Рандэву на манеўрах
- Автор: Орлов Владимир Алексеевич
- Год: 1992
- Язык: белорусский
- Год: Мастацкая літаратура
- ISBN: 5-340-00984-X
- Жанр: Современная русская и зарубежная проза
Электронная книга - «Рандэву на манеўрах». Краткое содержание книги:
У тую ноч я прысніў адзін з варыянтаў магчымага развіцця падзей: я ў абліччы грака сяджу ў іржавай клетцы, а чалавек, што паказваў мне пасведчанне, корміць мяне ячменем і клапатліва падлівае ў сподак не ваду, а — «Сталічную». I самае непрыемнае: клетка такая малая, што, калі я захачу ператварыцца назад у чалавека, мне проста не хопіць месца.
Зрэдку мяне цягне злётаць у іншы бок — у прыгарад, дзе ў колішнім кляштары месціцца вар'ятная. У пагодныя дні яе насельнікі шпацыруюць па садзе, і, умасціўшыся дзенебудзь на яблыневай расошцы, я прыслухоўваюся да іхніх размоў. Хачу вам сказаць, што за кляштарнымі мурамі мне даводзілася бачыць і абсалютна нармальных людзей, якіх лекавалі там месяцамі, а часам і гадамі — відаць, дзеля таго, каб зрабіць замест нармальных зада воленымі.
Адзін з іх, як я зразумеў з гаворкі санітараў, трапіў у вар'ятню за тое, што друкаваў на машынцы і расклей ваў па горадзе адозвы з заклікамі да цвярозасці. Другі нястомна выкрываў на сходах несправядлівасць; цярпен не медыкаў скончылася, калі ён прапанаваў, каб на першамайскай дэманстрацыі бацькі горада не стаялі на трыбуне, а разам з усімі ішлі ў калонах.
Між іншым, сярод жыхароў былога кляштара ў мяне ёсць у нейкім сэнсе супляменнік — рослы брывасты мужчына з ніштаватым чэравам, які перакананы, што ён — птушка, і почасту пачынае падскокваць і паптушынаму махаць рукамі. Але ён ціхі, яму, пэўна, і ў галаву ніколі не прыходзіла, што перш чым замахаць рукамі, нядрэнна было б залезці на дрэва. Нягледзячы на ўсё старанне, я не адчуваю да гэтага небаракі ні сімпатыі, ні простае чалавечае шкадобы — супакойваю сумленне тым, што мая птушыная іпастась больш відушчая і я маю на такую абыякавасць нейкія яшчэ не спасцігнутыя мною падставы. Час ад часу мяне вабіць магчымасць трапіць туды, куды ў чалавечым абліччы трапіць я ніколі не змагу, — на макаўку тэлевізійнае вежы ці на бельведэр над першым адноўленым у горадзе па вайне будынку з калонамі; на бельведэры здавён вісіць лозунг пра дабрабыт народа, а на вузкай пляцовачцы перад ім заўсёды можна знайсці жменьку проса ці пару хлебных скарынак.
Некалі ў мяне былі іншыя маршруты. На самым пачатку мне падабалася апускацца ў знаёмыя двары, інкогніта сустракаць знаёмых, каб зірнуць на іх вачыма птушкі, Неяк я сеў на падваконец кухні, дзе напярэдадні піў віно з жанчынаю, з якой мне было добра. На стале яшчэ стаялі нашы кілішкі, і на адным відаць быў след памады. Я аддаўся сентыментальнасці, і тут у кухню ў ружовым эфірным халаціку зайшла гаспадыня. Я ўсцешана стукнуў у шыбу дзюбаю, ды ўслед за гаспадыняю ў дзвярах пака заўся, зашпільваючыся на хаду, мужчына з упэўненымі вачыма і такой самай упэўненаю бародкай. Пасля гэтага я ўжо не лётаю па знаёмых адрасах, не шукаю на вуліцах знаёмых і нават жонкі. Такім наіўным спосабам я ўдаска нальваю свет, у якім жыву.
Праўда, непрыемнае адкрыццё можа напаткаць і дзесь ці на ўскраіне, дзе ніякіх знаёмых не павінна быць. Седзячы неяк у парку на старым жаролістым берасце, я ўбачыў цыбатую постаць прыяцеля, амаль сябра; ён ішоў поруч з маладжавым падхорцістым чалавекам у безда корнай шэрай тройцы. Вядома, мне — пагатоў пасля майго сумнага досведу — трэба было неадкладна ляцець прэч, але гэта вельмі нагадвала б уцёкі. Карацей, я застаўся і, калі яны праходзілі паўз бераст, пачуў тое, пра што мы з прыяцелем гутарылі днямі ў мяне дома пры гарбаце і што, напэўна, неабавязкова было ведаць чалавеку ў шэрай тройцы.
Але не трэба ўяўляць мае паветраныя вандроўкі суцэльным ланцужком непрыемных назіранняў і ад крыццяў.
У палётах лёгка думаецца — як быццам думкі таксама вызваляюцца ад улады зямнога прыцягнення. У пры ватнасці, я думаю, што перасяленне душ пасля смерці — не такая ўжо фантастычная рэч, як некаторым здаецца. Калі ўвесь я, жывы і нават з адзеннем — незалежна ад таго, што на мне: лёгкая тэніска і джынсы ці важкі паўкажушок, пашыты татарынам зпад Клецка,— калі я нейкім чынам ператвараюся з чалавека ў грака і наадварот, дык ці не прасцей адной толькі душы перасяліцца ва ўжо гатовую іншую абалонку? Урэшце, калі мы прызнаём, што ніякая энергія не знікае бясследна, дык дзе тады шукаць той магутны згустак энергіі, які называецца душою чалавека, пасля таго, як сэрца ягонае спынілася? Між іншым, ёсць гіпотэза (вядома ж, псеўданавуковая), паводле якой шаравая маланка — гэта душы памерлых. Аднойчы ў на вальніцу я сустрэўся ў небе з пералівістым залаціста блакітным шарам памерамі з галоўку немаўляці, і такі працяг існавання зусім не падаўся мне вусцішным і непрымальным. Мяркую, мы маем падставы глядзець наперад з пэўнаю надзеяй.
Яшчэ я люблю прыгадваць думкі з сяготаго філосафаў, чыіх імёнаў пакуль што няма ў нашых энцыклапедыях. «Свабода — гэта вызваленне не толькі ад уладароў, але і ад рабоў». Або: «Быць свабодным — не права чалавека, а ягоны абавязак і прызначэнне». У небе сэнс такіх сентэн цый спасцігаецца глыбей.