Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Рандэву на манеўрах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рандэву на манеўрах

Электронная книга - «Рандэву на манеўрах». Краткое содержание книги:

Мінулае Беларусі — галоўная тэма прозы Уладзіміра Арлова. У яго новую кнігу ўвайшлі аповець і апавяданні, прысвечаныя падзеям нашай гісторыі, пачынаючы з XII стагоддзя. Сярод яе герояў стваральнік «Слова пра паход Ігаравы» і сялянскі правадыр Іван Карпач, Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года. Гісторыя прысутнічае і ў творах, дзеянне якіх адбываецца ў наш час. Аповесць «Сны імператара» і шэраг апавяданняў напісаны з элементамі дэтэктыўнага жанру.
1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 95
Перейти на страницу:

Кастусь прапанаваў прайсціся, і мы разлічыліся.

Асфальт з мураванкамі хутка скончыўся. Мы ішлі бязлюднай прырэчнай вуліцай. Драўляны ходнік гулка адгукаўся на кожны крок. На падворках, перадаючы нас адзін аднаму, узбрэхвалі сабакі. На рэдкіх слупах гарэлі лямпачкі пад іржавымі бляшанымі брылькамі, і вакол іх у акаймаваных бляклымі вясёлкамі кругах святла таўкліся мошкі і начныя мятлушкі.

Па шырокім узвозе, дзе наперадзе, пры самай вадзе, бялелася бярвенне, мы спусціліся да ракі.

Сядзелі на бёрнах і маўчалі. Пахла свежым дрэвам і жывіцай. Рака мерна дыхала, плёскаючы ў бераг. На душы ад прысутнасці побач нейкае таямніцы было бударажліва.

Мой спадарожнік рэзка шпурнуў у ваду трэску — ажно скалануўся ад нечаканасці.

—   Я пасля чацвертага курса ва Уладзівасток махануць вырашыў,— без уступу, як быццам я ведаў, пра што ён будзе апавядаць, загаварыў Кастусь. — Сібір паглядзець захацелася. I грошай хапала: якраз з будатрада. Карацей, паехаў...

Ён сядзеў спінаю да мяне, і яго нягучны голас толькі крыху прыўзнімаўся над уздыхамі ракі.

—   Пазнаёміўся з ёю ў вагонерэстаране. Так, ад нудоты. Гэта ў мяне тады лёгка атрымлівалася. Строіў, вядома, я з сябе неардынарную асобу — Рэй Брэдберы, Мадзільяні, шампанскае... Потым пра Беларусь расказваў. Ну, сам ведаеш: на Беларусі пчолы, як гусі... Пацалаваліся ў тамбуры, калі да купэ падводзіў. I ўсё. Назаўтра прыходжу: сышла, кажуць, ноччу. Тае бяды, думаю. Такога цвету па ўсім свету.

Доўга былі чуваць адны ўсплёскі.

—   Вярнуўся дадому, жыву — усё нармалёва. А потым быццам кантакт нейкі замкнуўся. Спачатку ўсмешка ўспамінацца стала...— Ягоны голас пацяплеў і збянтэ жыўся.— Уяўляеш, валасы ў яе рыжаватыя, і твар увесь свеціцца. як усміхнецца. Асляпляе проста. Быццам у верасні бярозу ў ельніку ўбачыў... А тады... Ат! — мах нуў ён у цемры рукой. — Што тут казаць. Прысніцца — прачнешся і ляжыш шчаслівы, як дурань. I ні адраса, ні прозвішча — хоць крычы. Я ўжо думаў у Навінкі горбу збіраць.  У газеты  напісаў, на радыё,  каб адшукаць яе памаглі. Адказалі, што такімі справамі не займаюцца...

Кастусь кідаў у ваду трэскі, і яны белымі рыбінамі адплывалі туды, дзе рака злівалася з бяздоннай ноччу і толькі недзе далёкадалёка цёпла чырванеў вугольчык бакена.

—   У гэтым гарадку яна сышла. Так сюды і прыязджаю кожны год. На працы паданні ўжо ходзяць пра тое, куды я на лета знікаю.— У голасе пачулася гаркаватая ўсмешка.

Кастусь устаў.

—   Ну, вось і паспавядаўся,— сказаў ён.— Ты, братка, даруй.

Мы паціху падымаліся па беразе.

—   Я раней у бакеншчыка спыняўся, там, далей,— паказаў ён некуды ў ноч.— Латыш высланы, амаль зямеля мой быў, з Латгаліі. Кідаць яму гэтую справу трэ было: восьмы дзесятак размяняў. Усё супакойваў: нэ нем галва, Кастусь,—не бяры да галавы. Мінулай восенню лодка ў буру перакулілася... Я і не ведаў, пакуль не прыехаў. Думаў, навагоднюю паштоўку дзед адправіць запамятаваў, і ўсяго...

Дамы невідушча глядзелі пагаслымі вокнамі. Каб не спалохаць цішыню, я стараўся асцярожней ступаць па дошках...

Нашы нумары былі на адным паверсе.

—   Бывай,— падаў мне руку Кастусь.

Я затрымаў яе; здавалася, трэба нешта сказаць, ды я не ведаў што.

Запальваць святло ў нумары я не стаў.

За вакном шастаў у піхтах вецер.

Далёка на рацэ гарэла ў цемры чырвонае цяпельца бакена.

1982

Двойка

Апавяданне

—   Белавус!

З-за парты падымаецца круглагаловы стрыжаны пад бокс хлопчык з аддудуранымі ружовымі вушамі.

—   Праінфармаваў бацькоў? Хлопчык ківае.

—   Прыйдуць?

—   Прыйдуць,— адказвае ён нясмелым голасам.

—   Я буду пасля ўрокаў вось тут, у кабінеце. Ясна?

—   Ясна. Хлопчык сядае.

—   Шкілет! — даносіцца гучны шэпт з «камчаткі», і ў класе смяюцца. Ружовыя вушы робяцца бурачковымі. Мянушка прыстала да хлопчыка толькі ўчора, калі настаўніца ўголас прачытала ягонае сачыненне, і ён яшчэ не паспеўшы абвыкнуцца, кожны раз пакутліва чырванее.

—   Шкілет! Хлопчык не азіраецца.

—   Ой, не зайздрошчу я сёння Шкілету... — зларадна кажа той самы голас за спінаю.

Пасля апошняга ўрока, калі ў кабінеце мовы і літарату ры застаюцца адно партрэты Талстога і Дастаеўскага, настаўніца дастае маленькае люстэрка і, убачыўшы ў ім свой стомлены і строгі твар, папраўляе сівыя валасы і трошкі падфарбоўвае сухія падцятыя вусны.

У дзверы асцярожна стукаюць.

— Заходзьце,— кажа настаўніца, хаваючы памаду.

1 ... 71 72 73 74 75 76 77 78 79 ... 95
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)