Бесплатная библиотека
Читайте книгу на сайте или телефоне
Рандэву на манеўрах - Читать Любимую Русскую Полную Книгу 👉 Read-E-Book.com

Рандэву на манеўрах

Электронная книга - «Рандэву на манеўрах». Краткое содержание книги:

Мінулае Беларусі — галоўная тэма прозы Уладзіміра Арлова. У яго новую кнігу ўвайшлі аповець і апавяданні, прысвечаныя падзеям нашай гісторыі, пачынаючы з XII стагоддзя. Сярод яе герояў стваральнік «Слова пра паход Ігаравы» і сялянскі правадыр Іван Карпач, Напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года. Гісторыя прысутнічае і ў творах, дзеянне якіх адбываецца ў наш час. Аповесць «Сны імператара» і шэраг апавяданняў напісаны з элементамі дэтэктыўнага жанру.
1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 95
Перейти на страницу:

Зірнуўшы  на  пажылую поўную  кабету  ў  малінавай

кофце і мешкаватай спадніцы, настаўніца адразу зазначае: не інтэлігентка.

—   Сядайце,— запрашае яна.

Кабета, разгубленалісліва ўсміхаючыся, сядае і хавае рукі пад стол, але адразу выхоплівае іх наверх — вялікія, чырвоныя, з чорнай аблямоўкаю вакол пазногцяў.

—   Пагуляй у калідоры,— звяртаецца настаўніца да хлопчыка, які нерашуча тупаецца ў дзвярах.

Дзверы зачыняюцца.

—   Вы — бабуля?

—   Ага, даражэнькая, бабуля.

—   А чаму бацькі не прыйшлі?

—   Дык няма ў яго цяперака бацькоў. Адна я засталася. Бацька даўно ўжо сабакам сена косіць, а матка, дачка мая, значыцца, месяц як на БАМ паехала.

—   Прабачце, не ведала. Я ў гэтым класе нядаўна выкладаю,— тлумачыць настаўніца.— Пайшла на пенсію, але вось запрасілі на замену. Ніяк не могуць расстацца,— з прыхаваным гонарам дадае яна.

—   Нічога, нічога,— ківае бабуля.

—   А вы дзе працуеце?

—   А дворнікам, даражэнькая.

—   Ну добра, бабуля. Давайце бліжэй да справы. Унук вас інфармаваў, што атрымаў двойку?

—   Казаў, залатая мая, казаў.

—   А за што, ён вам паведаміў?

—   Нешта я не дужа раскумекала. Казаў, быццам не тое нешта напісаў. I што гэта з мальцам зрабілася, які на яго маладзік найшоў? Гэта ж ніколі двоек не насіў. Такі ўсё ціхі...

—   Па дысцыпліне ў мяне прэтэнзій няма, сядзіць ціха. Але ж, ведаеце, у ціхім балоце... Я трыццаць два гады ў школе, такое ўпершыню сустракаю.

—   Дык што ж ён там, даражэнькая, вычварыў?

—   Зараз я паспрабую вам растлумачыць. Настаўніца бярэ ў рукі сшытак.

—   Мы пісалі сачыненне на тэму «Самы памятны дзень лета». I вось што ваш унук мне напісаў. Вы, калі ласка, паслухайце і пастарайцеся зразумець.

Кабета зазірае настаўніцы ў вочы і ўсім сваім абліччам паказвае, што пастараецца.

Настаўніца разгортвае сшытак і пачынае чытаць:

—   «Самы памятны дзень лета. — Пярэрва.— На каніку лах мы з бабуляй ездзілі ў вёску. Да бабулінай сястры бабы Акуліны...»

—   Ага, — пацвярджае кабета, — ездзілі. Настаўніца незадаволена глядзіць на яе, аднак пера

моўчвае і чытае далей:

—   «Там каля лесу ёсць старыя могілкі...»

—   Ёсць,— пагаджаецца кабета.

—   Я вас папрашу, бабуля, не каменціраваць, а спачатку выслухаць.

—   Слухаю, слухаю,— вінавата адгукаецца кабета.

—   «Там каля лесу ёсць старыя могілкі. 3 крыжамі і помнікамі. Аднойчы я захацеў праверыць смеласць. Я падумаў, калі я ўначы дайду да дзедавай магілы пад рабінкай, значыцца, я смелы, а калі забаюся, значыцца, буду баязлівец. Уначы, калі ўсе заснулі, я вылез у вакно...»

Настаўніца на хвілю замаўкае і з нейкім значэннем глядзіць на кабету.

Тая на ўсякі выпадак хітае галавой.

—   «Спачатку ісці было не страшна. А потым паказаліся могілкі і зрабілася страшна. Я вельмі баяўся, што з магілаў вылезуць шкілеты і духі.  I Бога таксама баяўся...»

Настаўніца зноў са значэннем глядзіць на кабету.

—   «I Бога таксама баяўся,— працягвае яна,— думаў, а раптам яму не спадабаецца, што я тут хаджу. Я ведаю, што напраўду духаў і Бога, напэўна, не бывае, але ўсё роўна было страшна. Але я не ўцёк і знайшоў магілу майго дзеда Піліпа...»

—   ...А дзетачка... — жагнаецца кабета.

—   Вы  веруючая? — насцярожана пытаецца настаўніца.

—   Нене, мая залатая, гэта я па прывычцы, па прывычцы,— паспешліва кажа бабуля.

Настаўніца штосьці запісвае на прамакатцы і зноў бярэ ў рукі сшытак.

—   «Гэты дзень быў самы памятны за ўсё лета. Я буду яго памятаць гадоў дзесяць, а можа, і зусім не забуду да самай смерці».

На хвіліну ў кабінеце запаноўвае маўчанне.

—   Нешта не гэтак, як трэба, напісаў? — першаю загаворвае кабета.

—   Няўжо вы не разумееце?.. — стомлена кажа на стаўніца.— У шостым класе пара ўжо ведаць, што можна пісаць у сачыненнях, а што — нельга. Вы ўяўляеце, што будзе, калі кожны пачне пісаць усё, што яму ўздумаецца?

—   Крый Божа,— пагаджаецца кабета.

—   Колькі, бабуля, у вас класаў?

—   Пяць, мая даражэнькая.

—   Але, цяжка вам. Відаць, школа будзе ставіць пытанне аб уладкаванні хлопчыка ў інтэрнат.

—   Нене, мая залатая. Лепей я кожны дзень яго бярозавай кашай карміць буду, а ў інтэрнат не здам. Гэта ж крывінка мая. А сягоння ён у мяне заробіць,— абяцае кабета.— Оой, заробіць...

Настаўніца нейкі час з сумневам пазірае на яе і йдзе да дзвярэй.

—   Белавус!

—   Ну вось,— гаворыць яна да хлопчыка, які, схаваўшы за спіну выпацканыя ў чарніле рукі, стаіць перад ёю і глядзіць на тое месца на сваім школьным курціку, дзе калісьці быў гузік.— Мы тут з тваёй бабуляй пра ўсё паразмаўлялі. Яна са мной згодная.

1 ... 72 73 74 75 76 77 78 79 80 ... 95
Перейти на страницу:
0
Сюжет
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Атмосфера
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Главный герой
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
0
Общее впечатление
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Итоговая оценка: 0.0 из 10 (голосов: 0 / История оценок)