Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 125
Перейти на страницу:

„Самыя зацкаваныя людзі“

— Я не настаўнік, я проста мама і чалавек. Мае дзеці ўжо вывучыліся. Я працавала ў гэтай сыстэме адукацыі. Справа ў тым, што гэта самыя зацкаваныя людзі. Ува ўсе часы, ня толькі ў сёньняшняй Беларусі. І ў дадзены момант гэта проста дайшло да нейкай крытычнай кропкі. Куды ўжо іх болей ціснуць. Сёньня я прыйшла, каб іх падтрымаць з цэхавай салідарнасьці. Усе мамы -- настаўніцы. І кожная жанчына, якая сюды прыйшла, яна перажывае за тое, што адбываецца, за сваіх дзяцей, мы іх не пакінем. Гэта не адшчапенцы, гэта нашы дзеці.

„Я пражыла ўсе гэтыя 13 дзён з усьмешкай“

Дар’я, архітэктар:

— Нас зь сястрой затрымалі 12 верасьня на мірнай акцыі пратэсту. Мы яшчэ толькі зьбіраліся на плошчы вакол Ратушы, як пачаліся першыя затрыманьні. Нас атачыла вялізная колькасьць амонаўцаў і пачалі адціскаць да сьценаў кавярні. Раптам я апынулася ў першым шэрагу счэпкі, твар у твар з гэтымі людзьмі.

Я сама немалога росту, але некаторым з гэтых быкоў я была па падбародзьдзе. Мне не было страшна. Я не крычала, а проста глядзела ім у вочы і думала, як бы выбрацца з пасткі. Потым нейкі зь іх закрыў мне сваёй чорнай рукой вочы са словамі „чё пялишься?“.

Некаторыя зь іх даставалі з нагрудных кішэняў тэлефоны і проста фатаграфавалі нас ці здымалі відэа з адлегласьці паўмэтра. Многія крыўляліся ці проста сьмяяліся. Мяне гэта ўразіла, бо, як выглядала, для іх гэта была забава. Гульня ў ката і мышку.

Потым пачалі хапаць. Мяне ўзялі пад локці і выцягнулі са счэпкі. Далей быў калідор да дзьвярэй аўтазака. Я ішла сама, мяне не вялі. Сястра пайшла за мною.

Аўтазак набілі пад завязку. Там быў адчынены люк, і мы сталі выкідаць у яго свае сьцягі, бо іх часта адбіраюць і зьнішчаюць, а так хоць дастануцца неабыякавым людзям.

Праехалі зусім няшмат, і каля Палацу спорту аўтазак спыніўся. Нас пачалі перасаджваць у іншы, разьбіты на асобныя камэры. Калі я выходзіла з аўтазаку, быў выстаўлены вялікі калідор з супрацоўнікаў у балаклавах. Я ўсьміхалася. Я ўвогуле шчыра магу сказаць, што пражыла ўсе гэтыя 13 дзён з усьмешкай.

Адразу пачаліся камэнтары: „ну вот, с улыбкой, вот как нужно быть“, „какая красивая“, „приятно вас видеть“. Пакуль я ішла праз гэты жывы калідор, пасьпела толькі сказаць: „А мне вас ня вельмі“.

У Фрунзэнскім РУУС мы прасядзелі каля пяці гадзін. На допыце дзяўчына-інспэктар вельмі ветліва са мной пагаварыла і дакладна ўсё запісала. Я мела яблык у сумцы: вярталася з заняткаў, а брала яго раніцай на перакус, бо ведала, што не пасьпяваю паабедаць. Яна ў сьпісе рэчаў так і напісала: яблычак.

Мне падсунулі нейкія паперы (пратакол), і мужчына ў цывільным пачаў на іх паказваць і крычаць: „Тэрмінова, хутчэй падпісвайце, ужо машына прыехала, давайце, давайце, мы вас адпусьцім дадому!“. Я ўбачыла, што насупраць майго прозьвішча ў табліцы напісана ЦІП, і зразумела, што дадому нас не адпусьцяць. Яны ўвогуле амаль усе і ўвесь час хлусяць. І гэтая хлусьня такая аб’ёмная і бессыстэмная, што часам выклікала пачуцьцё бясьсільля перад ёй.

Вядома ж, ніякая машына нас не чакала, і мяне падганялі, каб я хутчэй падпісала дакумэнты, практычна іх не чытаючы. У камэры РУУС мы прасядзелі даволі доўга. Потым павезьлі ў ЦІП на Акрэсьціна, дзе на першым паверсе паставілі тварам да сьцяны.

Галава балела ад паездкі і стомленасьці. Калі глядзіш доўга ў сьцяну перад тварам, галава пачынае кружыцца, цяжка арыентавацца. Я расьсяродзілася, гледзячы на поўзаньне маленькай молі. Мы чакалі супрацоўніцу-жанчыну, якая кожную з нас мела агледзець. За гэты час зноў пераправяралі нашы асабістыя рэчы, і калі глядзелі маю сумку, я папрасіла аддаць мне яблык, які мог так папросту згнісьці.

Неўзабаве прыйшла вельмі прыгожая дзяўчына ў форме, але з абсалютна жалезным тварам, мэханічная, і мы па чарзе заходзілі ў пакой, дзе разьдзяваліся дагала, толькі пакідалі майткі, яна ўсё адзеньне правярала, забірала бялізну з „косткамі“, мы адзяваліся і вярталіся да сьценкі.

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)