Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Рандэву на манеўрах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рандэву на манеўрах

Электронная книга - «Рандэву на манеўрах». Краткое содержание книги:

Мінулае Беларусі — галоўная тэма прозы Уладзіміра Арлова. У яго новую кнігу ўвайшлі аповець і апавяданні, прысвечаныя падзеям нашай гісторыі, пачынаючы з XII стагоддзя. Сярод яе герояў стваральнік «Слова пра паход Ігаравы» і сялянскі правадыр Іван Карпач, Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года. Гісторыя прысутнічае і ў творах, дзеянне якіх адбываецца ў наш час. Аповесць «Сны імператара» і шэраг апавяданняў напісаны з элементамі дэтэктыўнага жанру.
1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 95
Перейти на страницу:

У часе падарожжаў над горадам мне падабаецца абдумваць апавяданні, якія я пішу ў пакоі, адкуль можна выйсці на галубец. У гэтых опусах вы дарэмна будзеце шукаць згадкі пра мае пераўвасабленні. Безумоўна, я мог бы падрабязна апісаць палёты — сюжэтаў набралася б на добрую кнігу,— я ўжо даўно вырашыў, што буду маўчаць пра гэта і ў тым малаверагодным выпадку, калі мне прыйдзе ў галаву пісаць фантастычныя апавя данні. Я не здольны растлумачыць, чаму наважыўся адкрыцца вам. Калі шчыра, маё рашэнне вельмі трывожыць мяне. Няўжо яно зноў нарадзілася цезалежна ад мае свядомасці? Няўжо гэта нейкі знак?

Я схлусіў бы, сказаўшы, што ніколі не пераадольваў спакусы скласці крылы і кінуцца долу. Я няраз дэталёва пракручваў такі  варыянт і  нават  разважаў,  што  людзі знойдуць потым на зямлі: мёртвую птушку ці знявечанае да непазнавальнасці чалавечае цела? Няхай гэтыя развагі вас не палохаюць. Я ўпэўнены, што думка пра самагубства павінна хоць раз у жыцці прыйсці да кожнага чалавека. Хтосьці са славутасцяў, памятаецца, дзяліў чалавецтва на тры часткі: тыя, хто прачытаў «Братоў Карамазавых»; тыя, хто яшчэ не прачытаў; і тыя, хто ніколі не прачытае «Братоў Карамазавых». Мне хочацца падзяліць людзей паводле іншага прынцыпу: тыя, да каго ўжо прыходзілі думкі пра самагубства; тыя, да каго яны яшчэ прыйдуць; і тыя, у каго яны не з'явяцца ніколі. Так што не трэба залішне давяраць майму досыць бесклапотнаму тону.

З тае прычыны, што я належу і да птушынага свету, мяне, зразумела, цікавяць ягоныя праблемы, асабліва — якое месца займае ў гэтым свеце мая персона. Адразу пасля першых палётаў я ўзяў энцыклапедыю і праштудыяваў усё, што там ёсць пра гракоў. Я даведаўся, што на лаціне мая другая іпастась завецца Corvus frugilegus, што мой крылаты свайчак мае памеры 46—52 сантыметры, важыць 360—540 грамаў, адкладвае 4—5 зеленкаватых з бурымі плямкамі і крапінкамі яек і гэтак далей.

Потым я сумленна спраўдзіў, ці адпавядаю параметрам крылатых супляменнікаў, дзеля чаго, знаходзячыся яшчэ ў чалавечым абліччы, зладзіў на пісьмовым стале хітрамудрае прыстасаванне з некалькіх лінарак і прынёс ад суседзяў хатнія вагі. У выніку эксперыменту стала вядома, што яграк маю памеры каля 50 сантыметраў і вагу 530 грамаў, а значыцца, з'яўляюся ў сваім відзе даволі буйным экземплярам, што, натуральна, пацешыла маё самалюбства.

Як неўзабаве высветлілася, праблема полу мяне ў птушынай іпастасі не абыходзіць. Дакладней, яе проста не існуе. Спачатку гзтае адкрыццё выклікала досыць супярэчлівыя пачуцці, сярод якіх не на апошнім месцы было расчараванне. Але воляйняволяй я мусіў скарыцца. Зеленкаватыя, з плямкамі і крапінкамі яечкі, ільсняна чорная сяброўка на гняздзе, вылет птушанятаў у чэрвені — усё гэта не для мяне. Ды так яно, відаць, і лепей, бо хто ведае, як бы я спраўляўся з бацькоўскімі абавязкамі і тут, і там.

Хваляванні наконт выраю былі дарэмныя: нашы гракі, прынамсі, гракі з нашага горада, туды ўжо не лётаюць. Цікава, што гэта: якасна новая прыступка эвалюцыі (у сэнсе вызвалення ад цёмнае сілы інстынктаў) ці новы віток занявольвання?

Дарэчы, апрача эксперыментаў з лінаркамі і вагамі, я рабіў у абліччы грака і іншыя. Скажам, пакідаў на стале разгорнутую кнігу або свежую газету. 3 кнігамі атрымліва лася парознаму. Газеты, якія і ў чалавечай іпастасі чытаць мне было цяжка, у птушынай рабіліся ўвогуле псіхалагіч на нечытэльнымі — асабліва першыя старонкі, дзе амаль кожны фотаздымак выклікаў непераможнае жаданне пусціць у ход дзюбу.

Але вернемся да маіх адносін з сапраўднымі гракамі. Мушу зазначыць, што яны заўсёды адчуваюць ува мне прыхадня з іншага свету і паміж намі ўзнікае неадольны бар'ер. На зямлі ніводны грак не падступіцца да мяне бліжэй, чым на такую адлегласць, калі б я ў тую хвіліну быў чалавекам. Разоў колькі я імкнуўся парушыць гэтую непрыемную дыстанцыю, аднак сапраўдныя гракі ня зменна аднаўлялі яе. Калі ж я спрабаваў далучыцца да іхняе чарады ў паветры, яны імгненна рассыпаліся, паказваючы, што, і адарваўшыся ад зямлі, я зусім не зрабіўся для іх сваім. А вось галубы мяне не чужаюцца — мусіць, з тае прычыны, што наогул не баяцца людзей. Таму, калі ўгледзіце над нашым горадам галубіную чародку, у якой ляціць грак, ведайце, што вы, напэўна, бачыце мяне ў маёй лругой іпастасі.

I яшчэ адзін істотны момант. Ператвараючыся ў птуш ку, я не набываю здольнасці звяртацца да крылатых супляменнікаў на іхняй мове. Зрэшты, дзіўна было б, каб я, захоўваючы   пад  чорнымі  пёрамі  чалавечую душу,  мог адразу загаварыць на мове, што ншк не вынікае з маёй сапраўднае сутнасці. Але цікава, што ў птушыным абліччы я — не нямко. 3 маіх грудзей разпораз вырываецца яшчэ непадуладнае мне клекатанне, і гэта дае надзею, што некалі я і сапраўдныя гракі здолеем паразумецца.

1 ... 77 78 79 80 81 82 83 84 85 ... 95
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)