Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Другая проза » Пракурорка [Журнальный вариант, be]
Пракурорка [Журнальный вариант, be] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Пракурорка [Журнальный вариант, be]

Электронная книга - «Пракурорка [Журнальный вариант, be]». Краткое содержание книги:

Аповесць «Пракурока» («Prokurator Alicja Horn») напісана ў 1932 годзе і прысвечана бліскучаму сталічнаму жыццю міжваеннай Варшавы.
У гэтым творы чытачу прапануецца зазірнуць у шыкоўны рэстаран «Аргенціна», у залу суда, у закрытую клініку доктара, які займаецца небяспечнымі эксперыментамі. Дасціпная, вытанчанапрыгожая пракурорка Аліцыя Горн — увасабленне новага тыпу жанчын, якія робяць кар’еру дзякуючы таленту і розуму. Калегі Аліцыі нават не здагадваюцца, што ў яе жыцці было нямала сумных падзей…
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 179
Перейти на страницу:

Эксперт засунуў палец у слоік і ўзяў на язык дробку белага пылу. На яго твары з’явілася абыякавая ўсмешка.

— Так, — сказаў ён, — морфіем тут і не пахне. Усе злучэнні морфію вельмі горкія на смак, надта горкія, а гэта абсалютна салодкае.

Старшыня Турчыньскі таксама выцягнуў палец, дакрануўся да парашку, аблізаў, пасмакаваў хвіліну, яго бровы здзіўлена ўзняліся, і ён сказаў тонам адкрыцця:

— Цукар!

— Хутчэй за ўсё, звычайны цукар. Цукровая пудра, — пацвердзіў эксперт.

Сярод публікі пачуліся смяшкі.

У мозгу Друцкага праносіліся думкі: «Цукар?.. Адкуль?» Ён жа ведаў, ведаў без усялякага сумнення, што ў гэтых слоічках быў морфій!

І раптам у яго з’явілася думка: «Рэчавыя доказы захоўвае пракурор!.. Аліцыя Горн… Так! Усё абвінавачванне яна засяродзіла на сапраўднасці морфію. На гэта яна завязала ўсё… Божа! Які ж я дурань!»

Адвакат нешта яму гаварыў, але ён не чуў, не разумеў.

«Аліцыя Горн… А я думаў, што яна мяне ненавідзіць… Які велізарны маштаб дзеяння! І адвага!.. Смеласць, хутчэй. Праўда, ужо дзякуючы свайму становішчу яна магла не баяцца падазрэнняў, таму што ў яе рэпутацыя самага суровага абвінаваўцы…»

Эксперт забраў свае прыборы і праціскаўся да выхаду.

Старшыня рухам рукі супакоіў шум у зале і сказаў:

— Слова мае пракурор.

Аліцыя Горн устала. Божа, якая яна прыгожая!

Друцкі заўважыў насмешлівы трыумф на твары свайго абаронцы і падумаў: «А гэта дурань!»

— Я адмаўляюся ад абвінавачвання, — і Аліцыя села, бледнаватая, але над звычай спакойная і стрыманая.

Друцкі ўжо не звяртаў увагі на далейшы ход пасяджэння.

Ён упіўся вачыма ў яе апушчаныя павекі і глядзеў. Глядзеў так доўга, што павекі павольна падняліся і полымя яе вачэй ударыла яму ў зрэнкі.

Ох! Гэта доўжылася секунду, долю секунды, але і гэтага імгнення хапіла, каб ён зразумеў.

Старшыня абвяшчаў апраўдальны прысуд. Апошнія яго словы заглушыў шум вокрыкаў і апладысментаў. Спачатку старшыня хацеў заклікаць публіку да парадку, але, правёўшы поглядам па разгарачаных тварах жанчын, усміхнуўся і махнуў рукой.

Аліцыя ўстала, а на яе вуснах блукала сумная ўсмешка, усмешка чалавека, які зламаў сябе і замкнуўся ў сабе, і ведае, што ўсё гэта бясследна сплыве.

Яна ўжо не глядзела на істэрычную сцэну абсыпання яго кветкамі. Яна адчувала на сабе яго позірк і ішла сагнутая, з апушчанай галавой, страшна стомленая.

На калідоры да яе далучыўся старшыня Турчыньскі. Ён казаў нешта пра нядбаласць судовага следства, пра вечныя недагляды, пра недапушчэнне даверу да ананімных даносаў.

Аліцыя не чула яго.

Старшыня пачаў яе суцяшаць. Бясконца захапляўся яе талентам, здзіўляўся яе метаду.

«Дабрак», — падумала яна.

— На самай справе няма пра што непакоіцца, пані Аліцыя.

— Старшыня памыляецца, я радуюся, — сказала яна надламаным голасам і падала яму руку на развітанне.

Незвычайнае нервовае напружанне апошніх дзён, бяссонне доўгіх начэй, аддадзеных на вырак барацьбы з сабой, найвышэйшае напружанне волі, ліхаманкавая пільнасць мозга — усё гэта зараз адклікнулася неймавернай стомай, гнятучым цяжарам, звонкай пустатой.

«І навошта? За што такая велізарная адплата?! Павінна была… павінна была…»

Зрэшты, і пра гэта яна не магла думаць: у галаве быў хаос. Нервы здранцвелі. Яна разыграла вялікую, цяжкую гульню, гульню больш чым смяротную. Аліцыя зараз мела права стаць перад сабой і сказаць:

— Перамога!

Яна мела права стаць зараз перад светам і сказаць:

— Ведайце, я моцная, страшна моцная!

А ішла яна бледная і адчувала ў сабе паражэнне, і адчувала ў сабе слабае, беднае, самотнае сэрца — жанчыны.

Яна на аўтамаце апранулася, выйшла на вуліцу, села ў трамвай. Бяздумна глядзела ў акно.

Якая ж яна была спустошаная, якая бяссільная перад міжвольным патокам думак.

Адчыніла дзверы. Насустрач выйшла Юзэфова:

— Езу Назарэцкі, пані да сёмай без абеду, як так можна! Цяляціна перагрэлася, будзе нясмачная, а ў мяне больш нічога няма. Падаваць?

— Не. Не трэба.

— Я б раіла зараз, бо я павінна ўжо ісці на маёвае набажэнства.

— Ідзіце, Юзэфова.

— А абед?

— Мне не хочацца есці.

— О, так нельга. Вы вельмі шмат працуеце…

— Ідзіце, Юзэфова, я сама спраўлюся. А дзе панна Юлька?

— Паненка пайшла да сяброўкі вучыць урокі. Казала, што вернецца ў дзевяць.

— Добра.

Аліцыя пайшла ў свой пакой і легла на канапу. Яна чула трэск ключа ў дзвярах, якія замыкала Юзэфова, адрывістыя крыкі дзяцей, якія гулялі на вуліцы. Аліцыя не спала, яна заглыбілася ў паўпрытомны стан.

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 179
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)