Гары Потэр і патаемная зала
- Автор: Роулинг Джоан Кэтлинг
- Серия: Гары Потэр (be) #2
- Год: 2013
- Язык: белорусский
- Переводчик: Дзяніс Мускі
- Жанр: Детское фэнтези
Электронная книга - «Гары Потэр і патаемная зала». Краткое содержание книги:
— Бярыце, парагачыце!— прамовіў Малфой.
Гары заўважыў, як ронавы вочы пашырыліся ад абурэння. Ён хутка праглядзеў выразку, з вялікай натугаю усміхнуўся і працягнуў яе Гары.
Гэта была старонка са Штодзённага Вяшчуна на якой быў змешчаны артыкул.
РАССЛЕДВАННЕ Ў МІНІСТЭРСТВЕ МАГІІ
Артур Візлі — галава камітэту па барацьбе са злаўжываннем маглаўскімі артэфактамі, атрымаў сёння штаф у пяцьдзесят галеёнаў за зачараванне маглаўскага аўтамабіля.
Містэр Люцыюс Малфой, сябра ўправы хогвартскай школы чарадзейства і вядзмарства на тэрыторыі, якой машына пацярпела аварыю на пачатку вучэбнага году, заклікаў да адстаўкі містэра Візлі.
— Візлі нанес шкоды рэпутацыі міністэрства, — распавёў містэр Малфой нашаму карэспандэнту. — Відавочна, ён не прыдатны складаць нашыя законы. Больш таго, трэба неадкладна скасаваць яго недарэчны Акт аб абароне маглаў.
Атрымаць якія-небудзь каментары ад самога містэра Візлі не атрымалася, а яго жонка заявіла нашым карэспандэнтам, што калі яны не вымятуцца з іх хаты, яна нацкуе на іх сямейнага гуля.
— Ну?— у нецярплівасці спытаўся Малфой, калі Гары вярнуў яму выразку. — Хіба ж гэта не смешна?
— Гы гы, — выдушыў з сябе Гары.
— Артур Візлі, настолькі моцна любіць сваех маглаў, — з пагардай заявіў Малфой, — што яму пэўна трэба паламаць сваю палачку і далучыцца да іх. Па паводзінах гэтых Візлі ніколі не здагадаешся, что яны чыстакроўцы.
Ронаў... ці калі дакладней крэйбаў твар скрывіўся са злосці.
— Што з табой, Крэйб?— гыркнуў Малфой.
— Жывот баліць, — рохкнуў той у адказ.
— Ну, тады ідзі да шпітальнага крыла, — загігікаў Малой. — І можаш за мяне выдаць глеекроўкам, што там ляжаць. Здзіўляюся, чаму пра гэтыя напады дагэтуль не паведамілі ў Штодзённым Вяшчуне. — у задумлівасці працягваў ён. — Мяркую, Дамблдор спрабуе замяць гэтую справу. А калі напады ў хуткім часе не прыпыняцца, ён рызыкуе згубіць сваю пасаду. Мой бацька ўвогуле лічыць, што Дамблдор, горшае, што магло здарыцца са школай. Ён любіць усіх магланароджанных. Калі б у школе быў годны дырэктар, сюды ніколі б не трапіла такая дрэнь, як гэты Крыві.
Малфой зрабіў выгляд, што фатаграфуе нябачнай камерай і бязлітасна, але цалкам дакладна капіюючы Крыві прапішчаў:
— Потэр, я магу цябе сфатаграфаваць, Потэр? А магу атрымаць твой аўтограф? А магу лізнуць твае чаравікі, Потэр? Ну, калі ласка!
Драко апусціў рукі і вытарапіўся на Гары з Ронам.
— Да ШТО з вамі двума сёння тварыцца?
Запозна схамянуўшыся, Гары і Рон прымусілі сябе рассмяяцца, але Малфой здавалася быў задаволены падобнай рэакцыям, магчыма сапраўдныя Крэйб з Гойлам заўжды цямілі занадта павольна.
— Святы Потэр — сябра глеекровак, — прамовіў Малфой на распеў. — Вось хто яшчэ не захоўвае чарадзейскай прыстойнасці, інакш бы не важдаўся з такімі як тая глеекроўка Грэйнджэр. А іншыя яшчэ сцвярджаюць быццам ЁН нашчадак Слізэрына!
Нямогучы дыхаць, Гары і Рон чакалі, што Малфой прызнаецца, што нашчадак ён. Але...
— Як бы я ЖАДАЎ ведаць хто ЁН, — у раздражненні прамовіў Малфой. — Я б яму дапамог.
Рон настолькі моцна адчыніў рота, што Крэйб пачаў выглядаць дурнейшым, чым звычайна. На шчасце Драко гэтага не заўважыў, а Гары, хутка паразважаўшы спытаў:
— А ты маеш якія-небудзь думкі наконт таго, хто гэта можа быць..?
— Колькі разоў казаць табе, Гойл, што я ня ведаю?— гыркнуў Малфой. — І бацька мне не кажа НІЧОГА аб тым, хто адчыняў патаемную залу мінулым разам. Ведаю толькі, што гэта адбывалася пяцьдзесят год таму, задоўга да таго, як ён пачаў там вучыцца, але ён ведае ўсё пра гэтую гісторыю. Ён кажа, што вымушаны маўчаць, бо калі я зашмат буду ведаць пра яе абставіны, гэта будзе выглядаць западазрона. Адзінае што я ведаю, калі залу адчынялі ў мінулы раз, ЗАГІНУЛА нейкая глеекроўка. Так што толькі пытанне часу, каб нешта падобнае адбылося чарговы раз... — І я спадзяюся, — з асалодаю дадаў ён, — што гэтай глеекроўкай будзе Грэйнджэр.
Рон сціснуў агромістыя гойлаўскія кулакі. Адчуваючы, што калі той адлупцуе Малфоя, гэта цалкам іх раскрые, Гары папераджальна паглядзеў на сябра, а потым спытаўся:
— А ці ня ведаеш, ці спаймалі таго, хто ў мінулы раз адчыняў патаемную залу?
— А ну так... таго хто гэта зрабіў выключылі са школы, — адказаў Малфой. — Ён напэўна дагэтуль сядзіць у Азкабане.
— У Азкабане?— збянтэжана, спытаўся Гары.
— Азкабан... ЧАРАДЗЕЙСКАЯ ТУРМА, Гойл. — з недаверам патлумачыў Малфой. — Шляхетна кажучы, ты сёння цяміш, як ніколі раней цяжка.
Ён занепакоена пакруціўся на сваім крэсле.