Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Рандэву на манеўрах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рандэву на манеўрах

Электронная книга - «Рандэву на манеўрах». Краткое содержание книги:

Мінулае Беларусі — галоўная тэма прозы Уладзіміра Арлова. У яго новую кнігу ўвайшлі аповець і апавяданні, прысвечаныя падзеям нашай гісторыі, пачынаючы з XII стагоддзя. Сярод яе герояў стваральнік «Слова пра паход Ігаравы» і сялянскі правадыр Іван Карпач, Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года. Гісторыя прысутнічае і ў творах, дзеянне якіх адбываецца ў наш час. Аповесць «Сны імператара» і шэраг апавяданняў напісаны з элементамі дэтэктыўнага жанру.
1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 95
Перейти на страницу:

Кажучы пра гракоў, я так старанна паўтараю эпітэт «сапраўдныя», што ў вас павінна міжволі з'явіцца думка: а хіба ёсць іншыя гракіпярэваратні?

Яшчэ тры дні таму з гонарам за сваю выключнасць я адказаў бы, што пра іх існаванне мне невядома. Божа, няўжо гэта здарылася не ў сне?..

У той дзень, крыху адпачыўшы на бельведэры, дзе нядаўна паднавілі лозунг пра наш дабрабыт, і праглы нуўшы колькі хлебных крыхотак, я паляцеў на ўскраіну ў стары парк. Седзячы на сваім улюбёным берасце, я абдумваў сюжэт апавядання і чысціў пёры. Вось тут і прычынілася падзея, вынікі якой губляюцца ў тумане трывожных здагадак.

Я чысціў дзюбаю крыло і краем вока назіраў, як унізе, на свежаўскапаным кветніку, шукае спажывы чародка гракоў. Аднекуль зза голых ужо ліп вылецела і апусцілася на кветнік яшчэ адна чорная птушка. Тут не было б нічога незвычайнага, каб астатнія гракі адразу не ўзняліся ў паветра і без пярэпалаху, але з відавочнаю паспешлі васцю не пераляцелі на суседнюю ліпіну. Праўда, такі паварот падзей амаль не закрануў мае цікавасці: паводзіны гракоў маглі выяўляць нейкія невядомыя мне дагэтуль дачыненні ў іхнім грамадстве. Ні пра што іншае я нават і не думаў. I ўсётакі пачаў сачыць за птушкамі болын пільна. Новы грак, у якога на спіне была ледзь прыкметная свет лая плямка, скіраваў да ліпіны, дзе сядзелі свайчакі, яны і гэтым разам не прынялі навіка ў сябрыну — быццам па камандзе ўзняліся з галін і разляцеліся па навакольных дрэвах. Тут маё сэрца крануў халадок. Аднак тое, што грак са светлаю плямкаю зноў застаўся адзін, таксама яшчэ нічога   не   азначала.   Вось  калі   зараз   пералячу   цераз асфальтаваную сцежку да яго і ён... Я не дазволіў сабе думаць далей. Пакружляўшы над ліпінай, я знарок сеў зусім побач з ім — нават дакрануўся да ягонага крыла. Грак са светлаю плямкаю павярнуў галаву, трохі здзіўлена, але ўадначас і ўсцешана паглядзеў на мяне і не ўзляцеў.

Некалькі імгненняў я прыгаломшана сядзеў, не даючы сабе веры. Наўрад гэта была радасць. Я дапускаў маг чымасць пераўвасаблення іншых людзей, у тым ліку — і ў птушак, аднак мне чамусьці ўяўлялася, што астатнія пярэваратні могуць ператварацца ў лепшым разе ў вераб'ёў ці, напрыклад, у галубоў, але толькі не ў грака. Маё самалюбства было ўражана. Сюды дамяшаліся насцярожанасць і раздражненне — нешта сярэдняе паміж пачуццямі Рабінзона Круза, калі ён убачыў на беразе след чужое нагі, і адчуваннямі аматара гатэльнае адзіноты, які жыў ва ўтульным аднамясцовым нумары і да якога без папярэджання падсялілі яшчэ кагосьці. Ды на той голай і слізкай пасля дажджу ліпавай галіне ў душы найгучней чулася ўстурбаванасць, што маё жыццё можа змяніцца, што яно ўжо змянілася, хоць знешніх прыкметаў гэтага яшчэ няма. Зрэшты, цяпер ужо ёсць і — самыя пагроз лівыя.

Там, на ліпіне, мне раптам нясцерпна захацелася падняцца і, не азіраючыся, ляцець да свайго галубца, зачыніцца ў пакоі і зашторыць акно. Але я ніколі не дараваў бы сабе такое маладушнасці. Зняўшыся з галіны, праз дзесятак узмахаў крыла я азірнуўся: грак са светлаю плямкаю ляцеў следам. Спярша ён не надта ўпэўнена трымаўся крыху ззаду ды хутка здагнаў мяне, і мы паляцелі высока над горадам поруч. Быў моцны сустрэчны вецер, і ўсё ж, мяняючы галсы, нам удавалася трымацца амаль крыло ў крыло. У гэтым палёце была невядомая раней трывожная асалода, у якой хавалася магчымасць не прадбачанае, не спланаванае мною, а зусім інакшае будучыні.

Я мог ляцець без адпачынку, але на хвіліну апусціўся на бельведэр. Потым, калі мы паляцелі далей, я зразумеў, што зрабіў супынак дзеля свайго спадарожніка: мяркуючы па яго ўпартым жаданні далучыцца да гракоў, ён быў пярэварацень вельмі малады і недасведчаны.

Неўзабаве грак са светлаю плямкаю рэзка ўзяў уніз і ўбок і, вырваўшыся наперад, паляцеў усцяж прырэчнае вуліцы. Ён зрабіў два кругі над абшарпаным панельным пяціпавярховікам і спланіраваў на адзін з галубцоў чацвертага паверха. Гадзіннік на рагу паказваў без чвэрці дзве: я мусіў спяшацца, каб нагадаваць сына і адправіць яго ў музычную школу. Прыкмеціўшы дом і галубец — там стаяла бочка з капустаю і тырчаў ровар са скручаным пярэднім колам,— я павярнуў дадому. Я ляцеў з адчу ваннем, што, калі гляну назад, са мною, як некалі з жонкаю біблейскага Лота, здарыцца штосьці вусцішнае.

1 ... 78 79 80 81 82 83 84 85 86 ... 95
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)