Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Детское фэнтези » Гары Потэр і патаемная зала
Гары Потэр і патаемная зала - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Гары Потэр і патаемная зала

Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:

Настае другі навучальны год, і Гары Потэр зноў збіраецца ў школу Хогвартс. Але эльф Добі настойліва раіць Гары нікуды не ехаць, таму што ў школе яму пагражае небяспека. Вядома ж, юнага чараўніка не спыніць, і неўзабаве ён аказваецца удзельнікам таямнічых падзей у сценах Хогвартса. Разам з сябрамі ён спрабуе разгадаць сакрэт Патаемнай залы і перамагчы злыя сілы.
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 114
Перейти на страницу:

— Добра, добра, — адказаў Гары, — я ўсё зразумеў.

Кніжачка, несамавітая і мокрая, працягвала ляжаць на падлозе.

— Аднак, мы ані пра што не даведаемся, пакуль яе не паглядзім, — прамовіў Гары, абыйшоўшы Рона, ён нахіліўся і падняў кніжачку з падлогі.

Гары адразу зразумеў, што трымае ў руках нечый дзённік і калі верыць даце на вокладцы, яму было ўжо пяцьдзесят год. Гары з нецярплівасцю адчыніў дзённік. На першай старонцы было толькі імя “Т.В. Рэдл” і колькі чарнільных плямаў.

— Чакай, — з асцярогай спазіраючы на дзённік з-за гарынага пляча, прамовіў Рон. Т.В. Рэдл... я ведаю гэта імя. Пяцьдзесят год таму, ён атрымаў узнагароду за асаблівыя заслугі перад школай.

— Адкуль ты пра гэта ведаеш?— у здзіўленні спытаўся Гары.

— Таму, што Філч прымусіў мяне паліраваць гэтую ўзнагароду разоў пяцьдзесят, — з крыўдаю ў голасе, адказаў Рон. — Гэта было, падчас нашага пакарання. Я заваніціў яе смоўжамі. А ці ты б забыўся аб немым імі, калі б адціраў яго ад слізі на працягу гадзіны?

Гары пралістаў вадкі дзённік, але ўсе яго старонкі былі пустымі. Не было нават і сляда якіх-небудзь надпісаў, нават такіх як “Дзень народзінаў цёткі Мэйбл” ці “Да дантыста, а палове на чацвёртую”.

— Ён ані нічога тут не запісаў, — з расчараваннем сказаў Гары.

— А мне цікава, хто ж пажадаў ад яго пазбавіцца?— з інтарэсам прамовіў Рон.

Гары паглядзеў вокладку з іншага боку. Там была выдрукавана адрэса газэтнага шапіка на Воксхал Роўд у Лондане.

— Калі дзённік ён набыў на Воксхал Роўд, — у задумлівасці сказаў Гары, — ён хутчэй за ўсё быў магланароджаным...

— Ну, у любым выпадку, ад гэтага нам мала карысці, — адказаў Рон, а потым прашапатаў. — Ну, што: Пяцьдзесят балаў таму, хто кіне яго праз міртлін нос.

Аднак, Гары схаваў дзённік ў кішэню.

*

Герміёна, без вусоў, хваста і поўсці на твары, пакінула шпітальнае крыло на пачатку лютага. У першы ж дзень яе вяртання ў грэфіндорскую гасцёўню, Гары, паказаў ёй дзённік Т. В. Рэдла і расказаў гісторыю яго знаходкі.

— Оооо, — з энтузіязмам ўзяўшы дзённік у рукі і ўважліва яго разглядаючы, прамовіла Герміёна. — У ім могуць захоўвацца патаемныя сілы.

— Калі і хаваюцца, то вельмі добра, — заявіў Рон. — Можа саромеюцца? Я ўвогуле ня ведаю, чаму, Гары, ты не пакінуў яго там, у прыбіральні.

— А я жадаю ведаць, ЧАМУ, нехта вырашыў ад яго пазбавіцца, — адказаў Гары. — І за якія асабістыя заслугі Рэдл атрымаў сваю ўзнагароду.

— За што заўгодна. — прамовіў Рон. — Можа атрымаў трыццаць Т.А.Р.Ч.А.ў, ці выратаваў якога-небудзь настаўніка з шчупальцаў гіганцкага кальмара. А можа забіў Міртлу, чым зрабіў усім велічэзную паслугу...

Аднак, гледзячы на пазіраючыя ў адну кропку герміёніны вочы, Гары зразумеў, што яна думае пра тое ж, што і ён сам.

— Што такое?— вытарапіўшыся на сяброў, спытаўся Рон.

— Глядзі, — адказаў яму Гары. — Патаемная зала была адчынена пяцьдзесят год таму, так? Менаваіта пра гэта расказаў нам Малфой.

— Ну... — паволі прамовіў Рон.

— І ДЗЁННІКУ каля пяцідзесяці год, — адказала замест Гары, узбуджаная Герміёна.

— Дык і што?

— Рон, хіба ты спіш?— гыркнула дзяўчынка. — Мы ведаем, што той хто адчыняў залу ПЯЦЬДЗЕСЯТ ГОД ТАМУ, быў выключаны са школы. І мы ведаем, што ў ТОЙ ЖА САМЫ ЧАС, Т. В. Рэдл атрымаў сваю ўзнагароду. А што калі Рэдла ўзнагародзілі, за тое, што ён схапіў СПАДКАЕМЦУ СЛІЗЭРЫНА? І ў яго дзённіку, напэўна, пра ўсё пра гэта напісана: дзе знаходзіцца патаемная зала, як яе адчыніць і што за істота ў ёй хаваецца. І таму, хто стаіць за нападамі ў гэты раз наўрацці хацелася б, каб дзённік быў ува ўсіх на вачах.

— ШЫКОЎНАЯ тэорыя, Герміёна, — адказаў ёй Рон. — Але ў ёй маецца адзін маленечкі недахоп. У ДЗЁННІКУ АНІ НІЧОГА НЕ НАПІСАНА.

Аднак Герміёна ўжо палезла ў сваю торбу па чароўную палачку.

— Хутчэй за ўсё ён пісаў нябачнымі чарніламі!— прашапатала дзяўчынка.

— АПАРЭЦЫЮМ!— тры разы стукнуўшы па дзённіку палачкай вымавіла яна.

Аднак, ані нічога не адбылося. Не разгубіўшыся, Герміёна зноўку сунула руку ў торбу і выцягнула адтуль нешта, нагадваючае бліскучую чырвоную гумку.

— Гэта адкрывацель, — растлумачыла яна, — я набыла яго на Дыягон алее.

Герміёна моцна пацёрла старонку за першага студзеня. Зноўку ані нічога не адбылося.

— А я вам кажу, што вы там нічога не знойдзіце, — заявіў Рон. — Закладаюся, Рэдл атрымаў гэты дзённік у падарунак на Каляды і не надта непакоіўся яго запаўняць.

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 114
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)