Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 125
Перейти на страницу:

Пакуль супрацоўнік адчыняў дзьверы камэры, хтосьці з нас у яго спытаў: „А вошы ёсьць?“ — „Не, але калі добра пашукаць, можна знайсьці што заўгодна“. — „І справядлівасьць?“ — „Не, справядлівасьць — не“.

На судзе я расказала судзьдзі, што лёзунгі проста не пасьпела пракрычаць. Яна ўсьміхнулася і працягвала. У канцы яна спытала, ці ведала я, што мітынг несанкцыянаваны? Я адказала, што ведала. Яна спытала, чаму я пайшла. Я сказала — каб выказаць сваю грамадзянскую пазыцыю, бо іншымі законнымі спосабамі зрабіць гэта цяпер немагчыма.

Я ведала, калі прымала рашэньне ісьці на мітынг, ведала, калі ішла, што магу атрымаць і 15 сутак. І таму ў мяне было поўнае прыняцьце сытуацыі. А яшчэ я адчувала сілу ўнутры. Сілу і яснасьць, а таксама мір і цішыню. Яны былі са мной практычна ўвесь тэрмін.

Пасьля сьняданку быў шмон. „Прадольная“ спытала: „Вас тут шесть же?“. Мы потым варажылі — што яна мела на ўвазе? „6 ж.“ Мо жалудоў?

У аўторак раніцай мы даведаліся, што нас сёньня перавядуць у Жодзіна. Там да супрацоўніка, каля якога я стаяла, зьвярнуліся, ён нешта адказаў, і мяне зьдзівілі два моманты: 1) нармальная мова (увогуле тыя, хто з другога боку, вельмі рэдка гавораць правільна, выкарыстоўваючы складаназалежныя сказы); 2) ён падмацаваў усё словам „фэрштэйн“.

У Жодзіне з рэчамі ў руках мы спусьціліся ўніз і апынуліся ў калідоры, дзе пахла цыгарэтамі і капустай. Сталі перад дзьвярыма пакоя.Пасьля прыглушанага сьвятла галерэяў і калідораў пакой здаўся напоўненым зьзяньнем белага сьвятла. Першае, што я ўбачыла, — стол. За сталом супрацоўнік у форме і з мэдычнай маскай на твары. Адной рукой ён падпёр галаву. Я скіравалася да яго. Раптам на мяне закрычаў чалавек справа: „Ану зрабіла два крокі назад, я сказаў!“

На канапе сядзеў худы, тонкі супрацоўнік, увесь у чорным. На галаве ў яго была балаклава, якая сьмешна заканчвалася на ўзроўні грудзей, як каўпак у кáта. Ён паўсядзеў-паўляжаў, адной рукой падтрымліваў дубінку, другой пісаў у журнале. Я паглядзела яму ў вочы, калі ён крычаў. Яны былі спалоханыя.

„Фамилия, имя, отчество. Громко и четко!“ — Я назвала, ён махнуў рукой, ня стаў пісаць: „Жалобы есть?“ У гэты момант я адчула, што нешта датыкнулася да маёй шыі справа. Тэрмомэтар.

„Не“, — прабубнела я ў маску. Блін, нават калі і былі скаргі, дык калі такім тонам пытаюцца, ты імгненна вылечваесься.

„36,1“, — паведаміў маю тэмпэратуру супрацоўнік у блакітнай кашулі. — „Распишись!“.

Пасьля мэдычнага агляду нас пашыхтавалі каля іншай сьцяны. Усімі сіламі ў нас стараліся ўсяліць страх і трымценьне, але мне было нястрашна. Там руліў усім маёр, як потым мы даведаліся, начальнік ІЧУ Жодзінскага ГАУС. 

Нехта зь дзяўчат збоку ад мяне нешта сказаў. Маёр падышоў да яе ззаду і стаў раўсьці: „Зараз сьпіна ўся будзе сіняя!“. Я падумала, што вось ён самасьцьвярджаецца, упіваецца сваёй уладай, запалохвае. Бедны, дробны чалавек. Ня верылася, што ён можа свае пагрозы ажыцьцявіць. Дзяўчаты адна за адной падыходзілі і перашэптваліся. Маёр зноў падышоў і стаў раўсьці: „Я што, няясна папярэдзіў?! Ану змоўклі! Я навучу вас паважаць, сядаеце на шыю! Апошняе кітайскае папярэджаньне!“. Я стрымала сьмяшок.

Ён ведае, што такое кітайскае папярэджаньне? Гэта тонкі тролінг ці як?

Голы шмон. І словы, прыдуманыя намі: калі нас везьлі, прыдумалі, што „аўтазэкі“ едуць. Хтосьці прыдумаў слова „ашмонавец“.

Супрацоўніца ўсё правярала, шкарпэткі і бялізну расьцягвала ў руках, мацала, чытала цыдулкі, ламала мыла. У мяне заваліўся рубель у кішэні, яго паклалі ў пакецік і апісалі.

Нас адвялі ў камэру на 10 чалавек на 3-м паверсе. Маёр сказаў таму, хто нас суправаджаў, каб паклікаў дзяжурнага. І калі гэты чалавек перадаваў дзяжурнаму, што яго выклікаюць, то на пытаньне „навошта?“ сказаў: „Работаць, арбайтэн, арбайтэн!“.

У камэры мне адразу кінуліся ў вочы высмаленая столь, брудныя сьцены і аблезлыя мэталічныя нары, а ў нос — пах прытхласьці, цыгарэт і яшчэ чагосьці. Гэта пах турмы, якога я баялася. Баялася, што ён паселіцца ў маіх рэчах, асядзе на паліто і будзе палохаць маіх сяброў. Потым я ўбачыла сваіх дарагіх дзяўчат і вырашыла, што галоўнае — людзі, а са сьценамі можна звыкнуцца.

Такім чынам, у камэры нас было дзесяць „жэ“. Тры з маёй камэры на Акрэсьціна і шэсьць новенькіх выдатных дзяўчат.

Задалі дзяжурнаму пытаньне пра пасьцельную бялізну. Ён сказаў, што матрацы, коўдры, падушкі новыя, ніякія „бічы“ на іх ня спалі, а вось зь бялізнай нявыкрутка, адказны чалавек сышоў а шостай, і бялізну нам даць ня могуць. Але празь дзесяць хвілін ён прынес нам стос бялізны са словамі, што нам проста пашанцавала. Тым, хто паверыў у наш шанцунак, скажу: гэта хлусьня. Ня ведаю: навошта яны там увесь час хлусяць?

1 ... 75 76 77 78 79 80 81 82 83 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)