Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 189
Перейти на страницу:

Соўсь: Сьвятлана, вас вылучалі на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Наколькі Вы сур’ёзна ставіцеся да гэтага? Ці ёсьць любая прэмія, і Нобэлеўская ў тым ліку, сапраўднай ацэнкай пісьменьніку?

Алексіевіч: Гэтае пытаньне было б больш дарэчы для спартоўцаў, а для пісьменьніка наўрад ці. Мне проста цікава жыць, мне проста цікава думаць, мне цікава ўзірацца ў жыцьцё, аналізаваць. Я досыць шчасьлівы чалавек, хаця ў мяне каля 17 значных прэмій. Гэта радасная падзея, вядома, але я пра гэта сур’ёзна ня думаю.

Соўсь: І зараз пытаньне ад наведніцы сайту Тамары зь Менску: «Паважаю і захапляюся Вамі і Вашымі працамі. Як хутка беларус пераможа свой страх і абыякавасьць? Вельмі чыста на вуліцах. Але кажуць, што шмат прыбірае той, у каго вельмі брудна і няўтульна на душы. Так бы мовіць кампэнсацыя. Гэта так?»

Алексіевіч: Я ня ўпэўнена, што гэта так. Я люблю прыгожыя рэчы. І калі да мяне прыходзяць, то ўсе зьдзіўляюцца. Там няма каруначкаў і візэруначкаў. Але я люблю прыгожыя рэчы. Усе думаюць, што тут павінна жыць нейкая мілітарыстка. Усё павінна быць жалезнае і непрыгожае, але разам з тым я не магу сказаць, што я гэтым абараняюся ад чагосьці. Хоць ад нашых вуліц, асабліва ад менскіх (там, за Менскам, гэтае адчуваньне зьнікае) гэтая чысьціня ўзмацняе адчуваньне таталітарызму, аўтарытарнасьці. У Брусэль, напрыклад, прыяжджаеш — брудны горад. У Парыжы пасьля абеду ці ў Флярэнцыі таксама брудна. Людзі жывуць, людзі вольныя, ад іх застаюцца сьляды. А тут няма сьлядоў. Ні ў гісторыі, ні ў нашых жыцьцях. Усё падчышчана. Што да нашага будучага жыцьця, я дзіўлюся, як хутка мы вярнуліся ў стойла, як хутка мы ўсё ўзгадалі. Мы маўклівыя. У мяне былі моманты адчаю: былі суды, мяне ня любіць улада, я вымушана жыць за мяжой. Гэта ня самы страшны канфлікт, які перажывае пісьменьнік. Гэта нармальна для нашага пісьменьніка, мы заўжды так жылі. Але самае страшнае — гэта канфлікт з гэтым маленькім любімым мной беларусам, якому сапраўды хапае гэтага гаршка капусты. Гэты вульгарны пэрыяд трэба перажыць. Але так доўга чалавек ня ўзгадвае пра тое, што яму трэба быць нечым большым, чым адзінкай гэтай сыстэмы.

Соўсь: І апошняе пытаньне ад наведніка сайту Севярына Глеба зь Бярозаўкі: «Дзе можна набыць вашыя кнігі»?

Алексіевіч: Цяпер у выдавецтве «Время» ў Маскве выйшаў чатырохтомнік. Усе гэтыя кнігі пад новай рэдакцыяй. Іх можна набыць і ў Менску, у «Кароне». Калі я там бываю, да мяне падыходзяць, я падпісваю. Адзінае, што мяне бянтэжыць — яны дарагія. Мяркую, што ў студзені будзе кніжная выстава. Выдавецтва зьбіраецца прывезьці мае кнігі, і я таксама б хацела прыехаць. Выдаць у Беларусі ніводнае выдавецтва не ўзялося, тым больш дзяржаўнае. Хоць, я думаю, гэта таксама прадмет асабістае мужнасьці. Ня думаю, што там за кожным стаіць Лукашэнка.

«Улада будзе такой, якой будзем мы»

15 лютага 2009

Іна Студзінская, Менск

14 лютага ў выставачным павільёне «Белэкспа», дзе гэтымі днямі праходзіць ХVІ Міжнародная Менская кніжная выстава, адбылася сустрэча зь беларускай пісьменьніцай Сьвятланай Алексіевіч, якая цяпер жыве і працуе ў Бэрліне. Сьвятлана Алексіевіч — найчасьцей выдаваны сучасны аўтар у Японіі, нядаўна яна атрымала Нацыянальную прэмію крытыкаў ЗША. Але ў Беларусі кнігі Сьвятланы Алексіевіч не выдаюць.

У маскоўскім выдавецтве «Время» толькі што выйшаў чатырохтомнік твораў Сьвятланы Алексіевіч. У невялічкім закутку каля стэнду гэтага расейскага выдавецтва і адбылася сустрэча пісьменьніцы зь землякамі.

Ахвотных трапіць на сустрэчу зь пісьменьніцай было вельмі шмат. Многія прыйшлі з кветкамі. Маленькі закуток ня мог зьмясьціць усіх. Сотні людзей стаялі ў чарзе па аўтографы да аўтаркі. Сама Сьвятлана была вельмі ўражаная такім прыёмам і ўсхваляваная:

Алексіевіч: «Я вельмі рада, што праз 10 або 15 гадоў урэшце я дома і магу гаварыць са сваімі чытачамі на радзіме. Я вельмі засумавала бяз вас…»

За 30 гадоў творчага жыцьця Сьвятлана Алексіевіч напісала 5 кніг. Яны выйшлі мільённымі накладамі ў ста выдавецтвах сьвету. Цяпер яна працуе яшчэ над трыма творамі. Пісьменьніца прызнаецца:

Алексіевіч: «Я ўсе кнігі пішу па 10 гадоў, вось «Чарнобыльскую малітву» — 11 гадоў. Калі чытаеш — здаецца, гэта ня так цяжка. А насамрэч сабраць гэты трагічны матэрыял вельмі складана. Але яшчэ складаней — знайсьці новы погляд, новы ракурс, укласьці гэта ў нейкую новую філязофію, каб гэта сапраўды было адкрыцьцём… Мы сёньня ўжо дастаткова культурныя, дастаткова разумныя. Сёньня грамадзтва разумнейшае за ўладу, разумнейшае нават за мастацтва і літаратуру. Таму вельмі сур’ёзна трэба думаць, з чым можна выйсьці да вас і што вам сказаць».

1 ... 74 75 76 77 78 79 80 81 82 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)