Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 189
Перейти на страницу:

Частка людзей ідэйна займаецца зьнішчэньнем сабе падобных. Але самае страшнае — што мы ў руках самотніка. Здаецца, што такіх будзе ўсё больш — тых, якія не вытрымліваюць ціску гэтага сьвету.

Дракахруст: Але калі справядлівая вэрсія сьледзтва, можа тут словы пра ўключэньне ў глябальны сьвет не зусім дарэчныя? Проста чалавек з псыхічнымі адхіленьнямі, але з добрымі тэхнічнымі здольнасьцямі.

Алексіевіч: Сёньня ўлада прымае меры, якія, магчыма, вынікаюць зь яе сьветапогляду: трэба ціснуць, трэба сілай усё спыніць, і яно спыніцца. Такі курс узяты пасьля выбараў, курс на сілу, на кантроль над грамадзтвам. Гаворыцца, што трэба дапытаць апазыцыю, тых, хто інакш думае, маўляў, яны вінаватыя ў тым, што ў паветры нейкі мікроб разбуральных ідэяў. Але гэты мікроб — у паветры ня толькі Беларусі, ён у паветры ўсяго сьвету.

Мне пагрозы прэзыдэнта нагадалі мае ўражаньні, калі я была ў чарнобыльскай зоне неўзабаве пасьля выбуху. І там вакол рэактара велізарная колькасьць людзей бегала з аўтаматамі. Поўная бездапаможнасьць чалавека перад новым выклікам. І цяпер нешта падобнае адбываецца ў Беларусі. Здаецца, што калі ўсіх запалохаць, усіх пракантраляваць... Ды немагчыма ўсіх пракантраляваць. Як вы пракантралюеце маньяка-самотніка?

Тэрарызму можна супрацьпаставіць толькі ідэі, але ідэй сёньня ў сьвеце няма. Пасьля таго, як перасталі працаваць моцныя ідэі сацыялізму, фашызму, якія, хай шляхам сілы і крыві, маглі згуртаваць нацыю, сёньня чалавек застаецца самотны. І сучасны тэхнагенны сьвет выклікае пратэст. Людзі са слабой псыхікай шукаюць такія формы самарэалізацыі. Мне здаецца, што ўсе бясьсільныя перад гэтым выклікам. Гэта ня толькі наша праблема.

І калі сёньня я чытаю, што, маўляў, Лукашэнка ўзарваў... Кепска, што людзі так думаюць, што гэта магла зрабіць улада. Я ня думаю, што наш сялянскі мэнталітэт здольны на такія рэчы, мы што зьверху, што зьнізу — аднолькавыя людзі, гэта маларэальна. Мы проста ўключыліся ў гэты глябальны разбуральны працэс.

Дракахруст: Вы ўжо пачалі гаворку пра рэакцыю грамадзтва на выбух. Назіралася некалькі аўтаматычных рэакцыяў літаральна пасьля яго. Частка адразу адрэагавала (гэта было бачна, прынамсі, у Інтэрнэце): гэта ўлада, гэта Лукашэнка, і думаць больш няма пра што. А з боку прадстаўнікоў улады мы чулі развагі пра тое, што і выбух у 2008 годзе, і падзеі 19 сьнежня, і валютны крызіс, і цяперашні тэракт — усё гэта зьвёны аднаго ланцуга, вакол ворагі. Усё гэта гаварылася адразу, як толькі стала вядома пра тэракт. Што азначае такая аўтаматычная рэакцыя адных і другіх?

Алексіевіч: Яна азначае, што мы — людзі пляскатага сьвету. Мы выйшлі са сьвету таталітарнага і апынуліся ў аўтарытарным сьвеце. Чорнае — белае, белае — чырвонае... Прызнаць, што сьвет больш складаны, чым адносіны Лукашэнкі і апазыцыі — гэта для многіх людзей вялікая праца. Яны зноў гатовыя дэлегаваць адказнасьць за тое, што адбываецца, некаму аднаму. Тым больш, што ўся сыстэма замкнёная на адным чалавеку. Яму прыпісваецца і ўсё найлепшае, і ўсё найгоршае.

Гэта гаворыць аб няздольнасьці да самастойнага мысьленьня. Сьвет значна больш складаны, асабліва сучасны сьвет. А мы замкнуліся ў гэтай беларускай капсуле і сядзім у ёй нявылазна. І здаецца, што сьвет — гэта нашы стасункі з нашым прэзыдэнтам. Гэта гаворыць аб інтэлектуальнай бездапаможнасьці і ўлады, і апазыцыі, і грамадзтва.

Дракахруст: Многія людзі адзначылі, што ў сытуацыі выкліку беларускае грамадзтва паказала высокі ўзровень салідарнасьці і ўзаемадапамогі: таксісты вазілі людзей бясплатна, стаялі чэргі здаваць кроў. Вы згодныя з тым, што нягледзячы на нязвыкласьць выкліку беларускае грамадзтва прадэманстравала сваю моц?

Алексіевіч: Нешта падобнае адбывалася ў Японіі. Выклікала захапленьне тое, як яны паводзілі сябе ў гэты жахлівы час. Не было марадзёрства, нават аўтаматы з газіроўкай і шакалядам ніхто не чапаў. Я была ў Японіі і бачыла, што народ адчувае сябе адзіным цэлым.

І калі я слухала і чытала пра тое, што адбывалася ў нашым грамадзтве ў гэтыя дні, я падумала, што гэта зусім не падобна на тое, што адбывалася пасьля тэрактаў у Расеі.

1 ... 79 80 81 82 83 84 85 86 87 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)