Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Публицистика » Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0] - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]

Электронная книга - «Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]». Краткое содержание книги:

Галасы Беларусі — 2020 [calibre 5.23.0]
1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 125
Перейти на страницу:

25 жніўня каля Міністэрства адукацыі адбыўся пікет у падтрымку сумленных настаўнікаў.

„Мне здаецца, я распранутая“

— Я выкладчыца ўнівэрсытэту. Прыйшла падтрымаць сваіх калег. Увогуле я баюся цяпер хадзіць па Менску, там, дзе я нарадзілася, дзе я жыву. Мне здаецца, што я распранутая. І гэты страх у мяне зьявіўся яшчэ на выбарах, калі я зайшла ў кабіну, якая была пазбаўленая ўсіх гэтых запавесаў. І цяпер я хаджу па Менску зусім не абароненая. І гэта галоўнае, чаму я хачу, каб гэтая сытуацыя зьмянілася. Наконт таго, што шмат настаўнікаў удзельнічалі ў несумленных выбарах, я не хачу нікога абвінавачваць, кожны адказвае сам за сябе, кожны чалавек павінен сам вырашаць, што ён будзе рабіць і як лічыць. Гэта праблема сумленьня кожнага чалавека. 

„Супраць ідэалёгіі ў школе“

— Я настаўнік гісторыі з установы адкукацыі „гімназія №11 гораду Менску“. Мы супраць ідэалёгіі ў школе. Вельмі моцна пхаюць ідэалёгію ў грамадазнаўства і гісторыю. Мы супраць гэтага. Бо наш рэжым, ён сябе дыскрэдытаваў. У тым ліку і празь людзей нашай прафэсіі. 

„Прафэсія, якая шмат цярпіць“

— Мы сужэнцы. Я таксама настаўнік гісторыі, але зь іншай установы. Мы ў прынцыпе тая прафэсія, якая шмат цярпіць. Але цяпер цярпець проста ўжо немагчыма. Я лічу, што мы, гісторыкі, павінны данесьці дзіцяці факты, на якіх ён зможа пабудаваць сваё меркаваньне. А нам цяпер кажуць, што мы павінны праводзіць ідэалёгію дзяржавы.

„За белую стужку“

— Мая мама настаўнік. Мама хадзіла зь белай стужкай, і яна расказвала, які прэсынг яна цярпела з боку свайго дырэктара, завуча праз тое, што проста насіла на руцэ белую стужку і ня згодная з той ідэалёгіяй, якую прапагандуе наша дзяржава. Мама настаўніца пачатковых клясаў.

„За сумленных настаўнікаў“

— Я не настаўніца, я шматдзетная маці. Я лічу, што тыя настаўнікі, якія фальсыфікавалі выбары, яны павінны адказаць перад законам. Але я супраць таго, каб цяпер гнабілі ўсіх астатніх настаўнікаў. Таму я цяпер на гэтым месцы, я прыйшла падтрымаць сумленных настаўнікаў.

„Звольнілі за пазыцыю“

— Я дачка настаўнікаў, сама не настаўніца. Але мяне абурае тое, што адбываецца зараз у краіне, мяне абурае, як ставяцца да настаўнікаў. У нас у школе настаўніцу звольнілі, не працягнулі зь ёй кантракт за тое, што яна мае сваю пазыцыю. Таму мы прыйшлі ў тым ліку і яе падтрымаць. Гэта 61-я школа. Дырэктар Цубікава Ірына Віктараўна, якая чысьціць кадры і выдаляе ўсіх настаўнікаў і іншы пэрсанал, хто не падтрымлівае і не выконвае загады зьверху.

„Лена, пара паважаць сябе“

— Я ўжо пэнсіянэрка. Працавала ва ўпраўленьні адукацыі. Выхавацелька ў мяне сястра, і калі я ёй сказала: Лена, пара паважаць сябе, яна мне адказала: Ліля, мне патрэбная зарплата, мне трэба плаціць крэдыты, і я паўставаць не змагу. Яна адна выхоўвае дзіця. Я кажу: Лена, дык ты ж можаш страціць працу, ня кажучы ўжо пра зарплату. Ну, яна сказала мне: Ня лезь. І вось мне цяпер вельмі радасна, што нарэшце настаўнікі ўсталі. Бо мне сапраўды хочацца, каб яны пастаялі за сябе.

„Вэртыкаль жыве ў паралельным сьвеце“

— Я не настаўнік. Я прыйшоў, каб падтрымаць настаўнікаў. У першую чаргу, тых, на якіх ціснуць цяпер. І якім кажуць, што калі яны ня будуць трымацца дзяржаўнай ідэалёгіі, то іх звольняць. І, зь іншага боку, падтрымаць настаўнікаў, на якіх ціснулі ў часе выбараў, якім проста давялося фальсыфікаваць выбары і на якіх цяпер ціснуць у тым ліку з боку многіх прыхільнікаў Ціханоўскай. Я лічу, што ім проста трэба сумленна прызнацца, што гэта адбывалася і такім чынам дапамагчы ўсім нам аспрэчыць вынікі выбараў. Я ўпэўнены, што ніхто з чыноўнікаў ня выйдзе да нас, бо ўся гэтая вэртыкаль, яна настолькі адарваная ад рэальнасьці і яна жыве ў настолькі нейкім паралельным сьвеце… Яны проста не разумеюць словаў, якія ім адрасуюцца. 

„Для дзяцей важны прыклад“

— Мы хочам падтрымаць настаўнікаў, каб яны не баяліся, каб яны маглі заяўляць сваё меркаваньне, бо для дзяцей вельмі важны гэты прыклад. Нельга абражаць, мучыць, біць таго, хто супраць твайго меркаваньня. Гэта няправільна. Мы ня хочам, каб у школе панавала такая атмасфэра. 

„Пацярпелі дзеці з добрых сем’яў“

— Немагчыма дараваць тое, што адбылося за апошнія два тыдні. Як зьняважылі нашых людзей, лепшае, што ёсьць у нашай краіне. Пацярпелі насамрэч адукаваныя дзеці, з добрых сем’яў. Гэта будучыня нашай краіны.

1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 125
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)