Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
READ-E-BOOK » Современная русская и зарубежная проза » Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе
Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе

Электронная книга - «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Краткое содержание книги:

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды — XXI стагодзьдзе» выйшла кніга «Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе». Пад адной вокладкай сабраныя матэрыялы, якія больш чым паўтара дзесяцігодзьдзя гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе сабраныя матэрыялы, якія больш чым два дзесяцігодзьдзі гучалі на хвалях Радыё Свабода — інтэрвію са Сьвятланай Алексіевіч, дыскусіі зь яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі.
У кнізе скарыстаныя фатaздымкі Ўладзя Грыдзіна, Багдана Арлова, Аляксандры Дынько, AFP.
© Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 189
Перейти на страницу:

Тое, што яму ў Беларусі добра — гэта адзін з найвялікшых лукашэнкаўскіх мітаў, да яго і трэба ставіцца, як да міту. Давайце паглядзім на аб’ектыўныя рэаліі сучаснай Беларусі. Беларусь выйшла на першую пазыцыю ў сьвеце па колькасьці самагубстваў на душу насельніцтва. Па колькасьці забойстваў на 100 тысяч насельніцтва Беларусь у 8 разоў перавышае ўзровень Эўразьвязу. Лукашэнка сам прызнаў, што за апошнія 5 гадоў узровень злачыннасьці ў Беларусі вырас на 70%. Мы назіраем дзікую дэградацыю чалавечага патэнцыялу.

Сьвятлана кажа, што сьпіваліся ў Беларусі заўжды, сьпіваліся і пры саветах, і пры цары. Але любы чалавек, які назіраў за беларускай вёскай 50 ці 30 гадоў, скажа, што на вёсцы адбыліся ў гэтым сэнсе кардынальныя зьмены. Я — малады чалавек, але нават у гады майго дзяцінства ў вёсцы пілі намнога менш, а жанчыны не пілі наагул. Насамрэч, лукашэнкаўская сыстэма вінаватая ў тым, тым што адбываецца гэтая дэградацыя чалавечага патэнцыялу.

Чаму? Таму што людзі ня бачаць жыцьцёвай пэрспэктывы. На іх таксама ня ўскладзеная адказнасьць, людзі пазбаўленыя ўласнасьці, людзі ўключаныя ў сыстэму эканамічных адносінаў, у якіх ад іх мала што залежыць. Нарэшце, адным са складовых элемэнтаў сыстэмы, якую мы маем сёньня ў Беларусі, ёсьць культ сілы, які таксама спрычыняе траўмы, выклікае комплексы і вынішчае сацыяльны капітал.

Тое, што нам застанецца пасьля Лукашэнкі — гэта дэградаваны сацыяльны капітал. Вось з гэтым Беларусь будзе мець вялікія праблемы. Бо лягчэй адбудаваць заняпалую інфраструктуру, лягчэй перабудаваць эканамічную сыстэму, але значна цяжэй перавыхаваць тых людзей, якія прывучыліся красьці, бо «ўсё вакол калгаснае, усё вакол маё», якія прывучыліся піць, бо няма чаго рабіць, якія прывучыліся дабівацца свайго кулаком. Вось з гэтым давядзецца жыць доўгія гады.

Дракахруст: Вось наконт таго, што казаў Андрэй пра дэградацыю сацыяльнага, чалавечага капіталу. Аляксандар, Вы, наколькі я ведаю, пэўны час займаліся палітычнай працай ва Ўкраіне. Ці можаце Вы параўнаць гэтыя працэсы там і ў Беларусі?

Фядута: Украінцы дэградавалі ў значна меншай ступені. І гэта вельмі балюча адчуваецца мной. Ёсьць такі паказчык — адносіны да посьпеху іншага чалавека. Зайздрасьць ва Ўкраіне амаль што адсутнічае, асабліва сярод моладзі. Моладзь глядзіць на пасьпяховага чалавека і кажа сама сабе — мы таксама будзем такімі. Мы будзем працаваць, і мы нешта атрымаем. Ну, ня будзе ў мяне той імпэрыі, якую мае Рэнат Ахметаў, але ў мяне будзе маленькая друкарня, маленькая цырульня ці нешта іншае. Моладзь да гэтага імкнецца.

У нас такое немагчыма. Немагчыма для ўсіх, акрамя вельмі нешматлікай часткі моладзі, для якой бацькі стварылі ўмовы. А іншыя ня могуць атрымаць добрую працу, ня могуць атрымаць стартавы капітал, каб пачаць уласную справу. І вось гэтае пачуцьцё безвыходнасьці, пачуцьцё адсутнасьці пэрспэктываў — гэта тое, што пакідае Лукашэнка. Гэта адчуваецца менавіта цяпер, калі пачалася сапраўдная прыватызацыя і высьветлілася, што ўласных беларускіх прыватызатараў няма, няма тых людзей, якія маглі б легальна набыць уласнасьць, якая належыць беларускай дзяржаве, і стаць яе гаспадарамі.

Калісьці Васіль Лявонаў сказаў мне — самае жудаснае нават ня тое, што няма багатых людзей у Беларусі, а тое, што тыя багатыя, якія будуць, ня будуць адчуваць сябе беларусамі, яны будуць прышлымі, нетутэйшымі. І для іх беларусы застануцца тубыльцамі, нацыяй працаўнікоў і ня больш за тое.

Насамрэч, я хачу сказаць камплімэнт Вам, Юры. Вы ў якасьці сёньняшніх суразмоўцаў абралі прадстаўнікоў трох розных пакаленьняў утапістаў. У кожнага з нас у галаве свая ўтопія — і ў спадарыні Алексіевіч, і ў мяне, і ў спадара Дынько. Гэтыя ўтопіі адрозьніваюцца тым досьведам, які мае пакаленьне кожнага з нас. Тое, што мы абмяркоўваем сёньня — гэта крах дзьвюх утопіяў, спадарыні Алексіевіч і маёй уласнай, і адзіны з нас, у каго ёсьць пэўны аптымізм, хоць гэта і ўтапічны аптымізм — гэта спадар Дынько. І дзякуй Богу, калі ён, а ня мы, будзе мець рацыю.

Алексіевіч: Андрэй сказаў: «Сьлядоў Лукашэнкі ня будзе, бо я гэтага не хачу». Дарагі Андрэй, я таксама гэтага не хачу, але я больш цьвяроза сабе ўсё ўяўляю. Мае рацыю Фядута, у мяне сапраўды ўжо няма таго біялягічнага аптымізму, якім Вы яшчэ поўны. Мне бліжэй тое, што казаў Бродзкі — Салжаніцын думае, што ўся справа ў камунізме, а справа ў чалавеку.

Мы і без Лукашэнкі спазьняемся з фармаваньнем нацыі, мы яшчэ ня выйшлі са стадыі народу. Я думаю, што нашы маладыя людзі, у якіх ёсьць шанец уратаваць гонар нацыі, яны таксама ідэалісты. Яны чарговы раз спрашчаюць праблемы. Не спадзявайцеся на рэвалюцыю. Будзе марудная, паўзучая эвалюцыя. А параўноўваць нас з Даніяй — гэта наагул сьмешна. У найлепшым выпадку з Расеяй можна параўноўваць. На Захадзе дэмакратычны мэханізм адточваўся стагодзьдзямі, ня трэба нават глядзець туды. Гэта як роды ў жанчыны — нельга праскочыць пэўныя этапы.

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 189
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)