Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 189
Перейти на страницу:

Дубавец: Як сказаў Уладзімер Някляеў, горай ня будзе, бо лепш не было. Я ня бачу тут сацыяльнага кантракту. Я бачу, што цярпеньню беларусаў мяжы няма. Мяжой можа быць фатальнае пагаршэньне жыцьця, масавая страта працы зь немагчымасьцю знайсьці альтэрнатыву, проста канец усякага даходу. А пакуль хоць штосьці плацяць, пакуль ёсьць куды паехаць, пакуль ёсьць градкі, людзі бунтаваць ня будуць. Наадварот — чым будзе горш, тым цішэй будуць сябе паводзіць.

Дракахруст: Сьвятлана, у нядаўнім інтэрвію «Нямецкай хвалі» Вы сказалі, што пасьля жахлівых працэсаў па справе 19 сьнежня ўбачылі ў беларускім грамадзтве нейкія зрухі, Вы гаварылі пра тое, што «ўлада рэвалюцыянізавала грамадзтва», што «грамадзтву стала зразумела, што і як трэба рабіць». Але прыгадваецца, што раней Вы часта спасылаліся на меркаваньне вашага суседа па дачы пад Менскам, Пятра Сільвестравіча, які мае пэнсію, чарку і шкварку і ня ведае дый ведаць ня хоча пра менскія інтэлігенцкія палітычныя жарсьці.

Ваша выснова пра «рэвалюцыянізацыю грамадзтва» — яна збудаваная на тым, што рэвалюцыянізаваўся Пятро Сільвестравіч? Ці яго меркаваньне раптам страціла значэньне, а набыло значэньне меркаваньне такіх змагароў і змагарак, як Наста?

Алексіевіч: Я напачатку хацела б працытаваць клясыка рэвалюцыі Леніна, паводле якога рэвалюцыя адбываецца не тады, калі гэтага нехта хоча, а калі яна сама гэтага хоча. Гэтае адчуваньне павісла ў паветры ў нашым грамадзтве. Я даўно ня бачыла Пятра Сільвестравіча, але я думаю, што спадар Даляр страсянуў грамадзтва больш, чым катастрофа апазыцыі 19 сьнежня. Адбываецца рэвалюцыйнае навучаньне каля абменьнікаў, дзе людзі б’юцца, у турагенцтвах, дзе яны ня могуць заплаціць. Даляр робіць за нас нашу працу.

А з другога боку неразумная савецкая рэакцыя ўлады і яе неадэкватная жорсткасьць рэвалюцыянізуе сьвядомасьць. Я пагадзілася б з тым, што ў беларусаў няма агульнай ідэі, ім няма на чым аб’яднацца. Нацыянальная ідэя сёньня не працуе з гістарычных прычынаў.

Але нешта зрушылася ў грамадзтве. Мне здаецца, што атмасфэра зьмянілася. Палітычныя абвалы адбываюцца нечакана і для прагназістаў, і для пісьменьнікаў. Мы можам пераконваць адно аднаго, чым мы і займаемся апошнія 17 гадоў. Мы можам пераканаць Галівуд, можам пераканаць інтэлектуалаў Эўропы, але як пераканаць Пятра Сільвестравіча? У нас гэтай мовы няма. У Лукашэнкі яна ёсьць. Але нейкая сіла ўплішчылася ў працэс па-над усім. На жаль, гэта спадар Даляр, а не ідэя, якой, як хацелася б, мы былі б аб’яднаныя.

Я лічу, што значная частка грамадзтва годна вытрымала выпрабаваньне 19-м сьнежня. Маладыя людзі, якія сядзелі ў клетках на судах, былі больш моцныя і больш свабодныя, чым гэтыя судзьдзі. Па тварах гэтых судзьдзяў было бачна, што яны ўсьведамляюць, што ўдзельнічаюць у злачынстве. Я бачыла бацькоў гэтых вязьняў, людзей, якія іх падтрымлівалі. Я ня веру, што гэта дарма. Мне здаецца, што нейкі працэс менавіта пасьля 19-га пачаўся.

Дракахруст: Сьвятлана, у свой час на Вас шмат хто крыўдзіўся, калі Вам казалі пра грамадзкі ўздым, а Вы адказвалі, што ўсё гэта буры ў шклянцы вады, інтэлігенцкія ілюзіі, а народ як спаў, так і сьпіць. А цяпер на якой падставе Вы кажаце, што нешта зьмянілася? Якія прыкметы гэтых пераменаў, акрамя таго, што Вы як пісьменьнік гэта адчуваеце?

Алексіевіч: Эканамічная сытуацыя — гэта галоўнае для сьвядомасьці сёньняшняга беларуса. Калі выбіраць паміж сям’ёй, сваім домам і Лукашэнкам, беларус выбера сям’ю, ён яе будзе абараняць. Бо за Лукашэнкам няма ніякай ідэі, акрамя яго ўласнай улады. І ў Лукашэнкі няма іншага досьведу, каб супрацьстаяць таму, што адбываецца, акрамя савецкага досьведу і досьведу расейскага «большого хапка». Іншага досьведу ў нашай намэнклятуры няма, і яна абсалютна бездапаможная перад тварам сацыяльнай катастрофы, якая пачалася. І я мяркую, што нават Пятро Сільвестравіч, у якога двое сыноў займаюцца бізнэсам і сёньня, наколькі я ведаю, іх бізнэс ляжыць — я ня ведаю, пра што ён там з мужыкамі гутарыць, калі выпівае ўвечары.

Мы засталіся апошняй краінай, дзе магчымая постсацыялістычная рэвалюцыя. Гэтыя рэвалюцыі робяць алігархі і намэнклятура. У нас алігархі і намэнклятура прыціснутыя, але ў намэнклятуры моцны інстынкт самазахаваньня, і яна нават у апазыцыі можа перахапіць плян выратаваньня сябе ў першую чаргу, а потым і краіны. Бо магчымасьць ператварэньня Беларусі ў губэрню сёньня навідавоку. Гэта ўсё разам стварае прадчуваньне катастрофы для ўлады.

1 ... 81 82 83 84 85 86 87 88 89 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)