Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 114
Перейти на страницу:

*

Нават самому сабе, Гары не мог растлумачыць, чаму папросту не выкінуў рэдлаў дзённік. Больш таго, дакладна ведаючы, што ў дзённіке ані нічога не напісана, Гары ад часу гартаў яго пустыя старонкі, быццам спадзяваўся знайсці там заканчэнне гісторыі, якую не паспеў дачытаць. Хлопчык быў упэўнены што раней яму ніколі не сустракалася імя Т. В. Рэдл, тым ня меньш яму здавалася, што гэта імя вельмі шмат для яго значыць, быццам Рэдл быў яго паўзабытым сябрам у часы гарынага маленства. Аднак гэта было нечым абсурдным. Да Хогвартса Гары ніколі ня меў сяброў, Дадлі рабіў усё магчымае, каб гэтага не дапусціць.

Тым ня меньш, поўны рашучасці ведаць аб Рэдле як мага больш, Гары, наступнага дня накіраваўся дзеля вывучэння рэдлавай ўзнагароды ў трафейню. Разам з ім глядзець на ўзнагароду пайшлі ўшчэнт зацікаўленая Герміёна і Рон, цалкам упэўнены, што на ўсё жыццё ўжо наглядзеўся на тыя ўзнагароды.

Рэдлаў бліскучы залаты шчыт стаяў у самым кутку трафейні. Але на шчыце не было ані ніякіх паясненняў за што яго далі.

— І гэта добра, — заявіў Рон, — інакш бы ён быў бы значна большым і я паліраваў бы яго па сённяшні дзень.

Аднак імя Рэдла было таксама знойдзена на старым медалю За магічныя заслугі і ў спісе папярэдніх школьных старастаў.

— Ён як той Персі, — з агідаю зморшчачы носа, прамовіў Рон. — Прэфект, Стараста школы... можа ён яшчэ і выдатнікам па ўсіх прадметах быў?

— Ты кажаш так, быццам гэта нешта дрэннае, — сказала Герміёна з лёгкай крыўдаю.

*

Пакрысе, сонца зноў пачало слаба свяціць па над Хогвартсам. І ў замку запанаваў абнадзейлівы настрой. Пасля здарэння з Джасцінам і Амаль Безгаловым Нікам, больш нападаў не была, а мадам Помфры з задавальненнем паведаміла, што ў мандрагораў пачаліся капрызы ды сакрэты і гэта значыць, што іх дзяцінства хутка скончыцца.

— Трэба пачакаць пакуль мандрагоры пазбаяцца вугроў, — аднаго разу пачуў Гары, як лекарка распавядала пра гэта Філчу, — а тады яшчэ раз перасадзіць. А там ўжо нядоўга застанецца да таго моманту, як мы іх парэжам і прыгатуем зелле. І апасля гэтага вы нарэшце атрымаеце назад сваю Місіс Норыс.

Можа спадкаемца (ці спадкаемка) Слізэрына страціў сваю вытрымку. А можа яму змяніў азарт і ён не рызыкаваў адчыняць патаемную залу, калі ўся школа прабывала ў пільным і недаверлівым настроі. А можа яго пачвара зноўку запала ў спячку яшчэ на пяцьдзесят год...

Аднак Эрні Макмілан з Хафлпафу не знаходзіў у гэтым суцехі. Ён па-ранейшаму лічыў, што за нападамі стаіць Гары і што той “выдаў сябе” на двубойным клубе. Ды яшчэ і Піўз падсыпаў жару, увесь час аб’яўляючыся ў перапоўненых людзьмі калідорах, каб праспяваць сваю песеньку аб Потэры-брыдотэры, да якой цяпер стварыў нешта накшталт танца.

Здавалася, што Гільдэрой Локхарт вырашыў, што напады супыніў менавіта ён. Гары, які стаяў сярод іншых ля дзвярэй кабінета ператварэнняў, чуў іх размову з прафесаркай МакГонагал:

— Я лічу, што нападаў больш ня будзе, Мінерва, — заявіў, спрытна пастукваючы сябе па носе і падміргіваючы, Локхарт. — На гэты раз патаемная зала была добра зачынена. Злачынца павінен быў здагадацца, што будзе толькі пытаннем часу, перш чым я яго спаймаю. І самым для яго разумным будзе спыніцца зараз.

— І ведаеш, — працягваў ён, — я лічу, што школе неабходны нейкі сродак дзеля ўзняцця маральнага духу. Каб вучні пазбавіліся ад цяжкіх успамінаў таго, што адбылося ў мінулым сэместры! Я ведаю што гэта можа быць, але пакуль ані аб чым не скажу...

Локхарт зноўку пастукаў сябе па носе і адыйшоў.

То што ён меў на ўвазе вучні зразумелі падчас сняданку чатырнаццатага лютага. Напярэдадні ў Гары адбылася чарговая квідытчная трэніроўка і ён ня меў магчымасці добра выспацца ўвечары, таму трапіў ў галоўную залу запозна. А трапіўшы туды, спачатку вырашыў, што памыліўся дзвярмі.

Сцены залы былі схаваны пад агромістымі агніста-ружовымі кветкамі. І што яшчэ горш з бледна-блакітнай столі сыпалася залева з канфеці ў выглядзе сэрцайкаў. Ён прайшоў да грыфіндорскага стала і як заўжды сеў між гатовым званітаваць Ронам і смяшліваю Герміёнай.

— Што тут адбываецца?— спытаўся Гары, сядаючы за стол і страсаючы канфеці з бэкона?

Рон, загідка сябе адчуваючы, каб нешта гаворыць, у адказ моўчкі паказаў на стол настаўнікаў. Там, сядзеў апрануты ў гэткую ж агніста-ружовую, як і ўпрыгожванні на сценах мантыю, Локхарт, паабапал ад якога з каменнымі тварамі месціліся астатнія настаўнікі. З таго месца дзе сядзеў хлопчык было бачна, як рухаюцца жолвы на твары ў прафесаркі МакГонагал, а Снэйп выглядае так, быццам яго толькі што прымусілі асушыць вялізную шклянку скелегро. Махам рук, Локхарт заклікаў усіх да цішыні.

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)