Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 125
Перейти на страницу:

„Пачаў размаўляць на беларускай мове“

— БЧБ сьцяг у мяне з 2011 году. Тады былі вельмі нядобрыя падзеі 2010 году, калі разагналі Плошчу. Мяне гэта ўсё скаланула, і менавіта тады я пачаў размаўляць на беларускай мове, завёў сьцяг. Цяпер усё адбываецца больш масава і больш надзеі на перамены. Тады такое адчуваньне было адзін вечар, а на наступны ранак гэта была жорсткая дэпрэсія, жорсткае расчараваньне. Цяпер зусім ня так. Цяпер кожны дзень нешта адбываецца, кожны дзень бачыш людзей, якія выходзяць, якія змагаюцца, якія нешта робяць, якія падтрымліваюць адзін аднаго. Гэта ўсё не дае апусьціцца  ў такую дэпрэсію. Людзі сталі больш цесна кантактаваць адзін з адным, напрыклад, зьбірацца грашыма на нейкія ініцыятывы. Такога, як цяпер, не было ніколі.

„Хацеў бы бачыць тут таксама ЧЗ сьцяг“

— Мяне завуць Ільля. Я хацеў бы бачыць тут яшчэ і чырвона-зялёны сьцяг. Чаму? Таму што дзейная ўлада імкнецца нас супрацьпаставіць адных адным. Калі б мы аб’ядналіся і тут было 50 на 50 таго і таго сьцяга, паказалі б, што мы адзіныя і талерантныя, якімі павінны быць сапраўдныя беларусы. Гэта было б выдатна. Я ўвогуле большы прыхільнік чырвона-зялёнага сьцяга, таму што ўсё жыцьцё быў апалітычны. Але цяпер я лічу, што як у нас дзьве мовы раўнапраўныя, дык цяпер павінны быць і два сьцягі раўнапраўныя. Падзел выгадны толькі дзейнай уладзе — падзяляй і ўладарнічай. Так, мы хочам быць пачутымі, нас тут мільён-два, ёсьць яшчэ чатыры мільёны, якія нам спачуваюць. Гэта вялізная колькасьць. І трэба паказаць ім, што мы паважаем іхны сьцяг, і яны наш сьцяг, што мы адзіныя.

„Старыя пердуны за Лукашэнку“

— Нам проста кажуць, што старыя пердуны за Лукашэнку. Мне 65 гадоў. Ня ўсе пердуны за Лукашэнку. Мы супраць фашызму, што калі нават і бралі, ня трэба лупіць людзей у аўтазаках, ня трэба лупіць людзей у турме. Ну і надакучыў ужо, шчыра кажучы. Я ніколі за яго не галасаваў. І тут ужо большасьць. Я думаю, што з Расеяй як сябравалі, так і будзем сябраваць. З усім сьветам мы павінны сябраваць. І з Эўропай, і ў Расеяй. Мы ня супраць нікога. Умяшаньня з боку Расеі, я думаю, ня будзе. Думаю, проста інфармацыю Пуціну ня так далажылі. Таму мы супраць. Народ адвярнуўся. Спачатку пра каранавірус ён нагаварыў, цяпер вось пабіў… Назад звароту ўжо ня будзе. Толькі калі ён зноў будзе страляць, іншага варыянту няма.

„Мы цалкам залежым ад Расеі“

— Сёньня магутна, вельмі класна, мірна, добра. Я не разумею, як яшчэ гэты чалавек дагэтуль не ўсьведамляе, што ўся краіна ўстала супраць таго, што выбары сфальсыфікаваныя, супраць жорсткага абыходжаньня зь людзьмі. Мы ўсе ўжо сталі палітычна больш граматнымі, ня верым у гэтую прапаганду. Ён крычыць на кожным кроку, што мы незалежныя, а за 26 гадоў у нас забралі наш сьцяг, нашу мову. Я ня супраць таго, каб у нас былі і беларуская, і расейская, і ангельская мовы. Але мы цалкам залежым ад Расеі. Мы закрытыя. І ніякай незалежнасьці ў нас няма. У нас няма незалежнасьці СМІ, мы ня можам выйсьці, сабрацца, выказаць сваю думку. Нас абсалютна ня чуе ўлада. А тое, што адбываецца на Акрэсьціна… Чырвоная лінія пяройдзеная.

„Да мурашак па скуры“

— Той народ, той дух, які сёньня я прачула, — гэта да мурашак па скуры. Я адчула свой народ. Я адчула, што мы адзіныя, што мы мірныя, што мы сьветлыя. І я вельмі вельмі спадзяюся, што гэта наша будучыня.

„Не хачу, каб намі кіравалі людзі, якія нас не паважаюць“

— Я не хачу, каб намі кіравалі людзі, якія нас не паважаюць. Не паважаюць нашу мову, нашу гісторыю, якія хлусяць і нават ня могуць набраць дастаткова галасоў, каб перамагчы на выбарах сумленна.

„Мы выйгралі інфармацыйную вайну“

— У 2010 годзе я была на Плошчы. Тады не было дамоўленасьці ў штабоў і, напэўна, мы тады прайгралі інфармацыйную вайну. А цяпер мы яе выйгралі. Вы паглядзіце, колькі людзей, якія ў курсе. Людзей вельмі шмат, якія кажуць былому прэзыдэнту — сыходзь.  

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)