Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 189
Перейти на страницу:

Вы задалі пытаньне наконт гэтага зьніжэньня паказчыку самагубстваў у апошнія гады. Па-першае, я згодная з Вамі — ідзе менавіта адаптацыя да новага жыцьця. І таму прыходзіць нейкая ўстойлівасьць. Разам з тым большасьць моладзі ўжо хоча новага жыцьця, хочуць больш ведаць, больш дзе бываць, рабіць іншым сваё матэрыяльнае жыцьцё. І яны ўжо шукаюць выхады і бачаць іх па-свойму. Магчыма, гэта зьмяншае схільнасьць да самагубстваў. Па-другое, тое, што нарэшце загаварылі аб алькагалізме і робяць першыя крокі, каб зьменшыць гэтую праблему — гэта таксама спрыяе зьмяншэньню колькасьці самагубстваў.

Алексіевіч: Я ўсё больш схіляюся да таго, што мы ўсе — закладнікі сваёй культуры. Ёсьць праблема адсутнасьці Дому, адсутнасьці сям’і, такое адчуваньне, што маеш справу зь бяздомнымі людзьмі. Нібыта жывуць мужчына і жанчына разам, але спытаеш — ці памятаеце вы дзень вашай першай сустрэчы, дзень вашага шлюбу? У Эўропе гэта людзі памятаюць і сьвяткуюць. А ў нас калі прайшло 10-20 гадоў — ня памятаюць людзі. Дні нараджэньня дзяцей — мужчыны ня памятаюць, кажа — «здаецца, у сакавіку». Нам у Беларусі не хапае мастацтва жыцьця. Ня проста пабег на трактар, на завод, а потым зь сябрамі «адарваўся» ў лазьні ці ў падваротні «на траіх». Дзякаваць Богу, цяпер ужо сядзяць у нейкіх «забягалаўках», хоць нейкая культура, лепш, чым за кіёскам выпіць. У людзей няма адчуваньня, што гэта — адзінае жыцьцё, што ў ім ёсьць радасьці акрамя выжываньня. Тое, што грэкі называлі «мастацтвам жыць», у нашай культуры адсутнічае.

У нас ёсьць геніяльны досьвед выжываньня. Філязофію жыцьця памянялі на філязофію выжываньня. Менавіта таму і ўвесь час прыгадваем вайну. Гэта нейкая пастка для нашай культуры. Ёй закрываюцца ўсе праблемы і на ўзроўні дзяржавы, і ў сям’і, асабліва калі ў ёй ёсьць стары чалавек. У Эўропе сапраўды ўжо не гавораць пра вайну, хоць шмат людзей, якія перажылі яе, у Эўропе ж сярэдні ўзрост значна большы. І жахліва перажылі, хай гэта і непараўнальна з нашым савецкім досьведам, з жахлівым беларускім досьведам, дзе партызанская барацьба была надзвычай жорсткай. Але людзі прыгадалі, што ёсьць яшчэ і проста жыцьцё. І яны жывуць гэтым жыцьцём. Гэта ня значыць, што яны забылі. У нас ты адразу робісься блюзнерам, калі так кажаш. Я не кажу, што трэба забыць, я кажу, што трэба жыць.

Фільм паводле кнігі С. Алексіевіч намінаваны на «Оскара»

4 лютага 2010

Валянціна Аксак, Менск

Фільм ірляндзкіх кінэматаграфістаў Хуаніты Ўілсан і Джэймса Фліна «Дзьверы» ўвайшоў у канчатковы сьпіс намінантаў на прэмію «Оскар» у катэгорыі «найлепшы кароткамэтражны фільм». Ён зьняты паводле аднаго апавяданьня з кнігі Сьвятланы Алексіевіч «Чарнобыльская малітва».

Апрача яго, на галоўную штогадовую прэмію Амэрыканскай акадэміі кінамастацтва прэтэндуюць стваральнікі яшчэ чатырох кароткамэтражных стужак, у якіх распавядаюцца сапраўдныя людзкія гісторыі.

Навіна засьпела Сьвятлану Алексіевіч у Бэрліне, дзе тая апошнім часам жыве. Пісьменьніца не хавае сваіх пачуцьцяў з гэтай нагоды, хоць і не перастае зьдзіўляцца, чаму Хуаніта Ўілсан выбрала для свайго кінасцэнару менавіта «Маналёг пра цэлае жыцьцё, напісаны на дзьвярох».

Алексіевіч: «Мне было цікава, чаму яна выбрала менавіта гэтае апавяданьне, бо па ўсім сьвеце ідуць дзясяткі п’ес і шмат фільмаў розных здымаецца па «Чарнобыльскай малітве». Але ніхто да яе на гэтым апавяданьні не спыняўся, а вось яе зацікавіла менавіта гэтае. І яна знайшла свой ход — гэта не дакумэнтальны фільм, а такі новы дакумэнтальна-мастацкі паварот. Сцэнар зроблены пад дакумэнт, і разам з тым граюць акторы. І гэта ўжо яе бачаньне майго дакумэнту».

Фільм здымаўся на Прыпяці. У аснову пакладзеная гісторыя перасяленца, у якога ад радыяцыі памірае дачка. Перад пахаваньнем бацька хоча, згодна з даўнім звычаем, пакласьці яе на дзьверы роднай хаты, дзеля чаго яму трэба вярнуцца ў сваю адселеную вёску. Гэтая гісторыя ў свой час моцна ўразіла пісьменьніцу, а потым і ірляндзкую кінарэжысэрку.

Алексіевіч: «Калі я езьдзіла па Прыпяці, мяне дзьве гісторыі ўразілі. Першая — пра тое, як чалавек вывез з зоны адсяленьня дзьверы, якія памятаюць усё ягонае жыцьцё. І другая — як жанчына, ад’яжджаючы, зрабіла запавет, каб яе пасьля сьмерці прывезьлі назад і пахавалі ў той загінулай вёсцы. Але яна гаравала пра тое, што ня будуць пры гэтым выкананыя ўсе тыя звычаі, якія заўсёды ў іх сям’і выконваліся».

1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)