Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— Ані, — змрочна адказаў Гары.
— Я быў больш чым УПЭУНЕНЫ, — у соты раз запар, сказаў Рон, — што гэта ўсё Малфой.
— А там у цябе што?— спытаўся Гары, кажучы на нейкі залаты прадмет, што тырчэў з пад герміёнінай падушкі.
— Усяго толькі картка з пажаданнямі ачуньвання. — хутка адказала Герміёна і паспрабавала запхнуць картку далей пад падушку. Аднак Рон быў хутчэйшым за яе. Ён выхапіў картку і ўголас прачытаў.
“Мая даражэнькая міс Грэйнджэр, жадаю вам як мага хутчэй ачуняць! Ваш усхваляваны настаўнік, прафесар Гільдэрой Локхарт, кавалер Ордэна Мерліна трэцяй ступені, ганаровы сябра Лігі Абароны ад Цёмных мастацтваў і пяціразовы прызёр прэміі “Вядзмарскага тыднёвіка” за самую ачаравальную ўсмешку.
Рон зірнуў на Герміёну з агідай на твары.
— Ты што, спіш трымаючы гэта пад ПАДУШКАЙ?— спытаўся ён.
Аднак, ад неабходнасці адказу Герміёну пазбавіла, прымчаўшаяся з вечароваю дозаю лекаў, мадам Помфры.
— Ці ты колісь бачыў большага падлізу, за гэтага Локхарта?— спытаўся ў Гары Рон, калі пакінуўшы палату, яны пайшлі да грыфіндорскай вежы. Снэйп задаў ім столькі хатняй работы, што Гары быў упэўнены, што скончыць яе толькі на шостым годзе навучання. А Рон шкадаваў, што забыўся спытацца ў Герміёны, колькі пацучыных хвастоў трэба дадаваць у дыбкавалосае зелле. І тут з паверха над імі пачуўся нечый раззлаваны енк.
— Гэта Філч, — прамармытаў Гары і хлопцы кінуліся наверх. Схаваўшыся, каб наглядчык іх не заўважыў, яны прыслухаліся.
— Спадзяюся, гэта не чарговы напад?— занепакоена прамовіў Рон.
Яны скіравалі свой слых у бок Філча, які прабываў у даволі моцнай гістэрыке.
“... зноў мне дадатковая праца! Зноў выціраць падлогу ўсю ноч, быццам мне няма больш чаго рабіць! Не, гэта апошняя кропля, я іду да Дамблдора...”
Яго крокі пачалі аддаляцца, хутка недзе ў далечыні грукнулі дзверы.
Гары і Рон высунулі галовы з-за вугла. Філч, відавочна, зноўку быў на сваім назіральным посце, бо менавіта тут напалі на Місіс Норыс. Таксама яны ўбачылі прычыну філчавай гістэрыкі, больш чым на палову калідор пакрывала агромістая лужына і, здавалася вада ўсё яшчэ прабывала з-пад дзвярэй прыбіральні Мармытухі Міртлы. Цяпер, калі наглядчык больш не крычаў, зрабілася мажлівым пачуць міртліны енкі з-за дзвярэй прыбіральні.
— ШТО з ёй зноўку здарылася?— пацікавіўся Рон.
— Давай пойдзем і самі ўсё высветлім, — прапанаваў Гары. Падняўшы мантыі на ўзровень шчыкалатак і праз плынь, як заўжды праігнараваўшы шыльду “Прыбіральня не працуе”, яны адчынілі дзверы і ўвайшлі ўсярэдзіну.
Здаецца, гэта немагчыма, але Мармытуха Міртла, схаваўшыся ў сваім улюбёным унітазе, енчыла мацней, чым калі-небудзь раней. У самой прыбіральне было цёмна, бо Міртла прымудрылася затапіць ня толькі падлогу, але яшчэ і сцены, загасіўшы пры гэтым ўсе свечкі, што яе асвятлялі.
— Што здарылася, Міртла?— спытаўся Гары.
— Хто тут?— жаласліва прабулькатала яна. — Зноўку прыйшлі шпульнуць у мяне нечым?
— Навошта мне шпуляцца ў цябе?— прабраўшыся да яе кабінкі, спытаўся Гары.
— Не мяне пытай, — ускрыкнула прывідка і выпусціла на і без таго мокрую падлогу новую хвалю вады. — Я тут сяджу, займаюся сваімі справамі, а нехта лічыць пацешным, кінуць у мяне кніжкай...
— Яна ж усёроўна ня можа ані нічым цябе пашкодзіць, — разважліва прамовіў Гары. — То бок, кніжка ўсё розна праляціць скрозь цябе, так?
Здаецца ён сказаў ня тое што трэба, бо Міртла павялічылася ў памерах і закрычала:
— Ну, давайце кідаць ў Міртлу кнігамі, калі ЯНА ня можа гэтага адчуць! Дзесяць балаў, калі трапіце ў жывот! Пяцьдзесяцт калі ў галаву! Так, га-га-га! Якая выдатная гульня, аднак, я ТАК не думаю!
— Але, хто кінуў ў цябе кнігай?— спытаўся Гары.
— Я ня ведаю... Я сабе сядзела ў трубе, разважала аб смерці і тут яна звалілася мне на патыліцу, — пазіраючы на хлопцаў, адказала Міртла. — Вунь, там яна, яе выкінула вадой.
Гары і Рон зірнулі пад ракавіну, на якую паказвала прывідка. Там ляжала невялічкая і танюткая кніжка. Яна мела падрапаную чорную вокладку і была гэткай жа мокрай, як і ўсё ў прыбіральне. Гары збіраўся ўжо нахіліцца і падняць яе, але Рон супыніў яго рукой.
— Што здарылася?— спытаўся Гары.
— Ці ты не сшалеў?— адказаў Рон. — Гэта можа быць небяспечным?
— НЕБЯСПЕЧНЫМ?— спытаўся Гары. — Кінь дурное, што ў ёй можа быць небяспечным?
— Ты здзівішся, — працягваючы з асцярогай пазіраць на кнігу, заявіў Рон, — колькі кніг канфіскавала міністэрства. Тата распавядаў мне пра адну... якая спальвала вочы, таму хто яе адчыняў. А той, хто чытаў “Чытанку Чарадзея” ўсё далейшае жыццё размаўляў лімерыкамі. А ў старой вядзьмачкі з Бата была кніга, якую НЕМАГЧЫМА БЫЛО ПРЫПЫНІЦЬ ЧЫТАЦЬ! Усе астатняе жыццё ты б правёў уткнуўшыся ў яе носам і спрабуючы рабіць усё астатняе адной рукой. А...