якія сталі паяўляцца з канца сямідзесятых гадоў, выклікалі застой цэлых галін прамысловасці.

Інвестыцыі ў хімічнай, машынабудаўнічай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці праводзіліся без уліку экалагічных патрабаванняў. Вакол прамысловых аб’ектаў узнікалі вялікія зоны забруджанай атмасферы і грунтавых вод ды прасторы без лясоў і ўсялякай расліннасці. Хімічная прамысловасць Беларусі нагадвала бомбу з запавольнікам. З часам штораз больш востра бачна было яе адмоўнае ўздзеянне на натуральнае асяроддзе.

Савецкія статыстыкі паведамляюць аб высокіх тэмпах развіцця беларускай прамысловасці да 1985 г. З 1970 г. вытворчасць машынабудаўнічай і хімічнай прамысловасці штогод павялічвалася на 30 адсоткаў. Аднак у пачатку васьмідзесятых гадоў савецкая гаспадарка вычарпала ўсе магчымасці развіцця. Пры існуючай цэнтралізаванай сістэме ўпраўлення і пры адсутнасці ўздзеяння якіх-небудзь рыначных механізмаў гаспадарчае жыццё кацілася па інерцыі. Ідэалогія ў перспектыве не магла замяніць эканамічных фактараў. У той час сярод работнікаў паўсюдным было перакананне, што зарплату даюць за прысутнасць на рабоце, а не за яе выкананне. Паўсюдная адсутнасць тэхналагічнай дысцыпліны з-за дэфіцыту адпаведных кампанентаў прыводзіла да выпуску вялікай колькасці няякасных тавараў. Каштоўнымі яны былі толькі для статыстыкі. У сапраўднасці было гэта марнатраўства сыравіны, энергіі і людской працы.

Таксама паспешліва будаваныя прамысловыя аб’екты ўжо ў ходзе іх эксплуатацыі прыводзілі да вялікіх страт энергіі і сыравіны. Афіцыйныя статыстыкі ў 1972 г. адзначылі, што 6,3 % прадпрыемстваў давялі да беспадстаўных страт паліва, 7,1 % — электраэнергіі і 6,5 % — цяпла. Маштабы марнатраўства ў гэтых прадпрыемствах ніхто не вызначаў. Спробы выправіць якаснасць вытворчасці і абмежаваць страты, якія ўзніклі ў 1981–1985 гадах, выклікалі значнае падзенне тэмпаў росту колькасці прадукцыі, а амаль 7 % прадпрыемстваў не выканалі гадавых планаў.

Намаганні правесці мадэрнізацыю прадпрыемстваў, якія чыніліся працуючымі там тэхнікамі і інжынерамі, звычайна насцярожвалі заводскую адміністрацыю і фабрычныя партыйныя камітэты. Бюракратычны апарат здаўна быў прывыклы выконваць загады, якія паступалі зверху. Ініцыятывы нізоў па ўдасканаленні вытворчых працэсаў праходзілі доўгі шлях атрымання адабрэння з боку людзей і ўстаноў, якія не заўсёды мелі непасрэднае дачыненне да прамысловасці. У 1978 г. была адхілена рэкордная колькасць — звыш 20 тыс. — рацыяналізатарскіх прапаноў, якіх мэтай было абмежаванне страт у ходзе прадукцыі.

Нягледзячы на адмоўныя з’явы, якія спадарожнічалі развіццю прамысловасці ў Беларусі, па савецкіх мерках была яна вельмі сучаснай і эфектыўнай. Новыя прадпрыемствы, напрыклад, фабрыкі апрацоўкі дыяментаў ці Мінскі гадзіннікавы завод выпускалі прадукцыю высокай якасці.

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)