Рандэву на манеўрах
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Год: 1992
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00984-X
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Рандэву на манеўрах». Краткое содержание книги:
Аднойчы яна не прыйшла. Назаўтра ён пазваніў. Ён ні пра што не пытаўся, і яна, нібыта нічога не здарылася, сказала: «Добра» — і зноў не прыйшла. Праз два дні ён пазваніў яшчэ раз, паслухаў яе голас і паклаў трубку. Ён не надта перажываў, бо ў той час таксама меў прычыну не прыйсці.
Баракаў ужо не было. Цэглу паспелі вывезці, і пад старымі таполямі засталіся адно падмуркі ды цэментавыя ганкі.
Ён знайшоў той ганак, другі ад вуліцы, і, змахнуўшы пыл, прысеў. Побач дымела прыгаслае вогнішча, з недага рэлага ламачча тырчала штосьці задаўненазнаёмае. Ён пазнаў абвуглены корпус радыёлы.
Цвыркун таксама згарэў, падумаў ён.
За ўсе гэтыя гады ён бачыў яе разы тры. Апошні раз — летась. Яна пераходзіла вуліцу з празрыстай поліэтылена ваю торбачкай, у якой ляжалі чырвоныя яблыкі. Ён добра памятаў, што заручальны пярсцёнак быў у яе на левай РУЦЭ.
Віцька даўно стаў адносна вядомым і з'ехаў у абласны горад. Калісьці Віцька любіў паўтараць, што мастак павінен жыць у Парыжы. Было такое ўражанне, што Парыж і абласны цэнтр ад іхняга горада прыкладна на адной адлегласці, бо цяпер яны з Віцькам амаль не бачыліся.
За гэтыя гады ён выдаў дзве кнігі. Ён успомніў, што першыя апавяданні напісаў якраз тады, калі ў радыёле сакатаў цвыркун і Віцькаў сусед пасыпаў калідор сінькай.
Над ачахлым вогнішчам пырхаў матылёк. Крапіўніца, падумаў ён і адразу сам сябе паправіў: крапіўнік.
Матылёк апусціўся на край ганка і распластаў крылцы.
Ён асцярожліва, каб не спалохаць матылька, прыклаў да цэментавай прыступкі далонь. Ганак яшчэ захоўваў цеплыню сонечнага дня. Грэецца, падумаў ён і ўсміхнуўся: яму ўсё адно хацелася думаць пра матылька ў жаночым родзе.
Ён пасядзеў яшчэ трохі і падняўся. Пад нагой нешта хрумснула. Гэта быў востры ўломак пласткі. Ён ацёр яго ад пылу і схаваў у кішэню. Крыху падумаў, выняў і паклаў на ганак.
Праз колькі крокаў ён азірнуўся. З запыленай здратаванай травы падымаліся тры прыступкі.
1986
Палёты самотнага птаха
Апавяданне
Застаўшыся ў чатырох сценах самнасам з адзінотаю, ён выходзіць на галубец і, калі на суседніх галубцах пуста, ператвараецца... Бачу ў вашых вачах раздражненне: дакуль можна трываць гэтыя бясконцыя пераўвасабленні? Адзін ператварае чалавека ў дэмана, другі — у вавёрку, трэці — у сіямскага ката ці ў зялёнага чыюка. Няўжо бракуе мужнасці пакінуць сваіх герояў у гэтым недаскана лым свеце такімі, якімі іх стварыла сама прырода?
Калі па шчырасці, вашы папрокі гучаць не зусім па адрасе, бо я нікога ні ў кога ператвараць не збіраюся. Але ў нечым вы, безумоўна, маеце рацыю, а таму пакіну танныя хітрыкі і павяду аповяд ад першае асобы.
Таму што гаворка пра мяне самога. Не трэба зласлівых кепікаў. Далібог, я не падарожнічаю ў часе і не нясуся з шалёным свістам у загадкавыя інфернальныя сферы. Высока над горадам я добра памятаю, што а другой вернецца са школы сын і я павінен разагрэць яму полудзень, а сёмай прыйдзе з працы жонка, а дзесятай... Зрэшты, і ў пярэваратняў бываюць таямніцы.
Наогул, згадзіцеся, як на пярэваратня, дык я нейкі занадта звычайны. Праўдзівей, наадварот — незвычайны, бо як бы вы глядзелі на мяне з маімі клопатамі, напрыклад, у свеце дэманаў ці іншых звышнатуральных стварэнняў? Я незвычайны якраз сваёй звычайнасцю. Калі разглядаць мянепярэваратня менавіта ў такім ракурсе, дык я незвы чайны і тым, што пераўвасабляюся ў самую неэкзатычную істоту: апрача чалавечае іпастасі, я надзелены абліччам грака.
У старадаўняй кнізе мне трапілася калісьці на стаўленне для ахвотнікаў перакінуцца ў ваўка: знайсці ў лесе спарахнелы пень, уторкнуць туды вастрыём угору нож, прамовіць страшны заклён і тры разы перакуліцца над пнём цераз галаву. У мяне ўсё значна прасцей. Раніцою, калі дома нікога няма, я выходжу са свайго пакоя, які называю вальераю, на галубец, азіраюся, каб не было непажаданых сведкаў (хто ведае, куды і што яны могуць напісаць або паведаміць па тэлефоне), а потым зася роджваюся, уяўляючы на парэнчах чорную, з металёвым бляскам птушку. Праз колькі імгненняў на гэтым месцы ўжо сядзіць грак.
Першым чынам я пералятаю на зробленую сынам кармушку і з задавальненнем дзяўбу крупы. Бацькам заўсёды прыемна адчуваць, што дзеці клапоцяцца пра іх.
Ну а цяпер я, відаць, павінен сказаць вам, як усё пачалося.