Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 189
Перейти на страницу:

Ніводнае пакаленьне ўтапістаў, пра якія казаў Аляксандар, ня можа сёньня сказаць: «Я ведаю, як яно будзе». Ды нічога мы ня ведаем. Вось ірванула 4 ліпеня (выбух у Менску на сьвяткаваньні афіцыйнага Дня незалежнасьці — Рэд.). І ніхто ня ведае, што гэта такое — ці нейкія гульні, ці вар’яцтва адзіночкі. Мы нават не ўяўляем сабе, штó нас чакае наперадзе, мы проста не гатовыя да гэтага. Народ за акном жыве па сваіх законах, бізнэс — па сваіх, улада — па сваіх, а мы, інтэлігенты — па сваіх. І ўтапізм у такіх умовах — гэта ўжо злачынна.

«Усё супраць нас»

Ганна Соўсь, Прага

21 лістапада 2008

Госьцяй «Начной Свабоды» была пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч. Яна адказала на пытаньні «Свабоды», слухачоў і наведнікаў сайту нашага радыё.

Соўсь: Сьвятлана, мы прапанавалі наведнікам нашага сайту задаць вам пытаньні праз сайт svaboda.org. На пачатку размовы я хацела папрасіць Вас расказаць слухачам Свабоды, дзе вы цяпер жывяце ў Нямеччыне і над чым працуеце?

Алексіевіч: Я цяпер жыву ў Бэрліне. Напэўна, шмат хто ведае гэты горад і бываў там. Цяпер нашы людзі вельмі шмат езьдзяць і любяць гэты горад. Але я яго практычна ня бачу, таму што заканчваю новую кнігу, якая называецца «Час second-hand. Канец чырвонага чалавека». Кніга пра апошнія дваццаць гадоў нашага жыцьця, што з намі было, у што верылі, да чаго прыйшлі, ці параза гэта, ці катастрофа, ці свабода… Адказы, як заўжды ў маім жанры, даюць сотні галасоў, сотні людзей рознага веку, узроўню ўспрыманьня — усе мы спрабуем зразумець, што гэта такое.

Соўсь: Ведаеце, як толькі я пачула слова second hand, адразу хачу задаць пытаньне Аляксандра з Магілёва: «Колькі, на вашую думку, павінна прайсьці часу, каб беларускі народ насыціўся патрыманымі машынамі, бытавой тэхнікай і гэтак далей і перайшоў да заваяваньня такіх каштоўнасьцяў, як свабодныя дэмакратычныя выбары і права прыватнай уласнасьці на зямлю?»

Алексіевіч: Гэта вельмі трапнае пытаньне. Акурат сёньня я працавала над споведзьдзю старога камуніста, і ў яго гэта прыкладна так гучала: «Так, у нас была мара. Няхай гэта скончылася морам крыві. Гэта ж наш ідэалізм. Мы былі не злачынцы, мы былі ідэалісты. А што ў вас цяпер? Гаршчок капусты? Што гэта такое? Перамагла Яе Вялікасьць кілбаса? Жратва? Выходзіць, што чалавеку больш нічога ня трэба?» Насамрэч, спажывецкі сьвет, цывілізацыя спажываньня — гэта вельмі моцнае ўражаньне і вельмі цяжкае выпрабаваньне і спакуса для згаладалых людзей. Гэта надта чалавечае жыцьцё, вельмі камфортнае, але і чарговы вялікі падман. Тут, у Эўропе, людзі ўжо гэта разумеюць і спрабуюць схапіцца за нешта духоўнае. Вось сёньня да мяне прыходзіў рамантаваць кампутар досыць просты чалавек. Ён расказаў, што ў выходныя дні яны зь сябрамі клюбу зьбіраюць дапамогу для дзяцей Афрыкі.

Чалавек спрабуе за нешта зачапіцца. Вось гэтага ў нас цяпер няма. Кожны сам сабе. І нават людзі, якія змагаюцца ў імя беларускай ідэі, маладыя людзі, якіх я вельмі паважаю і захапляюся імі, я бачу іх расчараваньне, таму што яны самотныя сярод сваіх сяброў, іх няшмат. Калі нешта зьменіцца, я ня ведаю. Я думаю, я нават упэўненая, што рэвалюцыі, на жаль, не адбудзецца. Мінуў час. Мы страцілі гэты шанец. Застаецца эвалюцыя, але вельмі марудная. Усё супраць нас.

Соўсь: І ў працяг нашай гаворкі, у Лёндане сёньня завяршыўся беларускі інвэстыцыйны форум, і ўчора ў эфіры Начной Свабоды сакратар Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі Сяргей Пяткевіч сказаў, што піяр-мэнэджэр Тымаці Бэл свой інвэстыцыйны форум правёў у Беларусі. Калі б Вам запрапанавалі, як лорду Бэлу, палепшыць імідж Беларусі ў сьвеце, што б Вы найперш зрабілі?

Алексіевіч: Перш за ўсё, я б зрабіла тое, што нам даўно трэба рабіць. Хоць мяне ня вельмі любяць на Радыё Свабода за маё меркаваньне, я лічу, што мы запозьненая нацыя. Мы сёньня вырашаем праблемы мінулага стагодзьдзя. Каб дагнаць час, трэба рабіць ня тую рэформу адукацыі, якую робіць наша ўлада, прэзыдэнт Лукашэнка, як яе называюць самі настаўнікі — «рэформу сантэхнікаў». Усё — для адукацыі, гэта галоўнае, дзе мы можам нагнаць час: даць грошы, магчымасьці, свабоду, ініцыятыву настаўніку і нашым навукоўцам. Вось дзе наш гістарычны шанец. Але гэтыя пытаньні цягнуць за сабой праблему свабоды, дэмакратыі. А бачыце, як яна зьмізарнела, і ня толькі ў нас, а ва ўсім сьвеце. На свабоду ідзе сёньня наступленьне — ад страху, ад масавага бескультур’я.

1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)