Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » История » НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ

Электронная книга - «НАЙНОЎШАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ». Краткое содержание книги:

Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым.
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 110
Перейти на страницу:

Савецкія гісторыкі з гонарам адзначалі, што ў 1966–1970 гадах прамысловая вытворчасць БССР дасягнула такой жа велічыні як за ўсё пасляваеннае дваццацігоддзе. У 1965 г. Беларусь выпусціла больш трактароў чым Савецкі Саюз у даваенны перыяд. У 1970 г. рэспубліка паставіла на савецкі рынак 49 % мінеральных солей, 19 % поліэтылену, 10 % штучнага валакна, 18 % трактароў, 13 % металаапрацоўчых станкоў, 22 % матацыклаў.

Беларуская гаспадарка была часткай агульнасавецкай планавай гаспадаркі. Прамысловыя інвестыцыі на тэрыторыі рэспублікі і віды прадукцыі не вынікалі з патрэб краіны і яе жыхароў. Большасць інвестыцый фінансавалася цэнтральным бюджэтам з думкай пра патрэбы савецкай імперыі. Пры іх рэалізацыі заняты былі тысячы людзей з іншых рэспублік. У той жа час мноства беларусаў працавала на будовах розных прамысловых аб’ектаў на тэрыторыі ўсяго СССР. Чарговыя пяцігодкі ў БССР былі толькі выкананнем часткі ўсесаюзных планаў. Тое, што адбывалася ў беларускай гаспадарцы, толькі ў невялікай ступені інспіравалася кіраўніцтвам БССР. Правадыры КПБ і тысячы партыйных актывістаў з вялікім перакананнем ажыццяўлялі ў Беларусі планы маскоўскага цэнтра. Сакратары ЦК КПБ — Мазураў і Машэраў — імкнуліся стаць найлепшымі будаўнікамі камунізму на ўсёй савецкай тэрыторыі і з вялікай адданасцю рэалізавалі найбольш недарэчныя — з пункту гледжання інтарэсаў Беларусі — праекты гаспадарчага развіцця. Савецкія крыніцы паведамляюць, што валавы нацыянальны даход БССР у 1970 г. у параўнанні з 1965 г. павялічыўся на 58 %, у 1975 г. на 135 %, у 1980 г. на 207 %. У значна меншых тэмпах узрастаў даход у сельскай гаспадарцы.

Аднак нямнога вядома пра эфектыўнасць беларускай гаспадаркі пасля 1956 г. Спажыўцом значнай часткі прамысловай прадукцыі была Савецкая Армія. Многія прамысловыя аб’екты размяшчаліся ў гарадах, якія не мелі за сабою ніякіх аргументаў для абгрунтавання такога выбару — напрыклад, нафтаперапрацоўчы камбінат у Полацку. Ва ўмовах «сацыялістычнага спаборніцтва працы» і «змагання за выкананне планаў» кіраўнічыя кадры перш за ўсё клапаціліся пра колькасць выпушчаных тавараў, якая была паказчыкам прагрэсу ў савецкай гаспадарцы. Пра якасць прамысловых вырабаў не згадвае ніводная статыстыка, таму невядома якая была сапраўдная прыгоднасць выпускаемых у Беларусі машын, вузлоў, матэрыялаў, хімічных тавараў.

Падчас ХХVІІ З’езда КПБ у лютым 1971 г. старшыня Савета Міністраў БССР Ціхан Кісялёў, характарызуючы развіццё беларускай гаспадаркі ў 1965–1971 гадах, гаварыў аб сярэднім 10-адсоткавым гадавым росце валавога нацыянальнага прадукту ў згаданы перыяд. Многа месца шэф беларускага ўрада адвёў укараненню рэформаў у паасобных галінах гаспадаркі, аднак не ўказаў на істотныя элементы гэтых змен. У сапраўднасці рэформа праводзілася толькі на словах. Мэтай гаспадарчых дзеянняў стала змаганне за паказчыкі колькаснага росту вытворчасці згодна ўказанням цэнтральнага плана. Выкананне плана было крытэрыем аператыўнасці партыйнага і адміністрацыйнага кіраўніцтва рэспублікі. Над гаспадарчымі механізмамі рашуча дамінавалі фармалізм і дагматызм.

Ва ўмовах зніжэння прадукцыйнасці працы на пачатку шасцідзесятых гадоў у працоўных калектывах многіх прадпрыемстваў пачалася новая акцыя «змагання за званне брыгады камуністычнай працы». Штогод да гэтага спаборніцтва прыступала каля 90 % працоўных калектываў. Прысваенне калектыву такога звання гарантавала рабочым лепшую зарплату, а кіраўнікам адчыняла шлях да павышэння па службе.

Дабрабыт эпохі Машэрава

Адстаўка Хрушчова ў 1964 г. выклікала таксама кадравыя змены ў рэспубліках. У сакавіку 1965 г. І сакратара ЦК КПБ Кірылу Мазурава замяніў Пётр Машэраў, які знаходзіўся на гэтай пасадзе да 1980 г. У юрыдычных умовах савецкага ладу выявіўся ён як аператыўны адміністратар. Пад ягоным кіраўніцтвам Беларусь заняла перадавое месца ў СССР як па развіцці гаспадаркі, так і па ўзроўню жыцця грамадзян рэспублікі. Машэраў намагаўся нават рэфармаваць савецкую сістэму на сваёй тэрыторыі, не парушаючы, вядома, яе ідэалагічных і юрыдычных асноў. Клапаціўся, каб дэпутатамі мясцовых Саветаў былі адукаваныя і аператыўныя людзі. У мясцовых Саветах ствараў камісіі, якія мелі распрацоўваць планы грамадскага і гаспадарчага развіцця сваёй тэрыторыі. Новаўвядзеннем было тое, што ў склад камісій можна было ўключаць у якасці спецыялістаў асоб, якія не былі дэпутатамі. Тэарэтычна ўзніклі ўмовы для прэзентацыі поглядаў асоб, якія фармальна не залежалі ад партыйнага апарату. Аднак у сапраўднасці ўлада заставалася ў руках сакратароў партыі, якія мелі права даваць дэпутатам загады і патрабаваць справаздач з іхняй дзейнасці. Па гэтай прычыне камісіі сталі ўсяго дарадчым органам, да рэкамендацый якіх можна было ставіцца абыякава.

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 110
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)